Спецыялiст... па аднаўленню сiл пасля работы
Святлана БАРЫСЕНКА
Актуальны накiрунак Велiзарныя сродкi вылучаюцца сёння на будаўнiцтва спартыўных аб’ектаў, развiццё спорту i турызму. Адпаведная ўвага ўдзяляецца цяпер i падрыхтоўцы квалiфiкаваных спецыялiстаў для правядзення спартыўна-аздараўленчай работы. Скiраваны на гэта Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт фiзiчнай культуры, дзе на факультэце «Аздараўленчая фiзiчная культура i турызм» рыхтуюцца спецыялiсты ў галiне аздараўленчай, адаптыўнай фiзкультуры, фiзiчнай рэабiлiтацыi, эргатэрапii, спартыўнага i рэкрэацыйнага турызму. У межах унiверсiтэта працуе Iнстытут турызму, якi ажыццяўляе падрыхтоўку па спецыяльнасцi «Турызм i гасцiннасць».— Пакуль яшчэ не было выпуску на факультэце аздараўленчай фiзiчнай культуры i турызму па накiрунках «Адаптыўная фiзiчная культура», «Эргатэрапiя», «Спартыўны i рэкрэацыйны турызм», а выпускнiкоў «Аздараўленчай фiзiчнай культуры» i «Фiзiчнай рэабiлiтацыi» мы штогод размяркоўваем згодна з заявамi мiнiстэрстваў, — кажа дэкан факультэта аздараўленчай фiзiчнай культуры i турызму Наталля МАШАРСКАЯ. — Сёння нашы выпускнiкi запатрабаваныя. Да дзяржаўнага размеркавання унiверсiтэт звяртаецца ў арганiзацыi, дзе маглi б працаваць нашы выпускнiкi. Хачу звярнуць увагу на тое, што для нашага абiтурыента iснуюць абмежаваннi па стану здароўя i фiзiчных даных. Падчас здачы дакументаў абiтурыент павiнен прайсцi дадатковы медыцынскi агляд на базе Рэспублiканскага цэнтра спартыўнай медыцыны па накiрунку прыёмнай камiсii. У таго, хто паступае, у дакуменце аб сярэдняй адукацыi павiнна быць адзнака па прадмету «Фiзiчная культура». Да ўступных iспытаў дапускаюцца абiтурыенты са спартыўнай падрыхтоўкай не нiжэй III дарослага цi I юнацкага разраду (для абiтурыентаў да 18 гадоў) па любому вiду спорту. Будучым абiтурыентам жадаю выбраць спецыяльнасць з улiкам сваiх iнтарэсаў i магчымасцяў!.. Падрыхтоўка спецыялiстаў па накiрунку СПАРТЫЎНАГА I РЭКРЭАЦЫЙНАГА ТУРЫЗМУ ажыццяўляецца з прысваеннем квалiфiкацыi «Iнструктар-метадыст па турызму. Выкладчык фiзiчнай культуры». Сам тэрмiн «рэкрэацыя» азначае адпачынак, аднаўленне сiл пасля працы. Падрыхтоўка вядзецца на дзённым i завочным аддзяленнях. Такi спецыялiст можа праводзiць фiзкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы па масавых вiдах спорту, турыстычныя паходы, выезды, экскурсii, здольны забяспечыць iнфармацыю, рэкламу i прапаганду фiзкультурна-спартыўных i турыстычных свят, правесцi вучэбна-трэнiровачныя заняткi ў розных вучэбных установах, спартыўных секцыях па турызму. ФIЗIЧНАЯ РЭАБIЛIТАЦЫЯ скiравана на аднаўленне страчаных цi парушаных функцый, падтрымку працаздольнасцi i другасную прафiлактыку захворванняў. Такi спецыялiст патрэбны лячэбным, лячэбна-прафiлактычным установам, рэабiлiтацыйным цэнтрам, установам адукацыi. Падрыхтоўка iнструктара-метадыста па фiзiчнай рэабiлiтацыi ажыццяўляецца на дзённым i завочным аддзяленнях. Набiраюцца абiтурыенты з сярэдняй медыцынскай адукацыяй. Зараз у краiне фармiруецца адукацыйная, навукова-прававая, iнфармацыйная прастора адаптыўнай фiзiчнай культуры, скiраванай на аздараўленне, фармiраванне фiзiчнага i культурнага патэнцыялу, адаптацыю да ўмоў жыццядзейнасцi людзей з абмежаванымi псiхафiзiчнымi магчымасцямi. Па накiрунку «АДАПТЫЎНАЯ ФIЗIЧНАЯ КУЛЬТУРА» будзе прысвоена квалiфiкацыя «Iнструктар-метадыст па адаптыўнай фiзiчнай культуры. Выкладчык фiзiчнай культуры». Навучанне праводзiцца на дзённым i завочным аддзяленнях. Абiтурыенты павiнны мець сярэднюю медыцынскую адукацыю. Такi спецыялiст павiнен, напрыклад, правiльна дазiраваць фiзiчныя нагрузкi на занятках адаптыўнай фiзiчнай культуры, кантраляваць эфектыўнасць такiх заняткаў, праводзiць асобныя вiды лячэбнага масажу па прызначэнню ўрача, спрыяць фармiраванню здаровага ладу жыцця насельнiцтва i iншае. Можна працаваць у рэабiлiтацыйных, карэкцыйных цэнтрах, спецыялiзаваных дашкольных, школьных установах для дзяцей з псiхафiзiчнымi асаблiвасцямi, установах сiстэмы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, а таксама ў сярэднiх, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных установах. Выпускнiк накiрунку «АЗДАРАЎЛЕНЧАЯ ФIЗIЧНАЯ КУЛЬТУРА» атрымлiвае квалiфiкацыю «Iнстуктар-метадыст па аздараўленчай фiзiчнай культуры. Выкладчык фiзiчнай культуры». Навучанне — на дзённым i завочным аддзяленнях. У навучальных установах рознага тыпу, фiзкультурна-аздараўленчых цэнтрах, санаторыях, прафiлакторыях, на турбазах цi ў калектывах устаноў, арганiзацый давядзецца ў тым лiку арганiзаваць i якасна правесцi заняткi па фiзiчнаму выхаванню, па аздараўленчай фiзiчнай культуры з улiкам стану здароўя, узросту, полу i падрыхтаванасцi таго, хто займаецца, неабходна авалодаць навыкамi праграмiравання фiзкультурна-аздараўленчых за- няткаў i сучаснымi тэхналогiямi аздараўленчай фiзкультуры. ЭРГАТЭРАПIЯ скiравана на адаптацыю iнвалiда да бытавой i працоўнай дзейнасцi. Набор праводзiцца з лiку абiтурыентаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй. Навучанне вядзецца на дзённым аддзяленнi. Эргатэрапеўт павiнен, напрыклад, ажыццяўляць дыягностыку стану пацыента, падбiраць найбольш эфектыўныя метады i сродкi карэкцыi, ажыццяўляць падрыхтоўку iндывiдуальнага працоўнага месца для пацыента з псiха-фiзiчнымi абмежаваннямi. Выпускнiк атрымлiвае квалiфiкацыю «Iнструктар-метадыст па эргатэрапii. Выкладчык фiзiчнай культуры».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Велiзарныя сродкi вылучаюцца сёння на будаўнiцтва спартыўных аб’ектаў, развiццё спорту i турызму. Адпаведная ўвага ўдзяляецца цяпер i падрыхтоўцы квал
|
|