21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Багаж ведаў — не адзiнае, што спатрэбiцца ўдзельнiкам тэставых выпрабаванняў

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

12 чэрвеня ў Беларусi афiцыйна стартуе прыёмная кампанiя 2006 года. I распачне яе цэнтралiзаванае тэсцiраванне па беларускай мове. Многiя з сёлетнiх абiтурыентаў ужо маюць вопыт здачы цэнтралiзаванага тэст-экзамену: у лiстападзе, лютым i красавiку ў краiне прайшлi тры раунды рэпетыцыйнага тэсцiравання. Падчас апошняга раунда рэпетыцыйнага тэсцiравання абiтурыентам былi прапанаваныя тэсты спецыфiкацыi 2006 года, такiм чынам у маладых людзей была магчымасць выпрабаваць алгарытм, аналагiчны таму, якi будзе прапанаваны iм падчас «сапраўднага» тэсцiравання. Гэта вельмi важна для прэтэндэнтаў на студэнцкi бiлет, паколькi цяпер у iх засталася ўсяго адна магчымасць «блiснуць» сваiмi ведамi на ўступных іспытах.

Вялiкае значэнне мае для будучых абiтурыентаў таксама тэхнiчная адаптацыя да новай формы ўступных выпрабаванняў i псiхалагiчная падрыхтоўка да працы ў стрэсавай абстаноўцы. Усё ж такi тэсцiраванне — не школьная кантрольная работа. I ацэньваецца яно iнакш. Трэба маральна падрыхтавацца да таго, што ўсе заданнi выканаць амаль немагчыма, i 100 балаў атрымаюць толькi адзiнкi з вялiкага патоку. Але гэта зусiм не трагедыя. Нельга забываць, што мэта цэнтралiзаванага тэсцiравання — правесцi конкурсны адбор, тым больш што на кожнае студэнцкае месца прэтэндуюць у сярэднiм па краiне 3 i больш чалавек. I калi б усе абiтурыенты прынеслi ў прыёмныя камiсii 100-бальныя сертыфiкаты, як бы члены камiсii ажыццяўлялi адбор? Увогуле, згодна з сусветнай практыкай, тэст лiчыцца паспяхова складзеным, калi цалкам з iм могуць справiцца не больш за 5 працэнтаў удзельнiкаў тэсцiравання.

На шчасце, пераважнай колькасцi абiтурыентаў сёлета не спа-трэбiцца пераводзiць тэставыя балы ў адзнаку, паколькi большасць ВНУ ўсе свае ўступныя iспыты будуць праводзiць у форме цэнтралiзаванага тэсцiравання. А сама шкала пераводу тэставых балаў у 10-бальную сiстэму адзнак будзе зацвярджацца толькi пасля праверкi ўсiх тэставых работ — так, як гэта робiцца ў краiнах, якiя даўно перайшлi на выкарыстанне тэставых тэхналогiй. Справа ў тым, што тэсты могуць аказацца больш складанымi, цi, наадварот, прасцейшымi, чым летась, адпаведна могуць знiжацца цi, наадварот, павышацца iнтэрвалы тэставых балаў. Але як сёлетнiя абiтурыенты справяцца з прапанаванымi тэстамi, стане вядома толькi тады, калi будзе праверана апошняяя тэставая работа.

А цяпер нам хацелася б даць будучым абiтурыентам некалькi слушных парад, якiя, як мы спадзяёмся, дапамогуць iм паспяхова справiцца з будучымi выпрабаваннямi:

Па-першае, у ходзе падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання найбольшую ўвагу трэба ўдзялiць тым пытанням, з якiмi не справiлiся пры тэсцiраваннi абiтурыенты мiнулых гадоў. Напрыклад, ва ўдзельнiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання па беларускай мове традыцыйна вялiкiя цяжкасцi выклiкаюць фанетычныя i арфаэпiчныя асаблiвасцi беларускай мовы, асаблiвасцi нацiску, заданнi на правапiс канчаткаў назоўнiкаў, вызначэнне роду нескланяльных назоўнiкаў, правапiс дробавых i парадкавых лiчэбнiкаў. Ёсць iстотныя прабелы ў засваеннi тэм «Утварэнне i ўжыванне дзеепрыметнiкаў i дзеепрыслоўяў» i «Ужыванне ступенi параў- нання прыметнiкаў i прыслоўяў».

На цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па матэматыцы летась была заўважана адна асаблiвасць: часам тэсцiруемыя лепш выконвалi заданнi павышанага ўзроўню (чацвёртага-пятага), чым першага, базавага. Напрыклад, цяжкасцi ў абiтурыентаў выклiкалi заданнi на тэму «Простыя i складаныя лiкi». Гэта сведчыць аб тым, што значная частка выпускнiкоў школ даволi слаба валодаюць тэарэтычным матэрыялам асноўных раздзелаў матэматыкi або старшакласнiкi проста не паўтараюць вывучаны матэрыял. Многiя фармальна засвойваюць тэарэтычны змест курса матэматыкi, таму не могуць прымянiць свае веды ў сiтуацыi, якая нават нязначна адрознiваецца ад стандартнай.

Дарэчы, недастатковую матэматычную падрыхтоўку абiтурыенты прадэманстравалi i на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па фiзiцы. Рашыўшы задачу «фiзiчна», яны дапускалi памылкi ў рашэннi сiстэмы ўраўненняў, у матэматычных пераўтварэннях формул, пры выкананнi дзеянняў з вектарамi, трыганаметрычнымi функцыямi i гэтак далей. Некаторыя абiтурыенты дапускаюць памылкi пры аналiзе графiкаў, не могуць прымяняць правiлы прыблiзных вылiчэнняў.

Самыя вялiкiя цяжкасцi ва ўдзельнiкаў тэсцiравання па хiмii звязаны з разлiкамi аб’ёмных суадносiнаў газападобных рэчываў. Вельмi распаўсюджанай памылкай з’яўляецца блытанiна асноўных паняццяў i ўяўленняў аб двух розных раздзелах хiмii — вучэння аб хуткасцi хiмiчных рэакцый i вучэння аб хiмiчнай раўнавазе. Часта памылкi па арганiчнай хiмii абумоўлены тым, што засвоiўшы агульнатэарэтычныя прадстаўленнi пра будову i ўласцiвасцi арганiчных рэчываў на прыкладзе канкрэтнага рэчыва, школьнiкi не могуць прымянiць свае веды да iншых членаў гамалагiчнага раду. Заданнi, якiя прапануюцца ў тэсце, як правiла, камбiнаваныя. Для рашэння адной задачы неабходна выканаць некалькi разлiкаў (хiмiчнай колькасцi i масы рэчыва, аб’ёму газу, саставу раствору i г.д.) Задача можа ўтрымлiваць у сабе элементы арганiчнай i неарганiчнай хiмii плюс матэматыкi. Цяжкасцi, з якiмi сутыкаюцца ўдзельнiкi тэст-экзамену, звязаны з адсутнасцю навыкаў рашэння камбiнаваных задач, недастатковым веданнем хiмiчных уласцiвасцяў рэчываў i... элементарнай няўважлiвасцю.

На цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па бiялогii «слабым месцам» з’яўляецца раздзел «Разнастайнасць арганiчнага свету» А на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па англiйскай мове ў абiтурыентаў «правiсаюць» навыкi пiсьма i пiсьмовай мовы, асаблiвасцi выкарыстання моўнага матэрыялу, навыкi аналiтычнага мыслення i крытычнага аналiзу.

Кожны тэст, якi прапануецца ўдзельнiкам цэнтралiзаванага тэсцiравання, змяшчае заданнi пяцi ўзроўняў складанасцi, разлiчаных як на звычайнае аднаўленне вучэбнага матэрыялу, так i на праяўленне своеасаблiвай творчасцi. Пры гэтым тэст дазваляе ацанiць такiя асабовыя якасцi абiтурыента, як хуткасць i мабiльнасць мыслення, яго здольнасць самастойна арганiзаваць работу ў стрэсавых ўмовах i ўменне засяродзiць увагу на найбольш важных рэчах. Першыя заданнi ў тэсце могуць здацца абiтурыентам падазрона лёгкiмi, але не спяшайцеся расслабляцца — зроблена гэта для таго, каб даць удзельнiкам тэсцiравання магчымасць псiхалагiчна адаптавацца. Далей складанасць заданняў будзе ўзрастаць. Цяжкае цi незразумелае заданне лепш прапусцiць i вярнуцца да яго пазней. Неразумна марна трацiць час, лепш шукаць «свае» заданнi i набiраць за iх ачкi. Памятайце, што кожнае новае правiльна выкананае заданне — гэта дадатковыя балы ў вашу «скарбонку». Хоць колькасць набраных на тэсцiраваннi балаў не з’яўляецца прама прапарцыянальнай колькасцi выкананых заданняў. Балы за кожнае заданне налiчваюцца зыходзячы з таго, колькi ўдзельнiкаў тэсцiравання змаглi яго выканаць (камп’ютарная праграма вызначае так званы каэфiцыент складанасцi). За выкананне складанага задання ўдзельнiку тэсцiравання налiчваецца адпаведна больш высокi бал. Такую ж колькасць балаў у суме можна набраць адразу за некалькi iншых правiльна выкананых заданняў, з якiмi справiлiся большасць удзельнiкаў тэсцiравання. На тэсцiраваннi па рускай i беларускай мовах, дзе прадугледжаны заданнi з некалькiмi правiльнымi адказамi, камп’ютар залiчвае абiтурыентам у тым лiку i часткова правiльныя адказы.

Час — гэта галоўная каштоўнасць для тэсцiруемага, таму вельмi важна правiльна яго размеркаваць. Не менш важна навучыцца хутка пераключацца з адной тэмы на iншую, з аднаго задання на iншае, тым больш, што заданнi ў тэстах не звязаны адно з адным, таму веды i навыкi, якiя спатрэбiлiся ў першым заданнi, як правiла, не дапамагаюць, а перашкаджаюць сканцэнтравацца i правiльна выканаць iншае заданне.

Сплануйце свой час работы так, каб паспець прабегчыся па ўсiх заданнях i вярнуцца на другi круг. Такiм чынам вы зможаце сабраць максiмум ачкоў на сваiх заданнях i яшчэ падумаць над праблемнымi пытаннямi. Але ў спешцы можна дапусцiць прыкрую памылку, калi не дачытаць умовы задання да канца, а арыентавацца толькi па першых словах. Разам з тым, калi заданне акажацца для вас не зусiм зразумелым, варта зазiрнуць у прапанаваныя варыянты адказаў — магчыма, iх змест дапаможа зразумець, што ад вас чакаюць стваральнiкi тэста.

Заданнi часткi В — заданнi больш высокага ўзроўню складанасцi i падказак не маюць, таму проста ўгадаць правiльны адказ у вас не атрымаецца. Адказ даецца толькi ў кароткай форме (слова, словазлучэнне цi цэлая лiчба). Кожная лiчба, лiтара цi знак мiнус (калi лiчба адмоўная) запiсваюцца ў асобную клетачку. Адказ, якi складаецца з двух слоў, пiшацца ў бланку адказаў злiтна без дэфiса або прабелу. Найбольшыя праблемы могуць узнiкнуць з афармленнем адказаў ва ўдзельнiкаў тэсцiравання па хiмii i бiялогii. Там кожны сiмвал формулы, хiмiчнага элемента, верхнi i нiжнi iндэксы, адкрытую i закрытую дужку трэба ўносiць у асобную клетку. Для напiсання сiмвалаў хiмiчных элементаў варта выкарыстоўваць толькi вялiкiя лiтары. Калi лiчбавы адказ атрымлiваецца ў выглядзе дробу, то яго варта акруглiць да цэлай лiчбы па правiлах матэматычнага акруглення. Нельга запiсваць адказ у выглядзе матэматычнай формулы. Нельга ўказваць таксама i адзiнкi вымярэння (градусы, працэнты, метры, тоны), даваць славесныя загалоўкi цi каментарыi да лiчбы.

Калькулятарам дазваляецца карыстацца толькi на тэсцiраваннi па фiзiцы i хiмii. Просты калькулятар выконвае чатыры арыфметычныя дзеяннi, мае адзiн рэгiстр памяцi, а з дадатковых функцый вылiчвае працэнты i квадратныя каранi. Майце на ўвазе, што арганiзатары забараняюць выкарыстоўваць iнжынерныя, графiчныя калькулятары, а таксама ўсе калькулятары, убудаваныя ў iншыя прыборы, напрыклад у электронныя запiсныя кнiжкi, мабiльныя тэлефоны i г.д. Калi заўважаць у вас такое прыстасаванне, вы аўтаматычна пазбавiцеся магчымасцi здаваць тэсцiраванне.

Памятайце, што iнфармацыя, унесеная ў бланк адказаў, сканiруецца i распазнаецца машынай, таму пры запаўненнi бланкаў неабходна дакладна прытрымлiвацца iнструкцыi: любыя лiшнiя галачкi, рысачкi, кропкi камп’ютар можа няправiльна «прачытаць». Выпраўленнi ў бланку вельмi непажаданыя i рабiць iх можна толькi па iнструкцыi арганiзатараў. Бланк запаўняецца толькi чорным чарнiлам, таму ўсе ўдзельнiкi павiнны мець з сабой чорную гелевую цi капiлярную ручку.

Калi падчас правядзення цэнтралiзаванага тэст-экзамену абiтурыент палiчыць, што пытанне пастаўлена некарэктна цi сярод прапанаваных варыянтаў адсутнiчае правiльны адказ, ён мае права непасрэдна ў аўдыторыi паведамiць аб сваiх сумненнях адказнаму арганiзатару. У гэтым выпадку складаецца пратакол, а пасля завяршэння выпрабавання гэта iнфармацыя ўважлiва правяраецца. У тым выпадку, калi будзе ўстаноўлена, што ў тэставым заданнi сапраўды была дапушчана памылка цi недакладнасць, гэта заданне будзе залiчвацца як правiльнае для ўсiх абiтурыентаў, якiя выконвалi гэты варыянт. А вось пасля правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання нiякiя апеляцыi арганiзатарамi не прымаюцца i не разглядаюцца...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 чэрвеня ў Беларусi афiцыйна стартуе прыёмная кампанiя 2006 года. I распачне яе цэнтралiзаванае тэсцiраванне па беларускай мове
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика