Гоншчыкi спаборнiчалi на ралi «Валожын-2006»
Iгар ГРЫШЫН
Каля 400 кiламетраў прыйшлося пераадолець удзельнiкам трэцяга этапу чэмпiянату Беларусi па ралi «Валожын-2006» у мiнулую суботу, 80 з якiх прыйшлося на скарасныя ўчасткi.
Паводле iнфармацыi ралiйнага камiтэта БАФ, удзельнiчалi ў гонцы 18 экiпажаў, у тым лiку i тры расiйскiя. Былi ў ёй i драматычныя моманты, калi, напрыклад, той жа злашчасны «тэхнiчны фактар» выбiў з гонкi двух патэнцыяльных лiдараў — Анатоля Шымакоўскага i Юрыя Грышчанкова. Праўда, Вячаславу Вабiшчэвiчу, якi стаў па вынiках этапу першым у класе i трэцiм у абсалютным залiку, таксама спачатку не шанцавала: на першым участку з-за праблем з сiстэмай запальвання ён згубiў каля трох хвiлiн, аднак змог па ходу гонкi, як бачым, не толькi навярстаць страчанае... У «поўнапрывадным» класе Р12 па вынiках дня лiдарам стаў Андрэй Галабародзька, другiм — Андрэй Цыганкоў. Мiж iншым, гэткiя ж вынiкi i ў абсалютным залiку спаборнiцтваў. Заключны, чацвёрты этап чэмпiянату, запланаваны на канец кастрычнiка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 400 кiламетраў прыйшлося пераадолець удзельнiкам трэцяга этапу чэмпiянату Беларусi па ралi «Валожын-2006» у мiнулую суботу, 80 з якiх прыйшлося н
|
|