Не хапае настаўнiкаў фiзiкi
Святлана БАРЫСЕНКА
Сёлета ў Мiнскай вобласцi выпускаюцца 120 настаўнiкаў пачатковых класаў, а патрэбны толькi 7. Не запатрабаваныя таксама настаўнiкi беларускай i рускай моў, а ў дэфiцыце — акрамя настаўнiкаў фiзiкi, матэматыкi, iнфарматыкi, спецыялiсты, напрыклад, сельскагаспадарчага i будаўнiчага профiлю, зубныя тэхнiкi...
На працягу ўжо мiнулага навучальнага года спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра прафесiйнай арыентацыi моладзi сустракалiся з псiхолагамi, сацыяльнымi работнiкамi i выпускнiкамi ў гарадах Смалявiчы, Маладзечна, Заслаўе, Барысаў, Лагойск, Салiгорск, Валожын, Нясвiж i Крупкi. Ажыццяўлялася растлумачальная работа, для чаго школе патрэбны кабiнет прафарыентацыi i як падтрымаць падлеткаў у перыяд прафесiйнага вызначэння. — Кабiнет цi хоць бы куток прафесiйнай арыентацыi ў школе павiнен прадастаўляць вучням поўную iнфармацыю — аб правiлах прыёму, вынiках папярэдняй уступнай кампанii, цэнтралiзаваным тэсцiраваннi, днях адчыненых дзвярэй у навучальных установах i iншае, — кажа Iрына ЛЫКАВА, начальнiк аддзела прафарыентацыйнай работы Мiнскай вобласцi. — Сапраўды, ёсць нават сельскiя школы, дзе падобная работа вядзецца, дзе ўкаранiлiся ўжо прафарыентацыйныя карты на вучняў 8—11-х класаў. Аднак наша задача — пашырыць геаграфiю такiх школ, расказаць псiхолагам, сацыяльным работнiкам i самiм дзецям пра кансультатыўныя камп’ютарныя праграмы i рэальнае карыстанне iмi. Пакуль жа дзецi выбiраюць профiльны клас, а значыць, i будучую прафесiю, без магчымай прафесiйнай падказкi i дапамогi. Можна звяртацца за парадай i ў наш цэнтр, але больш эфектыўна i мэтазгодна наладзiць належную работу на месцах... За «круглым сталом» спецыялiсты цэнтра прафарыентацыi, прадстаўнiкi ВНУ — Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта, Педагагiчнага унiверсiтэта iмя М. Танка, Беларускага дзяржаўнага агратэхнiчнага унiверсiтэта, Мiжнароднага iнстытута працоўных i сацыяльных адносiнаў, Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта iнфарматыкi i радыёэлектронiкi, Ваеннай акадэмii Рэспублiкi Беларусь, Акадэмii Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, аддзелаў адукацыi, абласной службы занятасцi абмеркавалі вынiкi работы, праведзенай у згаданых вышэй гарадах. У наступным вучэбным годзе плануецца растлумачыць класным кiраўнiкам iх месца i ролю ў арыентацыi школьнiкаў падчас выбару прафесii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў Мiнскай вобласцi выпускаюцца 120 настаўнiкаў пачатковых класаў, а патрэбны толькi 7. Не запатрабаваныя таксама настаўнiкi беларускай i рускай |
|