«Мiрская» музыка на любы густ
Да святкавання свайго чацвёртага дня нараджэння тэлеканал АНТ падышоў грунтоўна. Замест пафасных мерапрыемстваў у цэнтры сталiцы АНТшнiкi запрасiлi гасцей на незвычайны музычны праект з чатырох канцэртаў, якiя адбудуцца... у Мiрскiм замку.
Працягам традыцыйнага канцэрта «Нашы прыступкi» стане выступленне 16 чэрвеня пад адкрытым небам выканаўцаў гiтарнай музыкi. Меламанаў, у прыватнасцi, чакаюць блiскучыя нумары ад Дзiдзюлi i Iрыны Iгнацюк. Працягне вечар канцэрт «Дуэты», у якiм вядомыя беларускiя выканаўцы прымераць на сябе нечаканы iмiдж i прадставяць арыгiнальныя версii сусветных хiтоў. Так, Палiна Смолава i Саша Нэма «ўвасобяцца» ва Уiтнi Х’юстан i Энрыке Iглесiаса, Алена Грышанава i Павел Клышэўскi спяюць славуты дуэт з рок-оперы «Юнона» i «Авось». Дуэты таксама ўтворацца з Ларысы Грыбалёвай i Жанэт, Шыра i Веры Карэтнiкавай, Карыяны i «Лепрыконсаў»... Увечары 17 чэрвеня стартуе «Ноч оперы ў Мiрскiм замку». Прыхiльнiкаў класiчных оперных твораў парадуюць лепшыя салiсты беларускай оперы Нiна Шарубiна, Аксана Волкава, Уладзiмiр Пятроў, Сяргей Франкоўскi, Мiкалай Маiсеенка — у суправаджэннi хору i аркестра Нацыянальнага акадэмiчнага вялiкага тэатра оперы РБ пад кiраўнiцтвам дырыжора Вячаслава Волiча. Завершыцца праект канцэртам «Песня года Беларусi», у якiм возьмуць удзел лепшыя песнi па вынiках рэйтынгаў беларускiх FM-станцый. Пераможцу, як звычайна, вызначаць гледачы праз iнтэрактыўнае галасаванне. Для гледачоў, паведамляе прэс-служба АНТ, будуць арганiзаваны адмысловыя атракцыёны, вулiчныя кафэ, а таксама палатачны гарадок. Пачатак канцэртаў а 21-й гадзiне, уваход на iх вольны. Не ведаю, як удасца спалучыць такую рознастылёвую музыку ў адным месцы i практычна ў адзiн час, але вынiкi мы ўбачым на АНТ у тэлеверсii — 26, 27, 28 i 29 чэрвеня, пасля праграмы «Контуры». Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да святкавання свайго чацвёртага дня нараджэння тэлеканал АНТ падышоў грунтоўна
|
|