Спорт-тайм
«Дарыда» дагнала «Гомель»
Каманды вышэйшай лiгi чэмпiяната краiны па футболу ўзялi ўдзел у матчах 9-га тура. «Гомель», якi ўсё яшчэ лiдзiруе ў першынстве, згубiў два ачкi ў Барысаве пасля сустрэчы з БАТЭ — 1:1. Дарэчы, абодва мячы на рахунку гасцей: вызначылiся Раман Васiлюк i Вiталь Надзiеўскi (у свае вароты). Ждановiцкая «Дарыда» засмуцiла наваполацкi «Нафтан» — 2:1 — i набрала аднолькавую колькасць ачкоў з гамяльчанамi. Вынiкi астатнiх матчаў: «Лакаматыў» (Вiцебск) — «Шахцёр» (Салiгорск) — 0:0, «Дынама» (Мiнск) — «Белшына» (Бабруйск) — 2:0, «МТЗ-РIПА» (Мiнск) — «Тарпеда» (Жодзiна) — 0:1, «Дынама» (Брэст) — «Лакаматыў» (Мiнск) i «Нёман» (Гродна) — «Днепр» (Магiлёў) — 2:1. Становiшча каманд: «Гомель», «Дарыда» — па 20 ачкоў, «Шахцёр» — 19, БАТЭ — 18, «МТЗ-РIПА», «Дынама» (Мiнск) — па 14, «Нафтан», «Тарпеда» — па 12, «Лакаматыў» (Вiцебск) — 11, «Дынама» (Брэст) — 10, «Нёман» — 8, «Днепр», «Лакаматыў» (Мiнск) — па 7, «Белшына» (Бабруйск) — 3. Тэнiсная аксiёма Максiм Мiрны i Йонас Б’ёркман другi год запар сталi мацнейшымi на адкрытым чэмпiянаце Францыi — 6:7 (5:7), 6:4, 7:5. Сапернiкамi ў фiнале зноў, як летась, аказалiся браты-блiзняты Боб i Майк Браяны. Тое, што менавiта ў пары са шведам беларус выступае паспяхова, доказаў не патрабуе, бо даўно стала тэнiснай аксiёмай. Узнагароды рознай вартасцi На этапе Кубка свету па мастацкай гiмнастыцы беларускi занялi другое месца ў камандных спаборнiцтвах. Iна Жукава перамагла з мячом i здабыла «срэбра» ў мнагабор’i.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Дарыда» дагнала «Гомель» |
|