21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Беларусбанк» штодня выдае рублёвых крэдытаў на суму каля 5 мiльярдаў рублёў

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 14 чэрвеня.)

Наколькi папулярныя сёння крэдыты ў беларусаў? Хто мае права на льготнае iх атрыманне? Цi зробiць больш даступнымi крэдыты на будаўнiцтва жылля новая сiстэма будаўнiчых зберажэнняў, уведзеная банкам? Для таго, каб адказаць на гэтыя пытаннi, Першы нацыянальны канал Беларускага радыё разам з газетай «Звязда» правёў «прамую лiнiю» з намеснiкам дырэктара Дэпартамента крэдытавання насельнiцтва ААБ «Беларусбанк» Аксанай ЛОСЕВАЙ.

— Цi iснуюць такiя катэгорыi насельнiцтва, якiя не могуць быць паручыцелямi?

— Паручыцелямi не могуць быць тыя людзi, грашовыя ўтрыманнi ў якiх з заработнай платы складаюць больш за 50 працэнтаў. Гэта могуць быць адлiчэннi на алiменты, падаходны падатак, прафсаюзныя ўзносы i г.д.

— Як вядома, «Беларусбанк» мае iнфармацыйную базу крэдытных гiсторый грамадзян. Цi iснуе падобная база па паручыцелях?

— Так, пачынаючы з 2004 года наш банк мае iнфармацыйную базу як па крэдытаатрымальнiках, так i па паручыцелях.

— Нашы дзеткi не могуць узяць крэдыт на будаўнiцтва жылля, бо ў дачкi вельмi маленькi аклад, якi складае 400 тысяч рублёў, а зяць працуе ў Маскве. Што нам рабiць?

Марына К., г. Мiнск

— Калi зяць працуе ў Маскве, то ён атрымлiвае нядрэнныя даходы. У гэтым выпадку муж вашай дачкi павiнен прывезцi даведку аб даходах. Спецыялiсты банка возьмуць даходы дачкi i зяця, суму адзначаць у разлiк плацежаздольнасцi сям’i плюс некалькi паручыцеляў, тады дадзены крэдыт можа быць выдадзены, у выпадку, калi iснуе дагавор на будаўнiцтва жылля.

— Наша сям’я стаiць у льготнай чарзе ў Мiнгарвыканкаме як маючая патрэбу ў паляпшэннi жылёвых умоў. Я пенсiянерка. Цi магу атрымаць iльготны крэдыт на будаўнiцтва жылля?

— Iльготны крэдыт выдаецца грамадзянам i пенсiянерам, якiя працягваюць працоўную дзейнасць i пасля наступлення пенсiйнага ўзросту. Пасля таго, як вас запiшуць у спiс iльготнага крэдытавання, вам неабходна працаўладкавацца, бо пенсii недастаткова для ажыццяўлення выплат па крэдыту i iншых плацяжоў (за камунальныя паслугi, на харчаванне i г.д.).

— Пытанне ад чытачоў газеты «Звязда», якое датычыцца шматдзетных сем’яў. Сям’я пачала будавацца ў той час, калi было толькi двое дзетак i быў атрыманы крэдыт на гэтыя мэты на агульнай падставе. Цi магчыма ўзяць iльготны крэдыт для пагашэння камерцыйнага крэдыту, накiраванага на будаўнiцтва жылля, пасля нараджэння трэцяга дзiцяцi??

— Сёння такая норма льготнага крэдытавання не распаўсюджваецца на падобныя выпадкi. Праграмай «Дзецi Беларусi» прадугледжваецца ў 2007 годзе закласцi ў бюджэт краiны такi раздзел дзяржвыдаткаў на льготнае крэдытаванне, якi дазволiць пагашаць крэдыты, якiя раней атрымалi грамадзяне на агульнай падставе, або дабiраць суму крыдытаў за кошт iльготнай пазыкi па лiнii шматдзетных сем’яў.

— Цi мае сёння права на атрыманне льготнага крэдыту на будаўнiцтва жылля маладая сям’я ва ўзросце да 31 года?

— Зараз у банках iльготных крэдытаў для маладых сем’яў не iснуе. Iснуюць толькi льготныя крэдыты па ўказу прэзiдэнта краiны № 185, якiя выдаюцца ў адпаведнасцi з датай пастаноўкi на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

— Магчыма, маладыя сем’i могуць разлiчваць на створаную банкам новую сiстэму будаўнiчых зберажэнняў?

— Так, у «Беларусбанку» з 1 лiпеня ўводзiцца новая сiстэма будзберажэнняў, якая дазволiць маладой сям’i накоплiваць пэўныя грашовыя сродкi ў памеры 25 працэнтаў ад прапануемага кошту кватэры на працягу 3—5, цi 7 гадоў, а потым банк дае крэдыт тэрмiнам на 20 гадоў пад стаўку рэфiнансавання плюс адзiн 1 працэнт роўнымi ўзносамi. Сёння такая стаўка складае 11,5 працэнта гадавых. Такой працэнтнай стаўкi зараз не iснуе нi ў адной банкаўскай установе краiны.

— У гэтай сувязi чытач газеты «Звязда» Рыгор Грышын пытаецца: па гэтай сiстэме паслугамi банка змогуць скарыстацца толькi пэўныя слаi насельнiцтва цi не? Такiя клiенты банка павiнны абавязкова мець патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў цi iснуюць нейкiя iншыя нюансы? Якiм павiнен быць даход у такiх клiентаў?

— Сiстэма будзберажэнняў была распрацавана для ўсiх катэгорый насельнiцтва, незалежна нават ад таго, цi з’яўляецца клiент студэнтам або пенсiянерам. Напрыклад, бабуля пражывае ў г. Вiцебску i вырашыла пабудаваць жыллё ўнуку, якi пражывае зараз у Мiнску. Калi яна здолела назбiраць за 3 гады неабходныя 25 працэнтаў сродкаў (ад мяркуемага кошту кватэры), то пасля гэтага тэрмiну афармляецца дагавор пераўступкi гэтых зберажэнняў на iмя ўнука. У дадзеным выпадку малады чалавек мае магчымасць атрымаць крэдыт па лiнii будзберажэнняў ужо ў г. Мiнску тэрмiнам на 20 гадоў пад стаўку рэфiнансавання плюс 1 працэнт. Гэтай сiстэмай могуць скарыстацца i грамадзяне, якiя не стаяць у чарзе маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

— Якiя ў вашым банку iснуюць умовы атрымання крэдытаў для ажыццяўлення вучобы па платнаму накiрунку ў вышэйшых навучальных установах? Цi патрэбны ў гэтым выпадку паручыцелi?

— Калi ў такога студэнта iснуюць уласныя даходы, то банк абавязкова разгледзiць магчымасць выдачы крэдыту на працяг вучобы. Аднак, калi клiент звяртаецца ў банк упершыню, то яму неабходна будзе адшукаць мiнiмум аднаго паручыцеля.

— Iснуе пэўная частка банкаўскiх клiентаў, якiя жадаюць разлiчыцца па крэдытах датэрмiнова. Цi прадугледжаны для такiх грамадзян нейкiя прывiлеi ў банку?

— Працэнтная стаўка, якая была запiсана ў крэдытным дагаворы, бярэцца банкам за фактычны час карыстання фiнансавымi сродкамi. Калi за гэты час кiраўнiцтвам банка былi знiжаны працэнтныя стаўкi па крэдытах, то пасля датэрмiновага разлiку па папярэдняму крэдыту клiент можа скарыстацца новым крэдытам i, маючы добрую крэдытную гiсторыю, прадастаўляць банку ўжо не двух паручыцеляў, а толькi аднаго.

— Бываюць сiтуацыi ў жыццi цалкам процiлеглыя папярэдняй. Клiент часова страцiў працу i па аб’ектыўных прычынах не мае магчымасцi на нейкi час аплачваць крэдыт. Цi можа банкам давацца яму невялiкая адтэрмiноўка па аплаце за крэдыт?

— У кожнай установе банка iснуе крэдытны камiтэт, дзе ўсе рашэннi прымаюцца большасцю галасоў. «Праблемны» клiент павiнен звярнуцца з адпаведнай заявай у камiтэт. Калi iснуюць сапраўды аб’ектыўныя прычыны дрэннага выканання крэдытнага дагавора, то ў выключных выпадках банк можа прапанаваць адтэрмiноўку выплаты плацяжоў. Аднак, трэба ўлiчваць той факт, што ўмовы i тэрмiны дагавора застаюцца ў канчатковым вынiку аднолькавыя. Пасля адтэрмiноўкi аплачваць крэдыт клiенту прыйдзецца ўжо ў большых памерах. Каб такiх сiтуацый не адбывалася ў кожным крэдытным аддзеле iснуе кансультант, якi працуе яшчэ i ў суботу i выхадныя днi. Кансультанты працуюць у рэжыме прадоўжанага дня да 20 гадзiн вечара.

— Цi iснуе магчымасць у вашых клiентаў браць адразу некалькi крэдытаў па розных напрамках? Калi раней грамадзянiн узяў крэдыт на будаўнiцтва жылля, то цi зможа ён зараз узяць яшчэ адзiн крэдыт, напрыклад для набыцця аўтамабiля?

— Такiх выпадкаў даволi шмат. Галоўным чынам гэта датычыцца грамадзян, якiя першымi атрымлiвалi льготныя крэдыты на будаўнiцтва жылля. Яны добра ведаюць механiзм атрымання i ўмовы абслугоўвання крэдытаў. Выплаты па тагачасных крэдытах сёння невялiкiя, таму пры адпаведным даходзе людзi маюць магчымасць атрымаць i другi крэдыт, напрыклад, на спажывецкiя патрэбы. У гэтым выпадку, у першую чаргу, эксперты будуць патрабаваць ад клiента станоўчую крэдытную гiсторыю.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наколькi папулярныя сёння крэдыты ў беларусаў? Хто мае права на льготнае iх атрыманне? Цi зробiць больш даступнымi крэдыты на будаўнiцтва жылля новая
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика