21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Дачка Усходу» ў спiсах цi значыцца?

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Mуз-news

Гюнеш Абасава выпусцiла, нарэшце, свой дэбютны альбом, якi без усякiх прэтэнзiй на звышарыгiнальнасць назвала «Дачка Усходу». Кампазiцый на дыску ўсяго 8, затое практычна ўсе яны вытрыманы ва «ўсходнiм» стылi. Дзве песнi, напiсаныя самой Гюнеш — на турэцкай мове, «Чужое каханне» запiсана дуэтам з Тарыелам Майсурадзэ, а «Назавi мяне па iменi» i «Час развiтвацца» ўжо дастаткова раскручаныя.

На апошнюю, дарэчы, зняты цудоўны чорна-белы клiп, але на тэлеканалах я яго пакуль што не бачыла — давялося глядзець на мiнiфоне прадзюсара i клiпмейкера Уладзiмiра Максiмкава. Прадзюсар жа расказаў, што ў хуткiм часе рыхтуецца адмысловы «ўсходнi праект», куды трапяць кампазiцыi Гюнеш, Тарыела Майсурадзэ, маладых спевакоў Шыра i Менуа, магчыма, Iскуi Абалян... А для шчаслiвай дэбютанткi Гюнеш зараз больш важна нават не раскручваць альбом, а даведацца, цi трапiла яна ў фiнал конкурсу маладых выканаўцаў «Новая хваля-2006». Нагадаем, летась ад Беларусi ўдзел у гэтым прэстыжным конкурсе прымаў Аляксей Хлястоў, якi, праўда, у прызёры не трапiў; затое ўкраiнка Цiна Караль атрымала «iмянную стыпендыю» ад самой Алы Пугачовай — у памеры 50 тысяч долараў. Так што пазмагацца Гюнеш, калi яна знойдзе сваё iмя ў спiсе фiналiстаў, будзе за што...

БУДЗЕ ВАМ I ВIДЭА, БУДЗЕ I АЛЬБОМ...

Гурт «Новы Iерусалiм» у поўным складзе з’ехаў у Амерыку, дзе на чэрвень—лiпень запланаваны вялiкi гастрольны тур. Толькi лiдар калектыву Аляксандр Патлiс выправiўся ў падарожжа пазней за ўсiх, бо трэба было да канца аднавiць галасавыя звязкi, пашкоджаныя падчас нядаўнiх гастроляў па Расii.

За апошнiя некалькi гадоў у Штатах у гурта склалася вялiкае кола рускамоўных прыхiльнiкаў. Спецыяльна для iх «iерусалiмцы» вязуць сюрпрыз — новы DVD з live-вiдэа, запiсаным на расiйскiх гастролях. У сваю чаргу, у Амерыцы гурт здыме вiдэаматэрыял для свайго новага клiпа i «абкатае» кампазiцыi з будучага альбома. А сам альбом, як абяцаюць музыканты, з’явiцца ў Беларусi восенню.

«МОРС» — ГАЛОЎНАЯ СТРАВА НА БАЛI

Гурт «J_MOPC» не здае сваiх лiдарскiх пазiцый, што ў чарговы раз пацвердзiў вялiкi сольны канцэрт у КЗ «Мiнск». Гучалi старыя i новыя хiты, сярод якiх «Басанож па маставой», напiсаны пад уражаннем аднайменнага знакамiтага фiльма Цiля Швайгера, i «Не памiрай», прысвечаны былому сябру гурту Аляксандру Шлыку (загiнуў падчас тэрактаў у Егiпце).

Аднак безумоўнай «фiшкай» выступлення стаў фiнал акцыi «Прынцэса-2006» па выбару каралевы сёлетнiх выпускных баляў. Тры фiналiсткi, мiнчанкi Вiка Казючыц, Жэня Кляцко i Аня Фiлiпенка, кожная з якiх атрымала па 10 запрашэнняў на канцэрт, павiнны былi выйсцi на сцэну i спяваць жыўцом разам з Уладзiмiрам Пугачам. Пераможца ацэньвалася па «шумавому эфекту» ў зале. Выклiкаць найгучнейшы такi эфект (да слова, i самi дзяўчаты спявалi не цiха) удалося Яўгенii Кляцко з СШ № 203. Ёй i дастаўся тытул «Прынцэса-2006». Яўгенii апладысменты, гурту дзякуй за крэатыў. Але я дагэтуль не разумею толькi аднаго: як дзяўчатам можа падабацца песня, дзе прынцэсу называюць «вiславухай»?

А КУЛI ЛЯЦЯЦЬ, КУЛI...

Мiнскi гурт «Клёндайк» быў запрошаны на юбiлей аднаго з пейнтбольных клубаў сталiцы. Выканаўшы для разагрэву iгракоў тэматычную песеньку «Кулi», музыканты так разахвоцiлiся, што i самi далучылiся да гульнi. Мiшэнню абралi... белую кашулю салiсткi Кацi Пытлевай. Так што зараз у Кацi вясёленькая, у плямах, каляровая кашуля.

«Разынкай» вечара, аднак, стала не iмправiзаваная расфарбоўка, а пейнтбольна-музычнае спаборнiцтва памiж адным з iгракоў у пейнтбол i барабаншчыкам гурту Лёшам Волкавым. Iгрок страляў халастымi зарадамi, а Лёша бiў у барабаны — на хуткасць. Пошчак аказаўся хутчэйшым за стралянiну. Арганiзатары турнiру былi так уражаны гэтымi паказчыкамi, што прапанавалi музыкантам у наступны раз паспрабаваць сябе i ў сапраўднай гульнi.

«ПРОСВЕТ» У КАНЦЫ ТУНЭЛЯ

Артысты Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi пад кiраўнiцтвам Мiхаiла Фiнберга, удзельнiкi дуэта «Аляксандра i Канстанцiн» сталi ўладальнiкамi 2-й прэмii конкурсу выканаўцаў на 15-м Мiжнародным фестывалi поп-музыкi Discovery-2006, якi прайшоў у Балгарыi. Усяго ў конкурсе ўдзельнiчалi прадстаўнiкi 15 краiн — Iспанii, Iталii, Мальты, Расii, Турцыi, Малдовы, Польшчы, Кiпра, Македонii, Румынii, Сербii i Чарнагорыi, Казахстана, Узбекiстана, Балгарыi i Беларусi.

Беларускi дуэт прадставiў дзве песнi са свайго новага альбома «Аўтаномная навiгацыя» — беларускамоўную «Святы вячор» i англамоўную «Stairs of Sepаration». Мiжнароднае журы i публiка адзначылi як арыгiнальныя аранжыроўкi, так i выканаўчае майстэрства. У вынiку ў дадатак да 2-й прэмii Аляксандра Кiрсанава была прызнана самай прыгожай спявачкай фестывалю i атрымала спецпрыз — калье ручной работы балгарскай майстрыцы Эвелiны Пенявай. У блiжэйшы час «Аляксандра i Канстанцiн» плануюць прадставiць свой альбом на Кiпры i Мальце, а таксама ўзяць удзел у даўно абяцаных здымках праграмы Дзмiтрыя Дзiброва «Просвет» на канале «Расiя».

Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гюнеш Абасава выпусцiла, нарэшце, свой дэбютны альбом, якi без усякiх прэтэнзiй на звышарыгiнальнасць назвала «Дачка Усходу»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика