Чаму вы чытаеце «Звязду»?Пытанне да чытача Вiктар АЛЬ, старшыня Вiшнеўскага сельскага выканаўчага камiтэта (Валожынскi раён):— Газета «Звязда» выходзiць на беларускай мове. Гэта важна. Бо ўсе астатнiя цэнтральныя газеты выходзяць у асноўным на рускай мове. Таксама мяне цiкавiць дадатак «Мясцовае самакiраванне». Пры гэтым я лiчу, што было б добра, калi б да названага дадатку выдавалася яшчэ ўкладка са зборам заканадаўчых актаў, якiя з’яўляюцца ў краiне i якiя закранаюць дзейнасць сельскiх выканкамаў. Яшчэ ў суботнiх нумарах «Звязды» мне падабаюцца парады па вядзенню хатняй гаспадаркi. Дарэчы, не толькi я цiкаўлюся такiмi парадамi, але i iншыя члены маёй сям’i. I жонка знаходзiць нешта цiкавае, i дзецi...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiктар АЛЬ, старшыня Вiшнеўскага сельскага выканаўчага камiтэта (Валожынскi раён) |
|