Што за камiсiя...
Вiктар САВIЦКI
Дом, у якiм я жыву, быў пабудаваны яшчэ да вайны i, як кажуць, з падручных матэрыялаў. БТI прызнала, што ён зношаны на 66 працэнтаў i мяне паставiлi ў чаргу на будаўнiцтва кватэры. Калi ж чарга стала падыходзiць, спецыялiсты БТI завiталi яшчэ раз i запiсалi, што працэнт зносу дома ўжо... 61 працэнт. Як гэта разумець? Як павiнны праводзiцца абследаванне i вырашацца спрэчкi ў выпадку iх узнiкнення?
А.М. Згодна з дзеючым парадкам абследавання стану жылых памяшканняў (пастанова Савета Мiнiстраў ад 7 верасня 1999 г. № 1392) разгляд пытання прызнання жылых памяшканняў непрыдатнымi для пражывання цi неадпаведнасцi iх санiтарным i тэхнiчным патрабаванням ускладаецца на пастаянна дзеючую мiжведамасную камiсiю, якая ствараецца раённым, гарадскiм, раённым у горадзе выканаўчым або распарадчым органам у складзе намеснiка старшынi (кiраўнiка адмiнiстрацыi) выканаўчага або распарадчага органа (старшынi камiсii), кiраўнiка органа кiравання жыллёва-камунальнай гаспадаркi выканаўчага або распарадчага органа, прадстаўнiкоў органаў санiтарна-эпiдэмiялагiчнага нагляду i дзяржаўнага пажарнага нагляду, адпаведнага дамавога камiтэта, а таксама органаў, якiя загадваюць пытаннямi архiтэктуры i будаўнiцтва i ажыццяўляюць рэгiстрацыю i тэхнiчную iнвентарызацыю. У акце абследавання стану жылога памяшкання павiнен утрымлiвацца вывад аб неадпаведнасцi жылога памяшкання ўстаноўленым для пражывання санiтарным i тэхнiчным патрабаванням i немагчымасцi або немэтазгоднасцi правядзення рамонту з адпаведнымi абгрунтаваннямi. Да акта абследавання прыкладаецца тэхнiчны пашпарт жылога памяшкання з данымi аб яго фiзiчным зносе, а пры неабходнасцi — заключэнне праектнай цi навукова-даследчай арганiзацыi, органаў санiтарна-эпiдэмiялагiчнага нагляду. Згодна з пастановай Мiнжылкамгаса ад 2 мая 2000 г. № 4 фактычны знос драўляных жылых дамоў i са сценамi з трывалых матэрыялаў звыш 65 працэнтаў з’яўляецца падставай для прызнання такiх дамоў не адпавядаючымi санiтарным i тэхнiчным патрабаванням i непрыдатнымi для пражывання. Выканаўчы або распарадчы орган разглядае прадстаўленыя пастаянна дзеючай мiжведамаснай камiсiяй матэрыялы i прымае рашэнне адносна прыдатнасцi жылога памяшкання для пражывання. Выканаўчыя або распарадчыя органы або створаныя iмi органы кiравання жыллёва-камунальнай гаспадаркi вядуць улiк непрыдатных для пражывання жылых памяшканняў i выдаюць даведкi аб прызнаннi жылога памяшкання не адпаведным устаноўленым для пражывання санiтарным i тэхнiчным патрабаванням. Калi эксплуатацыя такiх жылых памяшканняў ажыццяўляецца жыллёва-эксплуатацыйнай арганiзацыяй, адпаведныя даведкi выдаюцца гэтай арганiзацыяй. Указаныя даведкi ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў ад 8 снежня 2005 г. № 1397 павiнны выдавацца ў дзень звароту (пры ўмове прыняцця мясцовым выканаўчым i распарадчым органам адпаведнага рашэння). Тэрмiн дзеяння даведкi — 6 месяцаў. Спрэчкi, якiя ўзнiкаюць у сувязi з нязгодай з вывадамi камiсii, разглядаюцца вышэйстаячым мясцовым выканаўчым i распарадчым органам або судом.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дом, у якiм я жыву, быў пабудаваны яшчэ да вайны i, як кажуць, з падручных матэрыялаў. БТI прызнала, што ён зношаны на 66 працэнтаў i мяне паставiлi ў |
|