21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Даць шанц кожнаму

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ, Баранавiцкi раён

Нашы дзецi

У Ястрэмбельскай школе-iнтэрнаце рэзка знiзiлася колькасць сiрот. Напрыклад, сёлета тут няма ўжо першага i трэцяга класаў, а ў наступным не будзе першага i другога. Каб даведацца, у чым там справа, наведаў школу-iнтэрнат. Гадоў пяць таму мне прыйшлося пабываць тут, але мiнула столькi часу...

Пры сустрэчы з дырэктарам iнтэрната Аляксандрам Калько высветлiлася, што аптымiзм наконт сiрот заўчасны.

— Колькасць дзяцей, паступаючых да нас, зменшылася з прычыны адкрыцця ў Быценi Iвацэвiцкага раёна яшчэ аднаго дома-iнтэрната. Да гэтага на Брэстчыне iх было тры: у Пiнску, Дзiвiне i Ястрэмбелi (гэта не датычыцца iнтэрнатаў для дзяцей з адхiленнямi ў здароўi). Акрамя гэтага, пракацiлася хваля браць дзяцей-сiрот у прыёмныя сем’i i адкрываць дамы-прытулкi ў райцэнтрах вобласцi.

Вось i атрымалася, што дзяцей нiбыта i не хапае. Цяпер яны паступаюць да нас праз год, бо ўжо прыходзiцца сiротамi «дзялiцца» з Быценем, — растлумачыў сiтуацыю Аляксандр Сцяпанавiч.

Самыя вялiкiя праблемы ў дзяцей пачынаюцца, калi яны пакiдаюць сцены iнтэрната, бо пакуль вучацца, асаблiвых праблем у iх няма, — яны накормленыя i апранутыя. Хоць трэба прызнаць, што iнтэрнацкiя дзецi ў жыццi больш учэпiстыя, чым тыя, што выраслi ў нармальных сем’ях. Напрыклад, пры паездках на экскурсiю ў буйны горад не было нiводнага выпадку, каб iнтэрнацкае дзiця згубiлася. Здараецца, у метро цi на шматлюднай вулiцы адстане, але не панiкуе, а стаiць на месцы i чакае. Безумоўна, iнтэрнат — не лепшае месца для выхавання дзяцей, тым больш што яны напачатку жывуць у праблемных сем’ях i нiчога добрага там не бачаць, ды i ў iнтэрнатах на ўсiх ласкi не хапае. Дзецi вучацца да 9-га класа, а затым накiроўваюцца на вучобу, галоўным чынам, у ПТВ, а выдатнiкi цi больш здольныя вучнi могуць закончыць сярэднюю школу ў Пiнску. Праўда, далёка не ўсе навучальныя ўстановы хочуць мець справу з сiротамi — iншы раз знаходзяць любую зачэпку, каб адмовiць. Могуць (i даволi часта) спаслацца на медыцынскае заключэнне, маўляў, па здароўю дзiця не праходзiць. Нiхто не хоча браць на сябе дадатковы клопат, бо на дзяцей накладвае адбiтак не толькi выхаванне, але i спадчыннасць.

Як гаварылася, большасць выхаванцаў iнтэрната iдзе вучыцца ў ПТВ, але некаторыя там не затрымлiваюцца — кiдаюць вучобу i бамжуюць. Вось Юрый М. вучыўся ў медыцынскiм вучылiшчы — хлопчык вельмi здольны, толькi правучыўся нядоўга i стаў бамжом. Здараецца, што дзецi вяртаюцца з прыёмных сем’яў назад у iнтэрнат, бо нешта iм там не спадабалася. Але i трапiць у прыёмную цi апякунскую сям’ю ўдаецца рэдка якому дзiцяцi.

Сёння ў iнтэрнаце 150 дзяцей i тут такая арыфметыка: дзве сям’i аднавiлi ў бацькоўскiх правах i яны забралi сваiх дзяцей, забрала сваё малое i мацi, вярнуўшыся з турмы, чацвёра сiрот узялi прыёмныя сем’i i дваiх — апякунскiя. Вельмi мала. Дарэчы, у школе-iнтэрнаце працуе 60 супрацоўнiкаў, але толькi трое з iх узялi прыёмных дзяцей, а ў цэлым каля дзесяцi супрацоўнiкаў бяруць малых на выхадныя.

Каб згладзiць пераход выпускнiкоў да невядомага iм жыцця за сценамi iнтэрната, тут задумана адкрыць школу-фабрыку i кадэцкую школу, якiя будуць iснаваць паралельна.

* * *

Гуманiтарную дапамогу ў Ястрэмбельскую школу-iнтэрнат вязуць з Данii, Iрландыi, Галандыi, але самыя цесныя кантакты наладжаны з iтальянцамi. Дырэктар iнтэрната iм вельмi ўдзячны, павёў паказваць, што iтальянцы зрабiлi для школы. А яны капiтальна адрамантавалi iнтэр’еры душавых, пральнi, туалетаў — устанавiлi сваё абсталяванне i нават самi абкладвалi сцены керамiчнай плiткай: свае водпускi праводзiлi тут. I на аздараўленне 70 працэнтаў дзяцей выязджае ў Iталiю. Як правiла, бяруць адных i тых жа сiрот i падтрымлiваюць з iмi кантакт з першага па дзевяты клас.

Вось менавiта iтальянцы праз дабрачынны фонд «Дапаможам iм жыць» i будуць фiнансаваць праект «Школа-фабрыка», якраз праз гэтую школу дзецi змогуць атрымаць спецыяльнасцi: столяра, краўца цi агароднiка. Для дзяўчынак будзе дадатковая спецыяльнасць сакратара-справавода, а для хлопчыкаў — аператара ПВМ. Праўда, апошнiя будуць адбiрацца з найбольш здольных. Лiчыцца, што сiротам, маючы спецыяльнасць, лягчэй будзе адаптавацца да самастойнага жыцця. Такая школа-фабрыка стане першай у вобласцi, хоць у Беларусi яны ўжо ёсць. Напрыклад, дзякуючы таму ж фонду «Дапаможам iм жыць» у Сенненскай школе-iнтэрнаце такая школа-фабрыка дзейнiчае.

Якi будзе эфект ад гэтай iдэi, пакажа час, хоць iтальянцы ёю загарэлiся i ўжо гатовы выдзелiць грошы на рамонт будынкаў.

Адносна кадэцкай школы, якая павiнна з хлопчыкаў падрыхтаваць людзей, гатовых служыць Айчыне, а дзяўчынак навучыць прыстойным манерам, то тут узнiкае сумненне. Якiя з гэтых кадэтаў будуць служыцелi Айчыне, калi выпускнiкоў iнтэрната нават у прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы не хочуць браць?

— Праблема ёсць, але i яна будзе закрытая. Калi б кадэцкая школа арганiзоўвалася толькi з дзяцей нашага iнтэрната, то з гэтага нiчога не атрымалася б, а так сюды будуць на конкурснай аснове адпраўляць сiрот з усiх iнтэрнатаў вобласцi. А ў кожным з iх ёсць i перспектыўныя дзецi. Вось у нас з 44 выпускнiкоў чалавек 6 можна накiроўваць на вучобу ва унiверсiтэт. Ва ўсякiм разе дзецям трэба даць дадатковы шанц, — заявiў Аляксандр Калько.

Што датычыцца гуманiтарнай дапамогi, то яна даволi шырокая. Мiкрааўтобус падарылi на юбiлей iнтэрната, паступае абсталяванне i адзенне. Ястрэмбельская школа-iнтэрнат знаходзiцца на тэрыторыi былой сядзiбы. Тут захаваўся дом-помнiк архiтэктуры ХIХ стагоддзя. Iтальянцы паабяцалi з часам i яго аднавiць. Чым яны кiруюцца ў сваёй дзейнасцi: хрысцiянскай мараллю, з’яўляюцца альтруiстамi цi маюць з гэтага нейкую выгаду, для нас не важна — галоўнае, што ад такой дзейнасцi ёсць рэальная дапамога сiротам. А iтальянцы кажуць: «Мы ў вас адпачываем, бо тут нават сны добрыя бачацца».

* * *

Справiцца з праблемай дзяцей-сiрот вельмi складана i нават давялося пачуць, што «паток сiроцтва не спынiць». Усё ўзмацняецца яшчэ i тым, што i законы наконт сiроцтва да гэтага часу не заўсёды дзейнiчалі на поўную сiлу. Напрыклад, спагнаць грошы з бацькоў, чые дзецi знаходзяцца ў iнтэрнаце, часта было немагчыма. Думаецца, што з нядаўнім прыняццем Закона « Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях пакрыцця расходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні», справа нарэшце зрушыцца з месца.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ястрэмбельскай школе-iнтэрнаце рэзка знiзiлася колькасць сiрот. Напрыклад, сёлета тут няма ўжо першага i трэцяга класаў, а ў наступным не будзе перш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика