Памяць аб Рэпiне збiрае таленты
Аляксандр ПУКШАНСКI
Пад Вiцебскам на тэрыторыi музея-сядзiбы Рэпiна ў гэтым месяцы пройдзе унiкальны мiжнародны дзiцячы «рэпiнскi» пленэр. Узяць у iм удзел запрасiлi юных мастакоў з Беларусi, Украiны, Расii, Латвii i нават з Кiтая.
Гэтая творчая акцыя прысвечана памяцi славутага мастака Iльi Рэпiна, якi ў свой час набыў сабе сядзiбу недалёка ад Вiцебска. Яна знаходзiцца на тэрыторыi гарадскога пасёлка Руба. Таленавiтыя дзецi будуць працаваць у тых месцах, дзе пiсаў свае карцiны Рэпiн. Падчас пленэру яны сустрэнуцца з прафесiйнымi мастакамi, атрымаюць ад iх парады, якiя потым, безумоўна, выкарыстаюць у сваёй творчай дзейнасцi. Па вынiках акцыi выдадуць каталог, дзе будуць размешчаны фотаздымкi лепшых работ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад Вiцебскам на тэрыторыi музея-сядзiбы Рэпiна ў гэтым месяцы пройдзе унiкальны мiжнародны дзiцячы «рэпiнскi» пленэр. Узяць у iм удзел запрасiлi юных |
|