Па льготнаму крэдыту кватэру ў бацькоў не купiш
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 У Анатоля Мар’янавiча Ламакi з вёскi Нiўнае Стаўбцоўскага раёна шматдзетная сям’я (трое дзяцей), адпаведна, яна мела права на атрыманне льготнага крэдыту на набыццё дома ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 красавiка 2000 года № 185. Калi ўсе дакументы былi падрыхтаваны i накiраваны ў жыллёвы аддзел аблвыканкама, адтуль праз нейкi час iх вярнулi. На заяве алоўкам было пазначана пытанне: «Як у сваiх бацькоў будзе набыты гэты дом?».Наконт бацькоў — усё праўда. Справа ў тым, што Анатоль Ламака хацеў аформiць iльготны крэдыт якраз на набыццё кватэры ў двухкватэрным жылым доме, якая належыць бацькам. Але чаму тады адказ (калi гэты запiс можна ўвогуле лiчыць адказам) дадзены без анiякiх тлумачэнняў i спасылак на заканадаўства, не на гербавай паперы, без пячаткi i подпiсу? Не ведаў гэтага i начальнiк жыллёвага аддзела Стаўбцоўскага райвыканкама Яўген Крамко, да якога мы звярнулiся па тлумачэннi. Паводле слоў апошняга, да справы ўжо падключылiся юрысты, каб расставiць усе кропкi над «i». Сiтуацыя пачала высвятляцца толькi пасля нашага звароту ў жыллёвы аддзел Мiнаблвыканкама. Як патлумачылi там, вышэйагучаны надпiс алоўкам прызначаўся зусiм не самому заяўнiку, а работнiкам райвыканкама, адказным за падрыхтоўку дакументаў. Паводле слоў суразмоўцы, многiя з iх у гэтай справе дапускаюць шмат памылак, не ведаючы часам рэальнага становiшча спраў, нягледзячы на ўсе папярэднiя тлумачэннi... Як высветлiлася, Камiтэт эканамiчнага кантролю вобласцi лiчыць немэтазгодным зацвярджэнне ў спiсах на льготнае крэдытаванне пры ажыццяўленнi здзелак па куплi-продажу жылля грамадзян, ва ўласнасцi бацькоў якiх знаходзяцца згаданыя жылыя памяшканнi. Кажуць, падчас праверак раней у такiх сiтуацыях выяўлялiся рознага кшталту эканамiчныя злоўжываннi. Таму, на жаль, для нашага заяўнiка адказ будзе адмоўным — набыць у бацькоў кватэру па льготнаму крэдыту ён не зможа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Анатоля Мар’янавiча Ламакi з вёскi Нiўнае Стаўбцоўскага раёна шматдзетная сям’я (трое дзяцей) |
|