21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На «ўсю Iванаўскую»

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

Яна названа ў гонар Мiрона Канстанцiнавiча Уладзiмiрава, якi многае зрабiў для Палесся. Яна не з’яўляецца самай вялiкай у Савецкiм раёне Гомеля, аднак па-свойму прыгожая i непаўторная, забудавана як шматпавярховiкамi, так i дамамi прыватнага сектара, у якiх пражываюць больш за сем тысяч чалавек.

На свяце вулiцы, арганiзаваным па iнiцыятыве кiраўнiка адмiнiстрацыi Савецкага раёна Таццяны Фiлiмончык, панавала цёплая атмасфера. Уразiў майстэрствам духавы аркестр мясцовых выратавальнiкаў з раённага падраздзялення Мiнiстэрства надзвычайных сiтуацый.

У дзiцячым гарадку можна было ўбачыць герояў казак, наведаць карцiнную галерэю, падзiвiцца на вырабы з бiсеру... Важна, нiбы павы, праходзiлi дзяўчаты ў старадаўнiх славянскiх касцюмах, а крыху далей «не на жыццё, а на смерць» змагалiся сярэднявечныя рыцары ў даспехах. Iх змянялі «сучаснiкi» з паказальнымi выступленнямi рукапашнага бою.

На спецыяльную веласiпедную трасу выйшлi каля ста хлапчукоў i дзяўчынак да сямi i больш гадоў. А самаму малодшаму было ўсяго тры.

Урачыста адкрылася падчас свята арыгiнальная скульптурная кампазiцыя «Гарадскiя кветкi», якая i восенню, i зiмой, i вясной будзе дарыць гараджанам прыгажосць i напамiнаць iм аб водарах лета. Адметна, што аўтарам яе з’яўляецца трэцякурснiца Гомельскага мастацкага вучылiшча Кацярына Балдасенка, якая заняла першае месца ў конкурсе эскiзных праектаў па добраўпарадкаванню Савецкага раёна сярод архiтэктурных i дызайнерскiх спецыяльнасцяў. Яе творчая фантазiя сапраўды ўразiла многiх.

На свяце вулiцы ўшанавалi лепшага настаўнiка, участковага мiлiцыянера, паштальёна, урача, дворнiка, павiталi самую маладую сям’ю i самага старога жыхара вулiцы (96 гадоў), уручылi пашпарты маладым людзям, якiя дасягнулi паўналецця.

Засталося дадаць, што для правядзення свята жыхары раёна працавалi на суботнiку (бюджэтныя грошы на свята задзейнiчаны не былi). Дарэчы, многiя, жывучы на адной вулiцы, не ведалi адзiн аднаго, а тут — пазнаёмiлiся i цяпер, напэўна, будуць падтрымлiваць сяброўскiя сувязi. I яшчэ: у адмiнiстрацыю раёна ўжо звяртаюцца жыхары iншых вулiц: а калi ў нас будзе такое свята?



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яна названа ў гонар Мiрона Канстанцiнавiча Уладзiмiрава, якi многае зрабiў для Палесся. Яна не з’яўляецца самай вялiкай у Савецкiм раёне Гомеля, аднак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика