Iх душы больш не хаваюцца ад позiркаў
Ларыса ЦIМОШЫК
Гэта не проста карцiны, гэта палiтра чыёйсьцi душы. 90 работ, якiя размясцiлiся ў выставачнай зале Рэспублiканскай мастацкай галерэi, шмат раскажуць пра iх аўтараў, для якiх мастацтва стала асобным светам, вялiкай радасцю i магчымасцю адчуць сябе ўсемагутным творцам. Ёсць свет, у якiм жывеш, а ёсць свет, у якiм хацеў бы жыць, не адчуваючы таго, што з табою нешта не так.
«Палiтра душы» — гэта цэнтр, якi аб’яднаў людзей з абмежаванымi магчымасцямi. Гаворачы мовай медыцынскiх дакументаў — iнвалiдаў з псiхiчнымi i фiзiчнымi парушэннямi. Але навошта гаварыць менавiта гэтай мовай, калi ёсць мастацкая?.. Гэтыя людзi яе адчуваюць вельмi востра, яны i засвойваюць яе з задавальненнем. Таму што ёсць чалавек, якi яе выдатна выкладае — мастачка Галiна Кучарэнка, менавiта па яе iнiцыятыве ў 2003 годзе быў створаны такi цэнтр. Яго iдэю падтрымала Таварыства iнвалiдаў i адмiнiстрацыя Першамайскага раёна сталiцы. Вынiкi з’явiлiся даволi хутка. За тры гады iснавання цэнтра яго выхаванцы правялi больш за 20 выстаў. Але самае галоўнае: псiхолагi адзначаюць станоўчы ўплыў мастацтва на здароўе самiх незвычайных мастакоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта не проста карцiны, гэта палiтра чыёйсьцi душы
|
|