21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Яшчэ раз пра выпускныя...

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

Учора ў першай палове дня да нас сталi тэлефанаваць усхваляваныя выпускнiкi мiнскiх школ i iх бацькi, якiя пыталiся аб пераносе даты выпускных вечароў з 10 на 9 чэрвеня. Справа ў тым, што Камiтэт па адукацыi Мiнгарвыканкама аб’явiў аб даце правядзення ў сталiцы выпускных вечароў прыкладна з месяц таму i ў выпускнiкоў быў час грунтоўна да яго падрыхтавацца: на 10 чэрвеня арандавалiся плошчы пад правядзенне выпускных баляў, рабiлiся заказы на святочнае меню, бранiравалiся месцы ў цырульнях, пракат вячэрнiх строяў i гэтак далей. Чытачы гаварылi таксама пра тое, што выпускнiкоў мiнскiх школ «запрашаюць» на гарадскi баль выпускнiкоў, якi павiнен прайсцi 13 чэрвеня ў сталiчным Палацы спорту i за бiлеты на гэта мерапрыемства трэба заплацiць 25 тысяч рублёў. Мiж тым баль прыпадае на час правядзення ў краiне цэнтралiзаванага тэсцiравання, а гэта не самы зручны час, каб адпачываць i весялiцца...

Прызнаемся, што для таго, каб атрымаць афiцыйныя каментарыi ад работнiкаў Камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама, мы прыклалi шмат намаганняў, якiя тым не менш аказалiся марнымi. Прынамсi, на момант падрыхтоўкi публiкацыi нiякай афiцыйнай iнфармацыi з Камiтэта па адукацыi мы не атрымалi.

Намеснiк мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь Казiмiр Фарыно, да якога мы звярнулiся за каментарыем, паведамiў, што 2 чэрвеня ва ўсе ўпраўленнi адукацыi аблвыканкамаў i ў Камiтэт па адукацыi Мiнгарвыканкама быў накiраваны лiст «Аб правядзеннi выпускных вечароў ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi». У iм, у прыватнасцi, рэкамендавалася правесцi выпускныя вечары ў краiне ў перыяд з 8 па 10 чэрвеня i звярталася ўвага кiраўнiкоў устаноў адукацыi на недапушчэнне падчас правядзення выпускных вечароў масавых гулянняў навучэнцаў без суправаджэння педагагiчных работнiкаў i бацькоў.

«Неабходна таксама забяспечыць бяспеку навучэнцаў падчас правядзення паходаў, экскурсiй i iншых мерапрыепрыемстваў, запланаваных пасля выпускнога вечара, — падкрэслiвалася ў лiсце. — Святочнае мерапрыемства павiнна быць цiкавым, змястоўным, насiць iдэалагiчную накiраванасць i выхаваўчы характар...»

Разам з тым пасля шматлiкiх зваротаў у Мiнiстэрства адукацыi прадстаўнiкоў царквы, якiя 11 чэрвеня адзначаюць вялiкае царкоўнае свята, мiнiстр адукацыi нашай краiны Аляксандр Радзькоў падпiсаў у дапаўненне да гэтага лiста яшчэ адзiн лiст, у якiм змяшчалiся рэкамендацыi па правядзенню выпускных вечароў у школах 8 i 9 чэрвеня. «Аднак мясцовыя органы ўлады маюць права прыняць любое iншае рашэнне, — падкрэслiў у гутарцы з журналiстам «Звязды» Казiмiр Фарыно. — Мы не забараняем праводзiць выпускныя вечары 10 чэрвеня. Як не ўстанаўлiваем нi пачатак, нi працягласць выпускных вечароў. I нi ў якiм разе не прэтэндуем на парушэнне шматгадовых школьных традыцый, у кола якiх уваходзiць i сустрэча свiтання».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў першай палове дня да нас сталi тэлефанаваць усхваляваныя выпускнiкi мiнскiх школ i iх бацькi, якiя пыталiся аб пераносе даты выпускных вечароў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика