21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Такое вось... асемяненне

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

АДВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ

У вiцебскi карпункт нашай газеты нядаўна звярнулася па дапамогу чытачка з Лепельскага раёна. Пенсiянерка, што жыве ў вёсцы Поўсвiж (сваё прозвiшча яна прасiла не друкаваць), падзялiлася некалькiмi мясцовымi праблемамi. I выказала спадзяванне, што калi пра iх напiша газета, то зацiкавяцца i адказныя асобы абласнога ўзроўню.

Тых, хто трымае скацiну на асабiстых гаспадарках гэтай вёскi, вельмi хвалюе пытанне дарагавiзны паслуг па асемяненню кароў. «Як жа так можна рабiць? — скардзiцца жанчына, — Я вось падлiчыла: раней у вёсцы было 117 кароў, а зараз толькi 50. А з пенсiянераў за асемяненне кароў спецыялiсты былога саўгаса бяруць 35 тысяч за кожную! Не ведаю, мо, для гараджан гэта i няшмат, а вясковым пенсiянерам такую паслугу аплацiць не па кiшэнi...»

Па каментарый карэспандэнт звярнуўся да начальнiка аддзела па племянной справе i асабiстых падсобных гаспадарках грамадзян Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Вiцебскага аблвыканкама Вiктара Шабалава. Ён асабiста паспрабаваў вельмi аператыўна разабрацца ў сiтуацыi. Паводле слоў Вiктара Мiкалаевiча, i сапраўды, пенсiянеры плацяць за паслугу па асемяненню 35 тысяч рублёў. Калi вясковец нiколi не працаваў у гаспадарцы, яму трэба заплацiць яшчэ больш — 47 тысяч рублёў. Калi адзiн член сям’i працуе ў гаспадарцы, асемяненне каровы каштуе 25 тысяч, два чалавекi — ужо 17,5 тысячы рублёў... Канешне, для пенсiянераў 35 тысяч шмат, таму не выключаецца, што расцэнкi для iх будуць перагледжаны. Тым больш што зараз праблемамi гэтай катэгорыi насельнiцтва ў нас у краiне ўдзяляецца шмат увагi.

Думаю, не трэба абвiнавачваць у нейкiх парушэннях абласную дзяржплемарганiзацыю, супрацоўнiкi якой пастаўляюць спермаматэрыялы гаспадаркам. Апошнiя запазычылi раённым племянным станцыям каля 3,5 мiльярда рублёў (даныя на канец мая). Штогод асемяняюцца больш за 64 тысячы кароў з прыватных гаспадарак...

Ёсць i яшчэ адна праблема, аб якой паведамiла чытачка. На яе погляд, несправядлiва пакаралi агранома гаспадаркi i двух эканамiстаў. Яны, як расказала пенсiянерка, зрабiлi добрую справу: далi распараджэнне ўнесцi мiнеральныя ўгнаеннi на пашу для кароў, што належаць вяскоўцам. Але зрабiлi гэта без ведама дырэктара. За свае дзеяннi гэтыя супрацоўнiкi КУСГП «Лепельскае» былi пакараны. Тая ж аграном аштрафавана на 200 тысяч рублёў. У Камiтэце па сельскай гаспадарцы i харчаванню занялiся высвятленнем сiтуацыi. Пакуль што поўныя вывады рабiць рана, але ж добрая справа не павiнна быць прычынай для сур’ёзнага пакарання. Зараз у справе разбiраюцца спецыялiсты па сельскай гаспадарцы Лепельскага раёна. Пры гэтым, у прынцыпе, нельга аднабакова ацэньваць дзеяннi кiраўнiка КУСГП «Лепельскае». Мiкалай Плiгаўка на вельмi добрым рахунку. «Лепельскае» — у лiку лепшых гаспадарак раёна. Першы ў гэтым краi аграгарадок адкрыўся менавiта тут. У Вялiкiм Поўсвiжы — цэнтральнай сядзiбе гаспадаркi — ёсць усё неабходнае для добрага жыцця: працуюць аптэка, ФАП, крамы, бар, бiблiятэка, другое жыццё атрымаў стадыён. Добрым умовам для заняткаў у школе-садку могуць пазайздросцiць i гараджане. Мясцовыя школьнiкi карыстаюцца Iнтэрнэтам. Ёсць у аграгарадку i цудоўны комплекс для гульняў дзяцей. Працуюць людзi (канешне, хто хоча) вельмi сумленна. Ферма ў Вялiкiм Поўсвiжы — лепшая ў раёне. Гаспадарка нядаўна набыла новыя трактары, камбайны, МАЗ i iншую тэхнiку.

Канешне, кiраўнiкам рознага ўзроўню трэба так паставiць работу, каб пры агульных дасягненнях не засталiся без рашэння праблемы кожнага канкрэтнага чалавека. На жаль, мясцовыя жыхары аддаюць перавагу ў атрыманнi адказаў на жыццёвыя пытаннi не мясцовым кiраўнiкам, а рэдакцыям рэспублiканскiх газет i начальству з абласнога цэнтра. Людзi, як высвятляецца са слоў чытачкi, проста, бывае, баяцца дзялiцца праблемамi «на месцы». Мо, трэба было б падумаць аб сiстэме абароны грамадзян, якiя хвалююцца не толькi за вырашэнне сваiх праблем, а спрабуюць абаранiць тых, каго пакрыўдзiлi? Каб абгрунтаваная скарга потым не прынесла сумных вынiкаў для таго, хто яе падаў...


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вiцебскi карпункт нашай газеты нядаўна звярнулася па дапамогу чытачка з Лепельскага раёна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика