Павялiчыць капiтал
Алена АФАНАСЬЕВА
Банкi Пагода на дэпазiтным рынку Беларусi зараз значна пацяплела. Насельнiцтва i суб’екты гаспадарання iмкнуцца ўкласцi свабодныя грашовыя сродкi на выгадных умовах у дэпазiты, каштоўныя паперы. Як сведчыць статыстычная справаздача Нацыянальнага банка, агульны аб’ём размешчаных у беларускiх банках дэпазiтаў насельнiцтва i юрасоб за студзень—красавiк 2006 года вырас больш чым на 10 працэнтаў. А за красавiк дэпазiты павялiчылiся на 5,7 працэнта пасля росту на 4,3 працэнта за сакавiк.У насельнiцтва апошнiм часам усё большую папулярнасць набываюць уклады ў беларускiх рублях. Гэта i зразумела: нiзкi ўзровень iнфляцыi садзейнiчае таму, каб даходнасць ад размяшчэння грашовых сродкаў у рублях была максiмальная. Нацыянальная валюта ў цяперашнi час стабiльная i прадказальная. Хоць некаторыя ўкладчыкi пры размяшчэннi i захоўваннi грашовых сродкаў выкарыстоўваюць прынцып «карзiны валют» для мiнiмiзацыi рызыкi. Для прадпрыемстваў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя маюць сезонны характар фiнансавых паступленняў, асаблiва актуальнае пытанне размяшчэння часова свабодных грашовых сродкаў. Заўсёды сагравае душу любога кiраўнiка думка, што грошы, заробленыя яго прадпрыемствам, не проста чакаюць на рахунку свайго хвалюючага зарплатнага часу, а працуюць, прычым актыўна, прыносячы iстотны даход. — Для граматных кiраўнiкоў нiколi не iснуе праблемы выгаднага ўкладання свабодных грашовых сродкаў, — гаворыць начальнiк аддзела дэпазiтаў ААТ «Беларускi Iндустрыяльны Банк» Юрый Леус. — Сёння беларускiя банкi прапануюць шэраг фiнансавых iнструментаў, дзякуючы якiм можна дастаткова эфектыўна распараджацца сваiмi сродкамi. Гэта i каштоўныя паперы, i дэпазiтныя рахункi, каштоўныя металы i камянi. Некаторыя прадпрыемствы, напрыклад, адкрываюць дэпазiтны рахунак у банку i размяшчаюць сродкi на працяглы час пад высокi працэнт, пры неабходнасцi ж зняць частку грошай на выдачу зарплаты або нейкiя iншыя мэты — па першаму патрабаванню задавальняецца iх просьба, пры гэтым не пералiчваецца працэнтная стаўка. Беларускi iндустрыяльны банк прапануе размяшчэнне грошай на перыяд, пачынаючы ад аднаго дня. Працэнтная стаўка залежыць ад сумы i тэрмiну дэпазiту. У цяперашнi час мы афармляем дэпазiтныя дагаворы ў беларускiх рублях з даходнасцю да 13 працэнтаў гадавых, у доларах ЗША i еўра — да 9,3 працэнта гадавых. Мiнiмальная сума дэпазiту складае 1 000 000 рублёў i 3 000 долараў ЗША або еўра адпаведна. I яшчэ адзiн вельмi iстотны момант: у адносiнах да дэпазiтных дагавораў прадугледжана магчымасць як папаўнення, так i частковага зняцця, а таксама датэрмiновага скасавання без пералiку працэнтнай узнагароды. Акрамя таго, мы прапануем юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам укладанне часова свабодных грашовых сродкаў у каштоўныя паперы. Наш банк аказвае бясплатную кансультацыйную дапамогу клiентам па пытаннях размяшчэння свабодных грашовых сродкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пагода на дэпазiтным рынку Беларусi зараз значна пацяплела. Насельнiцтва i суб’екты гаспадарання iмкнуцца ўкласцi свабодныя грашовыя сродкi на выгадны |
|