Калi зносяць дом
Мая сястра з сям’ёй жыве ў Гродне. Уласны сектар, дзе яна жыве, вырашана знесцi i размясцiць на гэтым месцы сучасныя пабудовы. Ёй прапанавалi атрымаць кампенсацыю за дом i высяляцца. Але сума кампенсацыi такая, што яна не зможа за гэтыя грошы набыць другi дом не толькi ў Гродне, але i ў якой-небудзь вёсцы. Растлумачце, калi ласка, якiя ў яе правы ў дадзенай сiтуацыi.
АКСАНА, Гродзенская вобласць. Правы грамадзянiна, дом якога прызначаны да зносу ў сувязi з адабраннем зямельнага ўчастка для дзяржаўных патрэб, прадугледжаны артыкулам 104 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. Згодна з гэтым артыкулам у такiм выпадку грамадзянiну сумесна з членамi яго сям’i прадастаўляецца за кошт адпаведных прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый, якiм адводзiцца зямельны ўчастак, па выбару грамадзянiна права на: атрыманне ва ўласнасць добраўпарадкаванай кватэры ў дадзеным населеным пункце па нормах прадастаўлення, прадугледжаных Жыллёвым Кодэксам; будаўнiцтва i (або) атрыманне ва ўласнасць жылога дома i збудаванняў пры iм, раўнацэнных зносiмым па добраўпарадкаванню i агульнай плошчы; перанос i ўзнаўленне пры наяўнасцi тэхнiчнай магчымасцi зносiмага дома, збудаванняў i насаджэнняў пры iм; атрыманне грашовай кампенсацыi за зносiмы жылы дом, збудаваннi i насаджэннi пры iм, якая вызначаецца на падставе заключэння экспертызы аб iх кошце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая сястра з сям’ёй жыве ў Гродне. Уласны сектар, дзе яна жыве, вырашана знесцi i размясцiць на гэтым месцы сучасныя пабудовы |
|