21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дапаможам усiм светам

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Акцыя

Тое, што ў Алёшы праблемы са здароўем, ведалi ўсе знаёмыя гэтай сям’i. Наталля i Уладзiмiр Лiс, якiя калiсьцi жылi з iмi на адной кухнi i потым разам будавалiся, таксама. Але яны не падазравалi — наколькi. Пакуль iх сын, аднагодка i таварыш Алёшы, не прынёс дамоў майскi нумар газеты «Медыцынскi веснiк», з якога яны даведалiся, што жыццю iх добра знаёмага хлопчыка пагражае сур’ёзная небяспека. Аказваецца, 13-гадовы Алёшка ўжо два гады жыве на апараце штучнай ныркi — тэрмiн не маленькi, i адзiны выхад з гэтай сiтуацыi — вельмi дарагая аперацыя па трансплантацыi. Тут жа ў газеце быў змешчаны разлiковы рахунак.

— Але ж якi там тыраж у ведамаснай газеце? — кажа Наталля Лiс. — Мы нават не змаглi набыць другi экзэмпляр гэтага нумара. Мы пайшлi да бацькоў Алёшы i кажам: давайце званiць ва ўсе званы! Трэба ж хлопца ратаваць!

Два гады таму, калi ўрачы сказалi мацi Алёшы, Галiне Вiктараўне Маiсеевай, што ныркi хлопчыка перасталi працаваць i жыццё яго залежыць ад таго, як хутка ўдасца зрабiць аперацыю, яна ад гора i адчаю нiбы аслупянела. Бо разумела, што дачакацца сваёй чаргi на аперацыю ў Беларусi шанцаў у iх вельмi мала. З 2003 года тут не было зроблена нiводнай аперацыi па трансплантацыi нырак у дзяцей. За мiнулы год толькi восем такiх аперацый у дарослых. Так мала — галоўным чынам, па прычыне недасканаласцi закона аб трансплантацыi. У 2005 годзе памерла каля 200 чалавек, якiя сваёй чаргi на донарскую нырку так i не дачакалiся. У лiсце чакання зараз такiх, як Аляксей, больш за 300. Найбольш верагодна паспець з трансплантацыяй — гэта зрабiць аперацыю ў Расiйскай дзiцячай клiнiчнай бальнiцы (Масква). Але для грамадзян iншых дзяржаў, у тым лiку Беларусi, такая аперацыя каштавала на той час (канец 2004 года) 43 тысячы долараў — для сям’i Маiсеевых сума неверагодная. Яны i не падазравалi, што за два гады яна павялiчыцца больш чым удвая.

На два месяцы жыццё нiбы спынiлася ў нейкiм жудасным стоп-кадры. Галiна Вiктараўна хацела звольнiцца з работы, бо ногi яе не хадзiлi, а з рук усё валiлася.

Менавiта ўрачы 2-й гарадской дзiцячай клiнiчнай бальнiцы, якiя лечаць Алёшу, дапамаглi ёй прыйсцi ў сябе i пачаць змагацца за сына. Яны сказалi: «Трымайцеся, гэта не на адзiн дзень, i нават не на адзiн год. Вам i хлопчыку патрэбны сiлы»...

З кастрычнiка 2004 года ныркi Алёшы замяняе нямецкi апарат, якi стаiць у яго пакоi. Гэты метад называецца перытанiяльны дыялiз: на працягу ночы ў брушную поласць залiваецца спецыяльны раствор, якi ачышчае кроў. Але раствор гэты не можа замянiць iншыя функцыi нырак, напрыклад, выпрацаваць вiтамiн D i рэчыва, якое адказвае за ўтварэнне гемаглабiну, рэгуляваць крывяны цiск. Усё гэта прыходзiцца рабiць з дапамогай лекаў i пастаяннага кантролю за станам арганiзма.

— Перш за ўсё я звярнулася да кiраўнiцтва i ў прафсаюзную арганiзацыю свайго прадпрыемства, — расказвае мацi Алёшы. — I мне адразу вельмi дапамаглi, i дапамагаюць дагэтуль.

Галiна Вiктараўна 20 гадоў працуе на Мiнскiм хлебазаводзе № 1 аператарам газавага абсталявання. Грошы для яе сына збiралi па ўсiх хлебазаводах Мiнска: каля шасцi мiльёнаў беларускiх рублёў было пераведзена на разлiковы рахунак па лiнii прафсаюзаў i каля 15 мiльёнаў — ад людзей, работнiкаў заводаў. «Мiнскхлебпрам» аплацiў паказ ролiка пра Алёшу на Сталiчным тэлебачаннi. Сёння прафкам дасылае лiсты на розныя прадпрыемствы краiны з просьбай дапамагчы сваёй супрацоўнiцы.

Адгукнулася i арганiзацыя мужа — прыватнае прадпрыемства па перамотцы рухавiкоў: акрамя таго, што само пералiчыла грошы, яшчэ звярнулася да сваiх партнёраў. Паўтара года таму Галiна Вiктараўна з хадайнiцтвам Мiнiнфармацыi абышла ўсе сталiчныя рэдакцыi i пакiнула кароткую звестку-зварот пра сваю бяду i нумар дабрачыннага разлiковага рахунку.

За гэты час на рахунак паступiла каля 60 мiльёнаў рублёў. Адчувальна дапамаглi завод «Атлант», Беларуская чыгунка, Беларусбанк, i... прыватны прадпрымальнiк, зусiм незнаёмы iм чалавек, якi пасля публiкацыi ў газеце рэгулярна пераводзiць грошы для выратавання Алёшы...

Галiне Вiктараўне здавалася, што ўвесь свет ужо ведае пра яе бяду. Таму яна, па праўдзе, некалькi здзiвiлася, калi Наталля i Валодзя Лiс прыйшлi з «Медыцынскiм веснiкам» у руках. Бiць у званы? Дык яны гэтым i займаюцца ўжо амаль два гады. Толькi цэны на аперацыю выраслi ўдвая, i здаецца, што да мэты яны не сталi блiжэй нi на крок.

I тады па рэдакцыях пайшлi Наталля i Уладзiмiр Лiс. Па другому кругу. Напэўна, так i трэба ў справе выратавання жыцця. Калi ў аднаго канчаюцца сiлы, важна, каб iншы падхапiў, падтрымаў. Гэта называецца: чужой бяды не бывае.

— Мы перазвоньваемся з бацькамi Сашы Самасюка з Бярозы. Яму таксама неабходна тэрмiновая аперацыя па трансплантацыi ныркi, — расказвае Галiна Вiктараўна. — I Бярозаўскi раён за гэткi ж час сабраў патрэбную суму! Канешне, старшыня гарвыканкама вельмi дапамог, i дэпутат. Але ж самае галоўнае — людзi, простыя жыхары Бярозы, вяскоўцы! Зараз Самасюкi атрымалi дагавор з маскоўскай клiнiкi, з якога i стала вядома пра чарговае падняцце цаны, ужо чацвёртае за гэты час...

За апошнi тыдзень на рахунак Алёшы паступiла 10 мiльёнаў беларускiх рублёў. Алёшка, яго мама, тата i сястрычка вераць, што яны паспеюць. Iх вера i надзея залежыць ад iншых людзей. Ад нас з вамi.

Мiнiстэрства аховы здароўя хадайнiчае аб матэрыяльнай дапамозе дзiцяцi i дазволiла адкрыць рахунак у банку для збору сродкаў на аплату лячэння Аляксея ў Маскве.

Цэнтр банкаўскiх паслуг №4 ААТ «Парытэтбанк» у Мiнску, МФО 153001782 паведамляе рэквiзiты: Дабрачынны рахунак на лячэнне Маiсеева Аляксея Леанiдавiча УНП 100233809, нумар рахунка 3134901300016/974.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тое, што ў Алёшы праблемы са здароўем, ведалi ўсе знаёмыя гэтай сям’i. Наталля i Уладзiмiр Лiс, якiя калiсьцi жылi з iмi на адной кухнi i потым разам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика