21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi жывая НЭсi?

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр АЧАРЭТНI

Планета жывёл

Ажыятаж вакол старажытнага яшчара, якi быццам бы водзiцца ў шатландскiм возеры Лох-Нэс, — разгараецца не толькi ў нашы днi. Першая згадка аб пачвары датавана 565 годам нашай эры. Паводле легенды, святы Калумба (не блытайце яго з першаадкрывальнiкам Новага Свету, размова iдзе аб iншым Калумбе) хацеў перайсцi ўброд рэчку Нэсi, якая i сёння выцякае з возера Лох-Нэс, калi ўбачыў на беразе жалобную працэсiю мясцовых жыхароў. Яны, як аказалася, хавалi чалавека, пакусанага i разарванага пачварай у возеры.

Запiсы аб «вялiкай рыбе са змяiнай галавой i шыяй» ёсць i ў геаграфiчным атласе 1325 года, а таксама ў iншых старажытных хронiках, якiя заслугоўваюць даверу i сабраны ў бiблiятэцы блiжэйшага да возера Лох-Нэс горада Iнвернэс. Аднак сапраўдная i сусветная слава прыйшла да Нэсi толькi ў 1931 годзе, калi ў мясцовай газеце «Кур’ер Iнвернэса» пад загалоўкам «Дзiўная з’ява на возеры Лох-Нэс. Што гэта можа быць?» з’явiўся артыкул К. Рузвельта, у якiм упершыню прагучала слова «Нэсi». Ну, а ў 1934 годзе хiрургам Р.К. Вiльсанам быў выпадкова (ва ўсякiм разе, ён сказаў, што выпадкова) зроблены фотаздымак з выявай галавы i шыi нябачанай да гэтага часу жывёлiны. Гэтае фота i сёння з’яўляецца самым дакладным i самым дэталёвым партрэтам Нэсi. Спецыялiсты, дарэчы, лiчаць гэты фотаздымак сапраўдным.

Увогуле, як зазначаюць спецыялiсты i «вiдавочцы» (возьмем пакуль гэта слова ў двукоссе), Нэсi мае выключна доўгую, амаль лебядзiную шыю, якая заканчваецца прыгожай галоўкай. Кажуць, што перасоўваецца жывёлiна шырокiмi змеепадобнымi зiгзагамi, перабiраючы пад вадой ромбападобнымi плаўнямi.

Аднак цяпер усё iнакш. Прызнаны аўтарытэт у пытаннi вывучэння невядомай рэптылii, якая насяляе возера, Роберт Райнс сцвярджае, што выкапнёвы яшчар нiколi больш не патрывожыць гладзi самага загадкавага з вадаёмаў Вялiкабрытанii. На думку Роберта, возера Лох-Нэс асiрацела, нябачаная пачвара загiнула, атручаная нечыстотамi, якiя злiваюцца ў возера.

Супакойвае толькi тое, што гэта сенсацыйнае сцвярджэнне нават самага паважанага крыптазаолага зусiм не з’яўляецца афiцыйным «пасведчаннем аб смерцi» таямнiчай iстоты. Як гавораць крымiналiсты: «Няма трупа, няма i смерцi». Больш таго, апошняя буйная экспедыцыя, якая шукала Нэсi ў 2003 годзе, пры дапамозе сучаснай звышадчувальнай электроннай апаратуры зафiксавала ў тоўшчы возера вельмi незвычайны сiгнал, якi сведчыць аб перамяшчэннi на глыбiнi буйнога (не менш за 20—30 метраў) аб’екта. Аднак цi азначае гэта, што Нэсi жывая? Або тое, што яна ўсё ж iснавала?

Асоба Роберта Райнса патрабуе больш падрабязнага расказу. Ён захапiўся Нэсi цалкам i канчаткова ў 1974 годзе, пасля таго, як яму ўдалося зусiм выпадкова сфатаграфаваць рэлiктавую рэптылiю. З таго часу пошук Нэсi стаў справай жыцця Роберта. За доўгiя гады няспынных даследаванняў ён сабраў унiкальнейшую калекцыю апаратуры, якой пазайздросцiў бы любы спецыялiзаваны НДI. Падчас даследаванняў Роберт не аднойчы перасякаў глыбiнi Лох-Нэса ў пошуках таямнiчай жывёлы. У апошнiя гады яму актыўна дапамагаў сын Джасцiн, якi, мяркуючы па ўсiм, стане дастойным прадаўжальнiкам справы свайго бацькi. Два гады таму з дапамогай звышсучаснага сонара iм удалося выявiць на дне возера ўзгорак вялiкiх памераў, у якiм Нэсi, на думку даследчыкаў, магчыма, i знайшла свой апошнi прытулак. Аднак цела Нэсi так i не знайшлi. Нягледзячы на гэта, Райнсы прыйшлi да высновы, што Нэсi ўсё ж памерла.

Роберт пiша, што прадстаўнiца старажытнай мегафауны (па незразумелай прычыне ён упарта лiчыць Нэсi «дамай»), якая перажыла вялiкую колькасць катаклiзмаў, не вытрымала забруджвання навакольнага асяроддзя, характэрнага для нашых дзён.

I сапраўды, апошнiм часам у раёне старажытнага шатландскага возера з’явiлася мноства прамысловых прадпрыемстваў, якiя «шчодра» вылiваюць у ваду адходы сваёй дзейнасцi. Экалагiчная раўнавага ў рэгiёне даўно парушылася. Нэсi (калi яна iснавала) даводзiлася змагацца за жыццё ў варожым асяродку, аднак дзень пры днi ўмовы станавiлiся ўсё больш невыноснымi. У вынiку прагрэс усё ж перамог.

Упершыню больш-менш сур’ёзныя, навукова абгрунтаваныя пошукi Лох-Нэскай пачвары былi праведзены ў 1971 годзе. Тады на дне возера ўстанавiлi аўтаматычныя тэле- i фотакамеры, якiя спрацоўвалi праз пэўныя прамежкi часу. Намаганнi вучоных прынеслi цалкам рэальныя вынiкi. У 1972 годзе адна з камер нарэшце зафiксавала вельмi буйны аб’ект, якi праплыў на значнай глыбiнi. Аб’ект меў верацёнападобную форму з невыразнымi абрысамi i штосьцi накшталт ромбападобнага плаўнiка.

Аднак далейшыя даследаваннi нiчога, акрамя расчараванняў, вучоным не прынеслi. На працягу 80-х гадоў мiнулага стагоддзя возера неаднаразова i старанна сканiравалi ультрагукам i вырашылi, што нiякiя буйныя арганiзмы ў iм не жывуць. Больш таго, высветлiлi яшчэ i тое, што ў возеры Лох-Нэс няма такой колькасцi бiялагiчных арганiзмаў (рыбы, прасцей кажучы), якая змагла б пракармiць такое вялiзнае цуда-юда. У Лох-Нэсе водзiцца крыху вугроў, корушкi i азёрнай фарэлi. Рыбы ў яго водах так мала, што ў сёлах, размешчаных на яго берагах, рыбная лоўля зусiм не распаўсюджана.

Перакананасць у тым, што Несi не больш чым мiф, была настолькi моцнай, што напрыканцы 80-х гадоў мiнулага стагоддзя быў атрыманы дазвол на правядзенне пад вадой доўгатэрмiновых узрыўных работ.

Большасць крыптазаолагаў адносяць Нэсi да плезiязаўраў — даўгашыiх рэптылiй, якiя працвiталi ў Юрскiм перыядзе i вымерлi 65—70 мiльёнаў гадоў назад.

Апошняе сцвярджэнне, асаблiва слова «вымерлi», здавалася б, перакрэслiвае ўсе спадзяваннi тых, хто лiчыць, што Нэсi ўсё-такi жывая, цi была жывая да нядаўняга часу. Аднак гэта не зусiм так. У прыхiльнiкаў Несi ёсць свае i даволi сур’ёзныя аргументы. Здольнасць такiх старажытных па свайму паходжанню арганiзмаў захоўваецца ў нязменным выглядзе да гэтага часу была даказана яшчэ ў 1938 годзе, калi ў акiянскiх водах, побач з Мадагаскарам, знайшлi кiсцяпёрую рыбу (або лацiмерыю). Да гэтага вучоныя былi перакананы, што старажытныя кiсцяпёрыя рыбы даўным-даўно вымерлi. Каб абаранiць Нэсi ад незаслужаных нападкаў, Роберт Раймс i англiйскi бiёлаг Пiтэр Скот настаялi на ўключэннi яе ў афiцыйную класiфiкацыю бiялагiчных вiдаў i далi ёй лацiнскую назву Nessiteras rhombopteryx. Так Нэсi стала пакуль нябачным, але зусiм законным прадстаўнiком фауны планеты Зямля.

А 28 мая 2003 года пачаўся чарговы Нэсi-бум. Многiя газеты апублiкавалi новую серыю сенсацыйных здымкаў загадкавага яшчара. На большасцi фатаграфiй, якiя зрабiў хтосьцi Джэймс Грэй, добра вiдаць усё тая ж лебядзiная шыя i невялiкая змеепадобная галава.

У Вялiкабрытанii адразу ж пачалася падрыхтоўка да буйной экспедыцыi. На гэты раз вучоныя мелi самыя сур’ёзныя намеры за ўсю гiсторыю вывучэння гэтага прыроднага феномена. Ужо быў атрыманы спецыяльны дазвол шатландскага фонду жывой прыроды. Вучоныя задумалi злавiць Нэсi жывой, узяць узоры яе ДНК i адпусцiць жывёлу на волю.

Сведкай гэтага грандыёзнага палявання, пры дапамозе Iнтэрнэта, павiнен быў стаць увесь свет. Аднак па невядомых прычынах экспедыцыя адкладваецца да гэтага часу. Нам застаецца толькi чакаць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ажыятаж вакол старажытнага яшчара, якi быццам бы водзiцца ў шатландскiм возеры Лох-Нэс, — разгараецца не толькi ў нашы днi. Першая згадка аб пачвары
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика