Духоўная культура Беларусi — вачамi маладых людзей
Надзея НIКАЛАЕВА
Узнагароджанне пераможцаў першага Рэспублiканскага конкурсу па гiсторыi духоўнай культуры Беларусi, якi праводзiўся сярод старэйшых школьнiкаў i навучэнцаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, пройдзе сёння ў Iнстытуце тэалогii iмя святых Мяфодзiя i Кiрылы.
Усяго на ўдзел у конкурсе адважылiся 70 чалавек. Iм было прапанавана напiсаць рэфераты, сачыненнi або эсе па духоўнай гiсторыi Беларусi на наступныя тэмы: «Старажытны Полацк — калыска хрысцiянства на беларускай зямлi», «Мой храм i яго гiсторыя», «Разам з народам: Царква Беларусi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны», «Епiскап Тураўскi Кiрыл», «Усходнеславянскi першадрукар i асветнiк Францыск Скарына», «Напрастольны крыж святой Ефрасiннi Полацкай. Гiсторыя стварэння i лёс». Некаторыя ўдзельнiкi пiсалi сачыненнi на адвольную тэму. А пераможцамi сталi Наталля Смольнiкава (10-ы клас, лiцэй № 1 г. Магiлёва) Яўген Фiсенкiн (10-ы клас п. Ленiнскi, Жабiнкаўскi раён), Настасся Лявонкiна (5-ы клас, СШ № 30 г. Вiцебска), Дар’я Малафеева (10-ы клас, гiмназiя № 1, г. Вiлейка), Таццяна Сяўко (гiмназiя горада Шчучына), Артур Васiн (10-ы клас, СШ № 1 г.п. Белаазёрск), Наталля Бярэнчык (нядзельная школа, г. Бяроза) Вiталь Сабалеўскi (10-ы клас, Азяцкая школа) i Дар’я Чаркес (9-ы клас, СШ № 1 г. Скiдаль).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узнагароджанне пераможцаў першага Рэспублiканскага конкурсу па гiсторыi духоўнай культуры Беларусi |
|