21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чатыры на чатыры

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Наш фармат

Версiя для тэатра

У савецкi час на тэлебачаннi iснавала праграма «Савецкi Саюз вачамi замежных гасцей». Новы тэатральны праект з удзелам Андрэя Курэйчыка выклiкае пэўныя асацыяцыi... Толькi ў дадзеным выпадку мы адчуем, што значыць Беларусь у вачах маладых замежных драматургаў.

Iх будзе чацвёра i разам яны наведаюць чатыры гарады — Лондан, Берлiн, Мiнск i Кампалу, што ў Афрыцы, — каб напiсаць там па п’есе. Гарады выбраны зусiм невыпадкова: iх прадстаўляе кожны з чатырох удзельнiкаў праекта. Напрыклад, Габрыэль Гбадамосi, якi выкладае ў Кембрыджскiм унiверсiтэце, будзе прадстаўляць Лондан. Давiд Лiндэман, якi быў прызнаны адным з найярчэйшых маладых драматургаў Германii, працуе ў Берлiнскiм тэатры, натуральна, будзе трымаць марку гэтага горада ў праекце. Чарльз Мулеква, драматург з Уганды, абаранiў прафесарскую дысертацыю ў адным з амерыканскiх унiверсiтэтаў, але вядзе актыўную асветную дзейнасць у краiнах Цэнтральнай Афрыкi, у тым лiку ў роднай Угандзе. I нарэшце, Андрэй Курэйчык, мiнская знакамiтасць.

Гэтая чацвёрка збярэцца разам i паедзе па чатырох вышэй названых краiнах. Пазнаёмiцца з культурай кожнай з краiн, яе людзьмi i традыцыямi. Па вынiках наведвання кожны ўдзельнiк праекта павiнен будзе напiсаць па п’есе ў кожным горадзе. Такiм чынам, Мiнску адразу будзе прысвечана чатыры п’есы, у якiх увасобiцца погляд на сталiцу Беларусi яе жыхара, а таксама брытанца, немца i афрыканца. Напэўна, мы зможам потым з iмi азнаёмiцца, таму што п’есы будуць пераведзены на чатыры мовы. Усяго за два гады, якiя будзе доўжыцца праект, яго ўдзельнiкi створаць 16 п’ес. А напрыканцы працы з гэтых шаснаццацi сумеснымi намаганнямi створыцца адна, якая будзе пастаўлена ў чатырох гарадах на чатырох мовах.

Праект пачаўся ўжо ў Лондане. Беларуса Курэйчыка найбольш прыцягвае Кампала, сталiца Уганды, якая месцiцца на беразе возера Вiкторыя, самага вялiкага ў свеце. Але тое, што мы ведаем пра Уганду, вельмi насцярожвае: краiнай апошнiя паўстагоддзя кiравалi крывавыя дыктатары, некаторых з якiх нават папракалi ў канiбалiзме. Людаеды i цяпер ёсць сярод паўстанцаў Уганды, якiя кантралююць частку краiны. I вось сюды з Еўропы з’язджаюцца драматургi ажно на два тыднi! Сапраўды, мастацтва патрабуе ахвяр...

Тым больш дзiўна, што ва Угандзе ёсць людзi, якiя займаюцца мастацтвам. Наколькi яна натхнiць еўрапейцаў мы таксама даведаемся. Як даведаемся i пра тое, чым здзiвiць нашых гасцей стабiльная Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У савецкi час на тэлебачаннi iснавала праграма «Савецкi Саюз вачамi замежных гасцей». Новы тэатральны праект з удзелам Андрэя Курэйчыка выклiкае пэўны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика