21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Цiхая» вайна на «халодным» фронце

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Усяго чатыры-пяць месяцаў у год доўжыцца ў нашай краiне так званы «сезон марожанага». Паводле розных падлiкаў, кожны з беларусаў спажывае на працягу года ад 4 да 7 кiлаграмаў халоднага дэсерту. Дарэчы, сярэднестатыстыны еўрапеец з’ядае ў год да 14 кiлаграмаў марожанага. Беларускiя вытворцы сцвярджаюць, што могуць выпускаць абсалютна ўвесь асартымент марожанага, якiм ласуюцца еўрапейцы, нават самае дарагое, аднак цi знойдзецца на яго пакупнiк?

У буйных сталiчных унiверсамах нярэдка можна сустрэць у продажы адначасова да 60—80 найменняў халоднага дэсерту. Прычым не толькi беларускую прадукцыю. Трэба зазначыць, што раней прысутнасць расiйскага марожанага на нашым рынку не вельмi турбавала беларускiх вытворцаў, аднак у апошнiя гады сiтуацыя змянiлася самым карэнным чынам.

Паводле слоў першага намеснiка дырэктара Мiнскага холадакамбiната № 2 Нiны Кухарэнка, з 2004 года намецiўся рост у агульнай рэалiзацыi iмпартнага марожанага, прычым калi раней у Беларусь iмпартавалася дарагое i высакаякаснае марожанае, аналагаў якога ў нашай краiне на той час не выраблялася, то зараз iстотна ўзрасла доля нiзкагатунковага i таннага марожанага.

«Сапраўды, цэны на расiйскае марожанае не могуць не прыцягваць увагу пакупнiкоў, але я вам гарантую, што за 241 рубель немагчыма выпусцiць i якаснае, i рэнтабельнае марожанае, — падтрымлiвае сваю калегу генеральны дырэктар кампанii «Марозпрадукт» Сяргей Дабудзька. — Хiба толькi з рэнтабельнасцю мiнус 15 працэнтаў».

На жаль, даводзiцца канстатаваць, што беларускiя вытворцы расiянам сёння прайграюць, але...не ў якасцi, i не ў асартыменце выпускаемай прадукцыi. Проста для беларускiх i замежных вытворцаў марожанага дзейнiчаюць розныя «правiлы гульнi».

Для таго, каб накiраваць вытворчасць марожанага ў цывiлiзаванае рэчышча (усё ж такi марожанае — гэта яшчэ i дзiцячы прадукт), пэўны час таму ў Беларусi было вырашана распрацаваць агульны для ўсiх вытворцаў дзяржаўны стандарт на выпуск марожанага з улiкам мiжнароднага вопыту i апошнiх тэхналагiчных дасягненняў. I з 1 лiпеня 2005 года быў уведзены ў дзеянне новы дзяржаўны стандарт «Марожанае. Агульныя тэхнiчныя ўмовы».

Стандарт дазваляе класiфiкаваць усё марожанае ў залежнасцi ад саставу сыравiны, што прымянялася пры яго вытворчасцi, на групы: марожанае на малочнай аснове, марожанае на пладова-ягаднай (агароднiннай) аснове; марожанае на аснове цукру (араматычнае); марожанае на малочнай i пладова-ягаднай аснове, малаказамяшчальнае марожанае (малочна-раслiннае, сметанкова-раслiннае, раслiнна-малочнае, раслiнна-сметанковае, у тым лiку з раслiннымi тлушчамi, шчэрбет з раслiннымi тлушчамi) i марожанае, якое вырабляецца без фрызеравання: харчовы (араматычны) лёд i фруктовы лёд.

Увядзенне стандарта на выпуск марожанага падтрымалi, дарэчы, усе беларускiя прадпрыемствы. Вось толькi раптам высветлiлася, што стандарт не распаўсюджваецца на марожанае, якое завозiцца ў Беларусь з-за яе межаў. Абавязковай сертыфiкацыi iмпартная прадукцыя не падлягае. Дзiўная атрымалася канкурэнцыя!

Не сакрэт, што ў пагонi за прыбыткам многiя вытворцы пераходзяць на больш танную сыравiну i выкарыстоўваюць тлушчавыя замяняльнiкi. Прычым, як высветлiлася, у беларусаў i расiян не супадае нават тэрмiналогiя.

— Напрыклад, расiяне пiшуць на пачку «Марожанае ў шакаладнай глазуры», — дзелiцца набалелым галоўны тэхнолаг кампанii «Марозпрадукт» Таццяна Габрусева. — У нас жа такая глазура называецца цяпер вельмi нясмачна «тлушчавая какавазмяшчальная глазура». Сапраўдная шакаладная глазура павiнна вырабляцца на натуральных какава-прадуктах i какава-алеi i каштаваць нашмат дражэй. I як вы мяркуеце, што купляе пакупнiк? Зразумела, марожанае ў «шакаладнай глазуры». Цi вось вам яшчэ адзiн красамоўны прыклад. Перада мной дзве пластыкавыя ўпакоўкi: «Пламбiр клубнiчны» i «Пламбiр фiсташкавы». Ва ўсякiм разе менавiта такая iнфармацыя заяўлена вялiкiмi лiтарамi на этыкетцы прадукту. Згодна з нашымi стандартамi, клубнiчным пламбiрам можа называцца марожанае на малочных тлушчах з дабаўленнем клубнiчнага пюрэ, прычым з масавай доляй прыкладна 140 кг на 1 тону марожанага. А ў фiсташкавы пламбiр трэба пакласцi 60 кiлаграмаў дарагой фiсташкавай пасты на адну тону марожанага. Што робяць нашы расiйскiя калегi: яны вельмi маленькiмi лiтарамi ў вугалку пiшуць «Марожанае пламбiр класiчны з водарам фiсташак». Прабачце, але што прапануецца ўсё ж такi пакупнiку: фiсташкавае марожанае цi марожанае з водарам фiсташак? У Беларусi дзейнiчаюць вельмi жорсткiя патрабаваннi да iнфармацыi для пакупнiкоў: на этыкетку выносяцца ўсе iнгрэдыенты з расшыфроўкай складу сыравiны, рэгламентуецца нават памер шрыфта iнгрэдыентаў i вагi марожанага.

Вельмi важна, што беларускi стандарт выключае прысутнасць у рэцэптуры марожанага пальмавага алею, які многiя вытворцы выкарыстоўваюць па прычыне таннасцi гэтага вiду сыравiны. Справа ў тым, што тэмпература плаўлення пальмавага алею складае 41 градус i ў арганiзме чалавека ён элементарна не расплаўляецца. Але ў пагонi за прыбыткам — усе сродкi добрыя...

Максiмальны тэрмiн «жыцця» пламбiра пры тэмпературы захавання мiнус 18 градусаў складае ўсяго 5 месяцаў, а астатнiя вiды марожанага маюць тэрмiны ў 3—4 месяцы. Затое тэрмiны рэалiзацыi расiйскага марожанага чамусьцi могуць дасягаць аднаго года...

Вядучыя вытворцы беларускага марожанага лiчаць, што сёння наспела неабходнасць стварэння ў краiне асацыяцыi вытворцаў марожанага, якая аб’яднала б усе зацiкаўленыя бакi. Па-першае, трэба забяспечваць узаемадзеянне галiны з вытворцамi сыравiны, аказваць садзейнiчанне тэхнiчнаму пераўзбраенню прадпрыемстваў i прасоўванню прадукцыi на рынкi. А па-другое, аб’яднанне вытворцаў марожанага дапамагло б павысiць цэнавую дысцыплiну, змякчыць канкурэнцыю i лiквiдаваць пагрозу дэмпiнгу цэн з боку нядобарасумленных вытворцаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усяго чатыры-пяць месяцаў у год доўжыцца ў нашай краiне так званы «сезон марожанага». Паводле розных падлiкаў, кожны з беларусаў спажывае на працягу г
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика