Заснаваны сучасны часопiс для нафтахiмiчнай галiны
Сяргей КУРКАЧ
Днямi ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэзентацыя штомесячнага вытворчага навукова-практычнага часопiса «Веснiк Белнафтахiма».
Выконваючы абавязкi намеснiка старшынi канцэрна «Белнафтахiм» Мiхаiл Асiпенка зазначыў журналiстам, што канцэрн сёння аб’ядноўвае 40 сярэднiх i буйных прамысловых прадпрыемстваў, пад эгiдай якiх працуюць 112 тысяч работнiкаў. Зараз тры чвэрцi сваёй прадукцыi галiна прадае ў больш чым 100 краiн свету. Пры гэтым каля трэцi агульнага аб’ёму экспарту тавараў з Беларусi прыпадае менавiта на прадукцыю нафтахiмiчнай галiны. Галоўны рэдактар часопiса Аляксандр Мацюшэнка запэўнiў, што галiновае выданне будзе аб’ектыўна паказваць жыццё калектыву канцэрна «Белнафтахiм» i знаёмiць чытачоў з сусветнымi навiнкамi ў галiне нафты i хiмii. У стартавым нумары выдання першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiр Сямашка заўважыў, што часопiс павiнен стаць памочнiкам для кiраўнiкоў, форумам для спецыялiстаў i навукоўцаў, надзейнай крынiцай iнфармацыi для ўсiх работнiкаў прадпрыемстваў, а таксама для партнёраў канцэрна «Белнафтахiм».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэзентацыя штомесячнага вытворчага навукова-практычнага часопiса «Веснiк Белнафтахiма» |
|