Выратаваў злашчасны мабiльнiк
Аляксандра ГРУШЭЎСКАЯ
А палове чацвёртай ночы нарад мiлiцыi групы затрымання № 7 па радыёстанцыi, настроенай на канал РУУС, атрымаў iнфармацыю, што ў кватэры па вул. Янкоўскага знаходзiцца дзяўчына, якую быццам бы згвалтавалi.
Калi супрацоўнiкi мiлiцыi прыбылi на месца, дзверы iм адчынiў мужчына з перабiнтаванай галавой. Пры аглядзе кватэры былi знойдзены сляды барацьбы, спiртныя напоi i залiтая крывёй пасцель. У ванным пакоi знаходзiлася збiтая, уся ў слязах дзяўчына. Пацярпелая Алiса Х., 1981 года нараджэння, патлумачыла, што ўвечары каля магазiна «Бляск», размешчанага па вул. Шаранговiча, да яе падышоў невядомы мужчына i папрасiў патэлефанаваць па сотаваму тэлефону. Аднак, узяўшы тэлефон, проста паклаў яго ў кiшэню i пайшоў. Абураная такiм нахабствам, дзяўчына пайшла следам за махляром з патрабаваннем аддаць тэлефон. Сварачыся, «парачка» падышла да пад’езда дома, дзе, як аказалася, жыве злачынца. Нечакана мужчына схапiў дзяўчыну за руку i пацягнуў у сваю кватэру. Там ён прымусiў яе выпiць дзве шклянкi гарэлкi, пасля чаго пачаў збiваць i груба гвалтаваць. У нейкi момант ахвяры цудам удалося дацягнуцца i схапiць пустую бутэльку з-пад гарэлкi, якой яна моцна ўдарыла гвалтаўнiка па галаве. Пакуль той ачухваўся, няшчасная вырвалася, схапiла мабiльнiк i зачынiлася ў ванным пакоi. Адтуль i патэлефанавала з просьбай аб дапамозе. Затрыманым аказаўся Уладзiмiр К., 1978 года нараджэння, раней судзiмы, якi працуе менеджарам у IП.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А палове чацвёртай ночы нарад мiлiцыi групы затрымання № 7 па радыёстанцыi, настроенай на канал РУУС, атрымаў iнфармацыю, што ў кватэры па вул. Янкоўс
|
|