Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi ажыццявіў рабочую паездку па Брэсцкай вобласцi
БЕЛТА
«Iнавацыйны шлях развiцця нашай дзяржавы прадугледжвае актыўнае ўкараненне новых тэхналогiй на айчынных прадпрыемствах. Нам патрэбны сучасныя вытворчасцi, i мы павiнны зрабiць усё магчымае, каб у нас былi свае высокаквалiфiкаваныя спецыялiсты», — адзначыў Сяргей Сiдорскi падчас наведвання.
Паводле яго слоў, ААТ «Савушкiн прадукт» з’яўляецца добрым прыкладам работы прадпрыемстваў па ўкараненню iнавацый. Закранаючы вопыт работы ААТ «Савушкiн прадукт», Сяргей Сiдорскi падкрэслiў, што ўрад i ў далейшым мае намер падтрымлiваць флагманаў беларускай эканомiкi, а iх вопыт павiнен служыць прыкладам i прымяняцца на iншых прадпрыемствах. Тэмпы будаўнiцтва аўтамабiльнай дарогi «Паўднёвы абход» Брэста не павiнны знiжацца, заявіў журналiстам Сяргей Сiдорскi. «Гэта важны праект не толькi для Брэста i Брэсцкай вобласцi, але i для рэспублiкi ў цэлым, паколькi ў непасрэднай блiзкасцi ад гэтай аўтамагiстралi па даручэнню кiраўнiка дзяржавы ўзводзiцца лепшы ў Еўропе вяслярны канал, будаўнiцтва аб’ектаў iнфраструктуры якога павiнна быць завершана ў гэтым годзе», — падкрэслiў прэм’ер-мiнiстр. Вопыт СВК «Астрамечава» ў вытворчасцi ялавiчыны трэба ўкараняць у гаспадарках рэспублiкi, лiчыць прэм’ер-мiнiстр Беларусі. Ён адзначыў, што СВК «Астрамечава» — адзiнае ў Беларусi сельскагаспадарчае прадпрыемства па гадоўлi буйной рагатай жывёлы, дзе дасягнуты сярэднясутачныя прыбаўленнi ў вазе да аднаго кiлаграма i ёсць рэнтабельнасць у вытворчасцi ялавiчыны. «Гэты вопыт можа стаць асновай у развiццi галiны жывёлагадоўлi. Айчынным сельгаспрадпрыемствам неабходна больш актыўна займацца новымi высокапрадукцыйнымi пародамi жывёлы i за кошт рэпрадукцыi павялiчваць вытворчасць малака i мяса», — лiчыць Сяргей Сiдорскi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Iнавацыйны шлях развiцця нашай дзяржавы прадугледжвае актыўнае ўкараненне новых тэхналогiй на айчынных прадпрыемствах |
|