21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хулiганаў утаймуюць бабулiнымi песнямi

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Inter - ПОЛ

Гарадскi савет аўстралiйскага гарадка Ракдэйла вырашыў прымянiць для ўтаймавання хулiганаў творчасць Бары Манiлава.

Кампазiцыi гэтага поп-спевака, папулярнага ў 1950-х гадах, будуць гучаць у раёне Брайтан-ле-Сэндз, дзе збiраюцца падлеткi. Жыхары раёна даўно скардзiлiся ўладам на моладзь, якая па вечарах заводзiць тут маторы сваiх аўто без глушыцеляў, тэсцiруе саунд-сiстэмы з дапамогай рэп-кампазiцый, спажывае алкаголь i наркотыкi. Гарадскi савет вырашыў пакласцi гэтаму канец: цяпер з дынамiкаў устаноўленых на паркоўцы, будзе гучна трансліравацца музыка «салодкагалосага» Бары Манiлава. Дарэчы, падобны спосаб барацьбы з хулiганамi не новы. Вядома, што трансляцыi Баха i Гендэля спрыялi скарачэнню вандалiзму на аўтобусных вакзалах у Вялiкабрытанii.

ПАЛЯВАННЕ НА ВЕДЗЬМАКОЎ

У Саудаўскай Аравii палiцыя пачала кампанiю па барацьбе з ведзьмакамi. Ахоўнiкi правапарадку маюць намер вызвалiць добрапрыстойных грамадзян ад уплыву шарлатанаў, якiя толькi «затуманьваюць» iм розум.

У адпаведнасцi з новай праграмай, ва ўсiх гарадах плануецца арганiзаваць цэнтры, дзе спецыялiсты будуць фiксаваць скаргi людзей, якiя мелi вопыт зносiнаў з «магамi i чараўнiкамi». Пасля палiцыя будзе затрымлiваць гэтых махляроў. Жыхары Саудаўскай Аравii ўсё часцей звяртаюцца да паслуг варажбiтак, ведзьмакоў, аддаючы iм вялiкiя грошы ў надзеi даведацца пра будучае або спрабуючы яго змянiць. А ў мясцовых СМI пастаянна з’яўляюцца паведамленнi аб iнцыдэнтах з удзелам падобных прафесiяналаў, якiя ашукваюць грамадзян краiны. У палiцыi больш не збiраюцца мiрыцца з такiм становiшчам: ахоўнiкi правапарадку поўныя рашучасцi адшукаць усiх махляроў, якiя называюць сябе ведзьмакамi.

ВЯСЕЛЛЕ НЕ АДБЫЛОСЯ З-ЗА БОЙКI

Злы жарт згуляў лёс з жыхарамi штата Каларада, якiя збiралiся пажанiцца. Напярэдаднi вяселля вiноўнiкi ўрачыстасцi пабiлiся...

Памiж 37-гадовым Алi Ахiлiя i 33-гадовай Марнi Харст разгарэлася нежартоўная спрэчка, у ходзе якой мiстэр Харст пачаў крычаць на сястру сваёй нявесты. Ахiлii гэта не спадабалася i дыскусiя скончылася бойкай. Пачуўшы шум, перапалоханыя суседзi выклiкалi палiцыю. Праваахоўнiкам жа прыйшлося разнiмаць жанiха i нявесту, якiя накiнулiся адно на аднаго з кулакамi. На працягу трох гадзiн палiцэйскiя спрабавалi вырашыць канфлiкт, аднак iх спроба не была паспяховай. Iм нiчога не заставалася, як арыштаваць Алi i Марнi. Вяселле не адбылося, паколькі па ўмовах вызвалення пад заклад, сума якога склала 250 долараў ЗША, маладыя павiнны некаторы час трымацца далей адно ад аднаго.

ЗЛОЎЛЕНА БАНДА ГЛУХIХ ЗЛАДЗЮЖАК

У Шанхаi затрымана банда глухiх зладзюжак. Прычым яе верхавода ўдалося схапiць толькi ў 800 км ад турмы, з якой ён умудрыўся ўцячы.

Зусiм глухi 40-гадовы Ванг Вейдонг змог уцячы з турмы ў правiнцыi Цзянсi, дзе ён адбываў пажыццёвае пакаранне. Разам з Вангам былi арыштаваны i члены банды. Высветлiлася, што знаходжанне за кратамi не перашкаджала верхаводу каардынаваць дзеяннi сваёй банды ў Шанхаi. Ён даваў даручэннi сваiм падначаленым падчас наведвання ў турме — мовай жэстаў. На працягу доўгага часу група з 13 чалавек абкрадвала жыхароў Шанхая ў гарадскiх аўтобусах. Асаблiва цiкавым з’яўляецца спосаб размеркавання здабытых фiнансаў: усе грошы, выручаныя з кожнага паходу, рабаўнiкi клалi на рахунак свайго верхавода, а сваю долю яны павiнны былi атрымаць у канцы года.

Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гарадскi савет аўстралiйскага гарадка Ракдэйла вырашыў прымянiць для ўтаймавання хулiганаў творчасць Бары Манiлава
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика