21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Горад. Плюс... высокая зарплата

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

На працягу апошнiх гадоў у Беларусi адзначаецца нiзкi ўзровень афiцыйна зарэгiстраванага беспрацоўя — у межах 1,5—2 працэнтаў ад агульнай колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва. Дзе лiчаць за лепшае працаваць беларусы, што з’яўляецца асноўнай прычынай пошукаў новага месца i наколькi вострай застаецца праблема так званай «няпоўнай занятасцi» зараз? Аб усiм гэтым i iншым — наша гутарка з дырэктарам Навукова-даследчага iнстытута працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Святланай ШАЎЧЭНКА.

— Не сакрэт, што ў вынiку «бэбi-бума» сярэдзiны 1980-х гадоў адчуваецца павелiчэнне працоўных рэсурсаў. Цi выпадае пры гэтым казаць, што колькасць «рабочых рук» стала большай ва ўсiх рэгiёнах i галiнах эканомiкi?

— Сапраўды, з улiкам высокiх паказчыкаў нараджальнасцi, якiя назiралiся дваццаць гадоў таму, зараз мы маем пэўны рост колькасцi працоўных рэсурсаў, якi да таго ж адбываецца ва ўсiх абласцях без выключэння. Пры гэтым найбольш iнтэнсiўнае падобнае павелiчэнне — у буйных гарадах i асаблiва ў сталiцы, дзе фактычна сканцэнтраваная пятая частка ад усiх занятых у эканомiцы Беларусi.

Разам з тым сцвярджаць, што колькасць «рабочых рук» стала большай паўсюль, усё ж не выпадае. Адной з адметных тэндэнцый апошняга часу стала актыўнае пераразмеркаванне занятага насельнiцтва па лiнii «горад-вёска» шляхам мiграцыi. Для горада яе сальда аказалася станоўчым, тады як для вёскi — адмоўным. У вынiку гэта прывяло да скарачэння працоўных рэсурсаў у сельскай мясцовасцi i да павелiчэння — у гарадах. Так, даволi красамоўны факт: сёння ў гарадах i гарадскiх пасёлках пражывае амаль 80 працэнтаў ад усiх працуючых грамадзян краiны.

— Наколькi «мабiльнымi» з’яўляюцца беларусы?

— Iнтэнсiўнасць руху рабочай сiлы — адна з асаблiвасцяў нашай краiны. Пры гэтым найбольшай мабiльнасцю тут вызначаюцца работнiкi ва ўзросце ад 16 да 24 гадоў, што не ў апошнюю чаргу можна патлумачыць пошукам «свайго» вiду дзейнасцi. Аднак такая прычына — далёка не асноўная. Як паказвае аналiз, найбольш высокiя паказчыкi руху рабочай сiлы адзначаюцца ў галiнах эканомiкi, дзе назiраецца высокая рознiца ў заробках памiж асобнымi прадпрыемствамi. Гаворка iдзе, у прыватнасцi, аб лёгкай, харчовай, хiмiчнай прамысловасцi, будаўнiцтве i прамысловасцi будаўнiчых матэрыялаў. Дарэчы, выснову, што галоўным стымулам для змены месца працы становiцца менавiта зарплата, пацвярджаюць i сацыялагiчныя даследаваннi — прынамсi, згодна з апытаннямi, фактар аплаты ўзгадваюць звыш 80 працэнтаў работнiкаў, якiя ў той цi iншай ступенi не задаволены сваiм цяперашнiм месцам i хацелi б яго змянiць.

— Адпаведна, асноўнае тлумачэнне звальненняў — гэта «ўласнае жаданне»?

— Так. На самай справе, адначасова ў нас ёсць i звальненнi па скарачэнню штатаў. Аднак iх удзельная вага не такая ўжо значная (у сярэднiм каля 2 працэнтаў), прычым у абсалютнай большасцi галiн гэты паказчык працягвае знiжацца. Разам з тым нельга не заўважыць, што ў краiне назiраецца рост колькасцi работнiкаў, з якiмi былi спынены кантракты за прагулы i iншыя парушэннi працоўнай дысцыплiны. I асаблiва — у рэальным сектары эканомiкi. Тут нават iснуюць арганiзацыi, дзе ўдзельная вага «дысцыплiнарных» звальненняў перавышае адзнаку ў 10—15 працэнтаў.

— Перавышэнне колькасцi грамадзян, што былi прыняты на работу, над колькасцю звальненняў сталася адной з найбольш адметных з’яў апошняга часу. Якiх галiн датычыцца гэта тэндэнцыя?

— Практычна ўсiх. Выключэнне ў дадзеным выпадку складаюць толькi такiя галiны матэрыяльнай вытворчасцi, як прамысловасць i транспарт, а сярод галiн невытворчай сферы — адукацыя i бытавое абслугоўванне насельнiцтва. Таму, як вынiк, даводзiцца канстатаваць: ва ўзгаданых галiнах адбываецца паступовае змяншэнне колькасцi занятых у цэлым.

— Новыя працоўныя месцы — цi можна лiчыць значнай iх ролю для айчыннай эканомiкi?

— Роля новых месцаў на рынку працы краiны працягвае ўзрастаць. Аднак, нягледзячы на павелiчэнне iх колькасцi, нельга не заўважыць, што пакуль работнiкi ў асноўным уладкоўваюцца на вакансii, якiя ўжо iснавалi. З улiкам гэтага, можна сказаць, што зараз абарот рабочай сiлы не з’яўляецца дастаткова эфектыўным — перш-наперш ён проста аднаўляе ранейшую структуру занятасцi. Хоць у дадзеным выпадку зноў-такi ёсць свае выключэннi, i да iх варта аднесцi тыя ж буйныя гарады. Скажам, па Мiнску ўдзельная вага прыёмаў на дадаткова створаныя месцы складае 30—35 працэнтаў. I, што цiкава, тут такiя месцы, як правiла, стваралiся ў прыбытковых арганiзацыях i ў арганiзацыях недзяржаўнай формы ўласнасцi.

— Адна з найбольш «вострых» тэм — так званае «схаванае» беспрацоўе. Як можна ацанiць яго памеры? I што становiцца прычынай работы ў «скарочаным рэжыме»?

— На працягу апошнiх гадоў у рэальным сектары эканомiкi адзначаецца скарачэнне маштабаў вымушанай няпоўнай занятасцi. Згодна з нашымi ацэнкамi, яе найбольш высокi паказчык назiраецца ў лёгкай прамысловасцi — каля 10 працэнтаў ад нарматыўнай колькасцi працоўнага часу за год. Пры гэтым у структуры страт працоўнага часу пераважаюць водпускi, якiя прадастаўляюцца па ўзаемнай дамоўленасцi памiж работнiкам i наймальнiкам, прастоi на працягу поўнага дня i адпачынкi па iнiцыятыве наймальнiка. Што да галоўных прычын, то яны вiдавочныя — гэта недахоп сродкаў на набыццё матэрыяльных рэсурсаў i камплектуючых вырабаў у сувязi з цяжкасцямi са збытам ужо гатовай прадукцыi. У цэлым па прамысловасцi суадносiны запасаў прадукцыi на складах i штомесячных аб’ёмаў вытворчасцi складаюць 60 працэнтаў. Але гэта — паказчык сярэднi. I, у прыватнасцi, па машынабудаванню i металаапрацоўцы ён перавышае 100, а па лёгкай прамысловасцi — 150 працэнтаў.

Заўважу, што вымушаная занятасць — з’ява вельмi негатыўная. Яна вядзе да паступовай дэквалiфiкацыi работнiкаў, страты iмi прафесiйных навыкаў. I, апроч таго, прадпрыемствы з высокай вымушанай няпоўнай занятасцю фактычна фармiруюць кантынгент патэнцыяльных беспрацоўных. Аднак iснуе шэраг акалiчнасцяў, якiя прымушаюць наймальнiкаў стрымлiваць вызваленнi. Гэта i жаданне захаваць працоўны калектыў, i iмкненне пазбегнуць сацыяльных канфлiктаў, i неабходнасць выплаты «выхадных» дапамог у сувязi са скарачэннем штатаў. Прычым апошняе — па-сапраўднаму сур’ёзная «перашкода» для многiх стратных арганiзацый.

— Якiя праблемы айчыннага рынку працы найбольш актуальныя зараз?

— На жаль, такiх праблем некалькi, прычым кожная з iх патрабуе вырашэння. Так, па-першае, можна ўзгадаць значныя адрозненнi па ўзроўню беспрацоўя па рэгiёнах, i калi ў цэлым на адну ўмоўную вакансiю ў нас прыпадае прыкладна 2, то ў асобных раёнах — па 5—10 прэтэндэнтаў. Другой «балючай кропкай» варта назваць жанчын — iх доля ў структуры беспрацоўных стабiльна перавышае адзнаку 65 працэнтаў. Нарэшце, трэцi няпросты момант — сiтуацыя з прафесiйнай падрыхтоўкай. Сёння прыкладна кожны пяты беспрацоўны не мае нiякай прафесii, i, адпаведна, вялiкiх шанцаў на больш-менш прыстойныя вакансii.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу апошнiх гадоў у Беларусi адзначаецца нiзкi ўзровень афiцыйна зарэгiстраванага беспрацоўя — у межах 1,5—2 працэнтаў ад агульнай колькасцi эк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика