21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ганна ГЛАЗКОВА: «Я застаюся сабою, аднак многiя ўспрымаюць мяне як дзяўчыну Юрыя Жаўнова»

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юрась ШАЎЦОЎ

Прадстаўнiцы гэтага вiду спорту заўсёды выклiкалi цiкавасць ў аўдыторыi, асаблiва мужчынскай. Яно i зразумела: пекныя прадстаўнiцы мастацкай гiмнастыкi круглы год прыцягваюць ўвагу грацыёзнымi выступленнямi i проста не могуць пакiнуць абыякавым чалавека, якi стаў сведкам казачнага прадстаўлення. Аднак спартыўны век у «мастачак» даволi кароткi, i кожная аднойчы павiнна знайсцi сябе — самарэалiзавацца пасля завяршэння кар`еры. I ў кожнай гэта атрымлiваецца па-свойму. Напрыклад, Элона Асядоўская зараз працуе iнструктарам па пiлатэсу ў адным з мiнскiх фiтнэс-клубаў, Наталля Пальчэўская робiць першыя крокi на нiве шоу-бiзнэсу...

А сярэбраны прызёр Алiмпiйскiх гульняў у Сiднэi (2000), пераможца i прызёр чэмпiянатаў свету i Еўропы Ганна ГЛАЗКОВА пакрысе асвойвае нялёгкую журналiсцкую працу — сёння яна адна з вядучых перадачы «Планета забаў», якая транслюецца на канале СТБ, паралельна працуючы ў агенцтве нерухомасцi. Пра тэлебачанне i не толькi наша з Ганнай гаворка.

— У групы «Modern Talking» ёсць песня з «гаворачаю» назваю — «ТБ робiць суперзорак». Згодны?

— У прынцыпе, калi глядзець на перадачы «Фабрыка зорак» ды «Народны артыст», тэлебачанне, канешне, можа «зрабiць» з людзей «зорак». Аднак з нашага праекта «Зорны дылiжанс» людзi мiльгалi-мiльгалi, а зараз пра iх нiчога не чуваць. У нашай перадачы, праўда, кожны раз прысутнiчае сярод удзельнiкаў прадстаўнiк «Зорнага дылiжансу», аднак гэта, хутчэй, выключэнне з правiлаў.

Асабiста маё жыццё за два гады на ТБ не вельмi змянiлася. Некаторыя людзi, з якiмi я маю зносiны ў салоне прыгажосцi, напрыклад, або на працы, кажуць «Ой, а мы цябе па тэлевiзару бачылi...» Аднак мяне не сталi часцей пазнаваць на вулiцы — не такая я вялiкая зорка. Я больш вядомая па iншай прычыне — як дзяўчына Юрыя Жаўнова, або таму, што былая гiмнастка.

— Цiкава было б даведацца, як лёс прывёў вас менавiта на тэлебачанне.

— Я была добра знаёмая з Iрай Дарафеевай. I iдэя перадачы належала менавiта ёй. Прапанавалi паспрабаваць i мне. Паспрабавала i... засталася.

— Зараз мiнулае не ўзгадваеце? Пайсцi ў спартзалу...

— Я займаюся фiтнэсам i аэробiкай у трэнажорнай зале. Што датычыцца мастацкай гiмнастыкi... Часам заходжу ў залу. Зразумела, не нацыянальнай зборнай, а да сваёй сяброўкi Машы Лазук, дзiцячага трэнера. Паразмаўляць, паглядзець, як дзецi працуюць. А яшчэ ёсць так званы тэатр гiмнастыкi. Раней гэта быў тэатр Паўлiнай, зараз iм кiруе Наталля Сцяпанава. Са сваiмi нумарамi ездзiм на гастролi па краiне. Так што нешта ўсё ж засталося.

— Назiраеце за спаборнiцтвамi па гiмнастыцы ў Беларусi i свеце?

— Так, канешне. Аднак не за ўсiмi — не заўсёды атрымлiваецца. Хочацца адзначыць, што гiмнастыка дрэнна асвятляецца ў беларускiх СМI. Толькi калi ў чалавека ёсць «талерка» або кабельнае ТБ, ён мае магчымасць назiраць за трансляцыямi. На жаль, на айчынным ТБ, будзем спадзявацца пакуль што, гiмнастыкi вельмi мала.

Здорава, што ёсць турнiр Baby-cup. Калi прыходзiш i бачыш, як дзецi 4—5 гадоў нешта робяць на пляцоўцы — гэта фантастычна... Нават параўнаць няма з чым. Навучыць маленькiх рабiць такiя практыкаваннi па-сапраўднаму вялiкая справа. I не абавязкова з гiмнастычнымi прадметамi. Гэта можа быць бубен, самакат, што заўгодна. Цiкавае вiдовiшча.

— Ваша меркаванне аб сучаснай зборнай краiны па мастацкай гiмнастыцы.

— (Пасля паўзы.) Лiчу, раней было больш парадку, дысцыплiны... Што казаць, у нас заўсёды былi медалi ў асабовых выступленнях. У групавых практыкаваннях да пэўнага часу таксама чагосьцi дабiвалiся, вырывалiся наперад, працавалi i працавалi. Зараз у групавых практыкаваннях бывае адзiн медаль, два. У адзіночных таксама. Здараецца, што мы ўжо сочым, цi трапiлi нашы ў дзесятку лепшых. Асабiста маё меркаванне — агульны ўзровень гiмнастыкi стаў нiжэйшы, чым раней.

— Гiмнасткi заўсёды вылучалiся сярод астатнiх спартсменак прыгожымi фiгурамi. Як «мастачкам» удаецца захаваць добрую форму пасля завяршэння актыўных выступленняў?

— Як толькi заканчваюцца трэнiроўкi, усе... Хоць не, не ўсе. Гэта таксама залежыць ад канстытуцыi цела, асаблiвасцяў фiгуры, аднак амаль усе дзяўчаты паўнеюць. А потым прыходзяць у норму. Зразумела, столькi гадоў у многiм сабе адмаўляць, трэнiравацца два, мiнiмум раз на дзень... Арганiзм прывыкае да аднаго, а потым яму даюць волю, чалавек харчуецца нармальна i папраўляецца. Паўтаруся, на нейкi час, а потым вяртаецца да нормы.

Я, напрыклад, нiчога спецыяльна не раблю, каб пахудзець, не сяджу на дыетах. Як атрымлiваецца, так атрымлiваецца. Пэўна, яшчэ з гiмнастыкi засталася прывычка правiльна харчавацца. Аднак гэта таксама не заўсёды выручае. Бывае, захацелася салодкага цi мяса з бульбаю — чаму не? А раней кожны грам быў на лiк. Становiшся на вагi i бачыш, колькi i чаго можаш з’есцi на абед. Пасля трэнiроўкi зноў на вагi i разумееш: сёння вячэраць нельга, бо калi я пад’ем, уранку вага будзе больш, чым трэба.

— Раней вы былi прыхiльнiцай барысаўскага БАТЭ. Зараз, пэўна, «хварэеце» за ФК «Масква»?

— Там гуляе каханы. Праўда, на матчах не часта бываю, толькi калi сама ў Маскве знаходжуся. У гэтым годзе яшчэ нi разу не наведала. Што датычыцца мiнулага сезона, добра памятаю першую гульню. Я была на стадыёне, i калi Юра адбiў пенальцi (у матчы супраць «Спартака»), мы з сяброўкаю бурна радавалiся, скакалi... А побач сядзелi расiйскiя рэпарцёры, якiя спыталiся, хто я такая. Адказала: «Хварэю», за Юру. Я яго дзяўчына». На жаль, не атрымлiваецца кожны матч наведаць, таму падтрымка з майго боку пакуль толькi псiхалагiчная.

— Наколькi я ведаю, вы — адзiн з галоўных крытыкаў у выпадку няўдалай гульнi галкiпера Жаўнова.

— Проста я крыху разумею ў футболе. Дзякуючы Юрыю таксама. Калi чалавек знаходзiцца на полi, ён бачыць падзею з аднаго боку, я з трыбуны бачу з другога, а тэлекамеры фiксуюць з трэцяга. Юра сам, гледзячы паўторы, аналiзуе свае памылкi. Я толькi спытаю: «Навошта ты зрабiў гэта?» або «Чаму зрабiў так, а не iнакш?». Ён расказвае, а я матаю на «вус». А разбiраць гульню — я ж не трэнер, не ведаю нi тактыкi, нi пастраення.

— А як вы разам бавiце вольны час?

— Па-рознаму. Юра прыязджае кожны тыдзень у Мiнск. I калi яго выхадны прыпадае на буднi, то трэба вырашаць шмат пытанняў: то падатковую наведаць, то нейкiя дакументы аформiць. Ды самае простае — да стаматолага схадзiць, таксама час патрэбен. Усюды трэба паспець. Калi прыпадае свабодная хвiлiнка, можам па магазiнах прайсцiся, да сяброў у госцi завiтаць.

— А ўвогуле цi цяжка быць спадарожнiцаю футбалiста?

— Для мяне найбольш цяжкае — гэта расставанне. Усё астатняе... Калi, напрыклад, рыхтуешся да матча, канешне, хвалюешся. Аднак ёсць такiя працы, калi чалавек побач, а перажываеш за яго значна больш.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнiцы гэтага вiду спорту заўсёды выклiкалi цiкавасць ў аўдыторыi, асаблiва мужчынскай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика