21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўтаадказчык

МЕРЫ БЯСПЕКI СУПРАЦЬ ЛЕКАЎ

Цi можна вадзiцелю аўтамабiля непасрэдна перад тым, як сесцi за руль, прымяняць аэрон, бесалол i iншыя лекi, якiя ўтрымлiваюць атрапiн?

Ганна РОЎБА, г. Барысаў

Нi ў якiм разе! Кроплi з атрапiнам хоць i пашыраюць зрэнкi вока, але настолькi моцна парушаюць зрок, што ўрачы раяць устрымацца ад кiравання аўтамабiлем на працягу 2—5 сутак.

Увогуле, вадзiцелям трэба быць асцярожнымi з прымяненнем лекавых сродкаў. Бо некаторыя, здавалася б, зусiм бяскрыўдныя прэпараты, могуць самым негатыўным чынам паўплываць на здольнасць чалавека кiраваць транспартным сродкам. Напрыклад, варта памятаць, што больш за 2 таблеткi анальгiну, аспiрыну, амiдапiрыну, фенацэтыну iстотна замаруджваюць рэакцыю вадзiцеля. Процiпаказаны чалавеку за рулём супакойваючыя прэпараты i транквiлiзатары, якiя выклiкаюць санлiвасць i апатыю, а ў вынiку iх прымянення вадзiцель можа памылiцца ў самай простай сiтуацыi на дарозе. Нельга ўжываць перад паездкай таблеткi ад кашлю, якiя ўтрымлiваюць кадэiн, а таксама антыгiстамiнныя сродкi: дымедрол, пiпальфен i г.д.

Вядома ж, бываюць выпадкi, калi вадзiцель не можа абысцiся без медыкаментаў. У такiм разе трэба абавязкова пракансультавацца з урачом. I зусiм непажадана падчас аўтападарожжа прымяняць новыя лекавыя прэпараты, бо невядома, якой будзе на iх рэакцыя арганiзма.

Аўтабяспека

НОЎТБУКI НА ЎЗБРАЕННЕ ДАI

Беларускай мiлiцыi ўдалося палепшыць эфектыўнасць барацьбы з угонамi аўтамабiляў.

Калi яшчэ 5—7 гадоў таму ў нашай краiне штодзень уганялi па 15—20 машын, то апошнiм часам — не больш за 5 транспартных сродкаў. Прычым летась, напрыклад, каля 77 працэнтаў угнаных аўто былi вельмi хутка знойдзены.

Пра гэта паведамiў намеснiк мiнiстра ўнутраных спраў Вiктар Фiлiстовiч. Ён таксама адзначыў, што на ўзбраенне iнспектараў дарожна-патрульнай службы (ДПС) паступаюць сучасныя тэхнiчныя сродкi. Напрыклад, МУС Беларусi плануе ўжо да канца гэтага года стварыць адзiную iнфармацыйную сiстэму, што дазволiць аператыўна iдэнтыфiкаваць аўтамабiлi. А ўсе экiпажы ДПС плануецца ўкамплектаваць партатыўнымi камп’ютарамi.

ДАРОЖНЫЯ «ВОЙНЫ»

Штогод смяротнымi ахвярамi дарожна-транспартных здарэнняў (ДТЗ) на планеце становяцца 1,2 мiльёна чалавек.

Паводле звестак BBC, зараз на дарогах гiне больш маладых людзей, чым ва ўсiх войнах апошняга часу. Адметна, што ДТЗ лiчацца адной з глабальных праблем сучаснасцi i не выключана, што «аварыйная тэма» можа стаць прадметам абмеркавання на самiце «вялiкай васьмёркi», якi пройдзе ў лiпенi гэтага года ў Санкт-Пецярбургу.

Аўтапрам

HYUNDAI: ТАННА I ЯКАСНА

Амерыканская арганiзацыя J.D. Power and Associates апублiквала чарговы рэйтынг якасцi новых аўтамабiляў. Сярод недарагiх марак (танней за 29 тысяч долараў) першае месца занялi аўтамабiлi паўднёвакарэйскай кампанii Hyundai. На кожныя 100 прададзеных аўто гэтай маркi зарэгiстравана толькi 102 звароты ў сэрвiс. Адметна, што карэйцам удалося апярэдзiць у «якаснай гонцы» шматгадовага лiдара, японскага аўтагiганта Toyota.

«УСЁЕДНЫ» РУХАВIК

Шведская кампанiя Volvo на мiжнароднай выставе ў Парыжы прадставiла унiкальны аўтамабiль, якi працуе на 5 вiдах палiва.

У прыватнасцi, у бак i балон гэтай машыны можна запраўляць апроч традыцыйнага бензiну, сцiснуты прыродны газ, бiягаз, бiяэтанольную сумесь, а таксама сумесь вадароду i метану. Экалагiчна чысты рухавiк, якi мае красамоўную назву Volvo Multi-Fuel, аснашчаны турбанадувам i можа развiць магутнасць 200 конскiх сiл.

Аўтакур’ёз

МАБIЛЬНАЯ РЭЗЕРВАЦЫЯ

Улады Стакгольма вырашылi абмежаваць карыстанне мабiльнымi тэлефонамi ў грамадскiм транспарце.

Па распараджэнню мэрыi ўжо на пачатку жнiўня ў гарадскiх аўтобусах, электрычках i трамваях павiнны быць выдзелены спецыяльныя месцы для размоў па мабiльнаму тэлефону. За размову па «мабiльнiку» па-за межамi такiх «рэзервацый» прадугледжаны штраф.

Аўтажарт

Муж пытаецца ў жонкi:

— Любая, што табе падарыць на дзень нараджэння?

— Ой, не турбуйся, мне ўсё роўна. Купi што-небудзь недарагое. Галоўная, каб была каробка аўтамат, клiмат-кантроль, круiз-кантроль, сiстэма навiгацыi, парктронiк, а яшчэ лiтыя дыскi, сядзеннi з кракадзiлавай скуры з падагрэвам...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi можна вадзiцелю аўтамабiля непасрэдна перад тым, як сесцi за руль, прымяняць аэрон, бесалол i iншыя лекi, якiя ўтрымлiваюць атрапiн?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика