21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Мiнску прайшоў Х мiжнародны турнiр па боксу на прызы сталiчнага Палаца спорту

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль МЯСНIКОЎ

Адраджэнне традыцыi

...Успамiнам падчас правядзення гэтых спаборнiцтваў не было канца! I на гэта былi падставы: гiсторыя турнiру насамрэч i багатая, i цiкавая i, несумненна, непаўторная...

У другой палове сямiдзесятых гадоў мiнулага ўжо стагоддзя пагалоска пра яго пайшла па ўсяму спартыўнаму свету. Не за прызамi i не за ўзнагародамi, а найперш з мэтай праверыць сябе, свае магчымасцi i блiжэйшыя перспектывы ў паядынках з самымi дастойнымi майстрамi рынга ў Мiнск спяшалiся гранды сусветнага бокса: нацыянальныя зборныя Кубы, Савецкага Саюза, Венгрыi, Балгарыi, Польшчы... На рынгу нашага Палаца спорту «высвятлялi» адносiны дзеючыя i будучыя чэмпiёны Алiмпiйскiх гульняў, свету i кантынентаў. Калi ж падчас аднаго з турнiраў мала каму вядомы цяжкавагавiк з Магадана Iгар Высоцкi нанёс тут сакрушальнае паражэнне будучаму трохразоваму алiмпiйскаму чэмпiёну(!) Тэафiла Сцiвенсану з вострава Свабоды, пра наш горад наогул загаварылi як пра баксёрскую Мекку...

Дзевяць турнiраў прайшлi тады пад скляпеннямi Мiнскага Палаца спорту. I раптам спаборнiцтвы ...спынiлi сваё iснаванне. Тагачасныя фiнансавыя праблемы, з’яўленне на геаграфiчнай карце новых суверэнных дзяржаў перш за ўсё i «паспрыялi» гэтаму.

З таго часу мiнула амаль што два дзесяцiгоддзi...

I вось свайго роду спартыўная сенсацыя: мiжнародны турнiр па боксу на прызы мiнскага Палаца спорту аднаўляецца! Атрымаўшы шчырыя i сардэчныя запрашэннi з беларускай сталiцы, нацыянальныя федэрацыi бокса Расii, Фiнляндыi, Украiны, Азербайджана, Лiтвы, Малдовы i iншых краiн з задавальненнем адгукнулiся на iх i накiравалi да нас свае каманды.

Гаворыць мiнiстр спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь, ён жа — старшыня Федэрацыi аматарскага бокса Беларусi, член выканкама Еўрапейскай асацыяцыi бокса Аляксандр ГРЫГАРАЎ:

— Падстаў для таго, каб не толькi адрадзiць практыку правядзення Мiнскага мiжнароднага турнiру, але i вывесцi яго на новы, больш высокi ўзровень, у нас шмат. Перш за ўсё, той летапiс яго, старонкi якога вы коратка згадалi вышэй. Па-другое, сёння нацыянальная зборная нашай суверэннай краiны, сцiпла кажучы, уяўляе сабой даволi моцны калектыў: нагадаю пра яго нядаўнi трыумф у матчавых сустрэчах з нацыянальнай камандай Злучаных Штатаў Амерыкi, у якiх абодва разы нашы баксёры святкавалi перамогу. Ну, i па-трэцяе, не перашкодзiць правядзенне турнiру i новым дзелавым i канкрэтным кантактам нашага спорту ў цэлым з iншымi дзяржавамi, павелiчэнню яго прэстыжу на еўрапейскай i сусветнай спартыўных арэнах.

Надзеi i спадзяваннi, што звязвалiся з адраджэннем i правядзеннем забытага турнiру, па агульнаму прызнанню шматлiкiх удзельнiкаў, суддзяў, трэнераў, журналiстаў, аматараў спорту спраўдзiлiся. Вось толькi некалькi думак аб гэтым:

Слова Валерыю САКАЛОВУ — двухразоваму пераможцу турнiраў на прызы мiнскага Палаца спорту, суддзi мiжнароднай катэгорыi:

— Да слёз прыемна i радасна было, калi даведаўся аб адраджэннi нашых спаборнiцтваў. Гэта ж мая маладосць i адна з галоўных вышынь! Так, бокс, як i ўсе iншыя вiды спорту, пайшоў наперад, аднак жа i мы шмат што ўмелi. З радасцю сустрэўся з многiмi старымi знаёмымi, пазнаёмiўся з маладым пакаленнем баксёраў. Не сумняваюся: i ў турнiра, i ў нацыянальнай зборнай Беларусi вялiкая будучыня.

Гаворыць Вячаслаў КIСЛIЦЫН (Украiна) — майстар спорту мiжнароднага класа, пераможца Х мiжнароднага турнiру на прызы мiнскага Палаца спорту ў катэгорыi да 60 кiлаграмаў:

— Выдатная арганiзацыя спаборнiцтваў, прыгожы, цiхi i ўтульны Мiнск, высокае напружанне спартыўных паядынкаў — усё гэта надоўга запомнiцца мне. I я асабiста, i ўся наша зборная Украiны з задавальненнем прыедзем i на наступныя спаборнiцтвы. Як кажуць: да новых сустрэч!

Сярэбраны прызёр Алiмпiйскiх гульняў 2004 года, заслужаны майстар спорту Вiктар ЗУЕЎ дадае:

— Акрамя добрай арганiзацыi i высокага ўзроўню правядзення турнiру трэба адзначыць i яго своечасовасць. Крыху больш чым праз месяц — у другой палове лiпеня ў балгарскiм горадзе Плоўдзiве пройдзе чарговы чэмпiянат Еўропы, i мы своечасова атрымалi магчымасць праверыць стан сваёй спартыўнай формы. На маю думку, надзеi на добрае выступленне нашых баксёраў на гэтых спаборнiцтвах ёсць!

Пераможцамi юбiлейнага турнiру ў парадку вагавых катэгорый сталi: Антон Бекiш, Бато Ванкееў, Хаважы Хацыгаў, Мiхаiл Бярнадскi (усе — Беларусь), Вячаслаў Кiслiцын (Украiна), Андрэй Чырук, Мiкалай Весялоў (абодва — Беларусь), Рагiм Бейляраў (Азербайджан), Андрэй Мiрук, Вiктар Зуеў i Аляксандр Апанасёнак (усе — Беларусь).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Успамiнам падчас правядзення гэтых спаборнiцтваў не было канца! I на гэта былi падставы: гiсторыя турнiру насамрэч i багатая, i цiкавая i, несумнен
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика