Па прынцыпу электроннай чаргi
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
У Гомелi змянiўся парадак абслугоўвання клiентаў сэрвiснага цэнтра мясцовага фiлiяла рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Белтэлекам». Тут упершыню ў краiне работа яго арганiзавана па так званай, як кажуць у народзе, сiстэме «вочы ў вочы». Iншымi, «навуковымi» словамi, гэта азначае наступнае: укаранёна сiстэма электроннай чаргi i безбар’ернага абслугоўвання людзей (без усякiх шкляных перагародак памiж аператарам i клiентам).
Пры адкрыццi гэтага цэнтра, на якiм прысутнiчалi 26 мая мiнiстр сувязi i iнфарматызацыi рэспублiкi Мiкалай Панцялей, старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон i генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Канстанцiн Цiкар, была прадэманстравана гэта навiнка. Пры ўваходзе ў сэрвiсны цэнтр продажу паслуг электрасувязi клiент трапляе ў камфартабельную залу чакання i падыходзiць да сенсорнага тэрмiнала, якi знаходзiцца каля ўваходу. Там, датыкнуўшыся да адпаведнага пункта меню, ён самастойна выбiрае патрэбную паслугу, а калi па нейкай прычыне зрабiць гэта ён не можа, то на дапамогу прыходзiць адмiнiстратар залы. Пасля гэтага клiент атрымлiвае нумар чаргi i праходзiць да табло, на якiм указваюцца нумар яго чаргi i нумар аператара, якi ўжо чакае клiента ў аперацыйнай зале (у аператара над рабочым месцам таксама высвечваецца нумар чаргi клiента). I тут пачынаецца непасрэдная работа памiж iмi. Аплата ж паслуг прымаецца ў касе. Усё праходзiць хутка i дакладна. Вялiкай перавагай новай сiстэмы абслугоўвання сэрвiснага цэнтра з’яўляецца яе поўная аўтаматызацыя, якая дазваляе больш эфектыўна планаваць работу з клiентам: весцi статыстыку наведванняў, кантраляваць якасць работы персаналу, аператыўна рэагаваць на пажаданнi людзей. Яна дазваляе праводзiць аналiз работы цэнтра i выпрацоўваць новыя стандарты якаснага абслугоўвання клiентаў. Гэта, безумоўна, вялiкi крок наперад, i таму зараз праводзяцца пэўныя работы па адкрыццю падобных цэнтраў у Мiнску i iншых буйных гарадах краiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелi змянiўся парадак абслугоўвання клiентаў сэрвiснага цэнтра мясцовага фiлiяла рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Белтэлекам»
|
|