Новы стыль жыцця «Атлант-М»
Кар. «Звязды»
Мiжнародны аўтамабiльны холдынг «Атлант-М» павялічвае «дэмакратычнасць» у адносiнах да пакупнiка. У лiку першых праектаў, звязаных з новаўвядзеннем, — укараненне сiстэмы Электроннай кнiгi водгукаў ва ўсiх дылерскiх цэнтрах холдынга. Няважна якога зместу будзе iнфармацыя — крытычная цi хвалебная — на працягу трох дзён заяўнiк атрымае кампетэнтны адказ.
На сустрэчы з журналiстамi генеральны дырэктар кампанii «Атлант-М» Алег Хусаенаў адзначыў, што ў сувязi з iнтэнсiўным ростам прадпрыемства, наспела неабходнасць стварэння новай брэнд-платформы. Вынiкам усёй работы павiнен стаць асноўны тэзiс новага брэнд-кода «Атлант-М», якi адлюстроўвае яго мiсiю — мы не гандлюем аўтамабiлямi, мы дапамагаем выбраць любiмы аўтамабiль.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародны аўтамабiльны холдынг «Атлант-М» павялічвае «дэмакратычнасць» у адносiнах да пакупнiка |
|