21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Колькi спiрту вытрымае печань?

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Карысная парада

Iрына СЯРГЕЕВА, загадчыца гастраэнтэралагiчнага аддзялення 1-й клiнiчнай бальнiцы:

— Наша здароўе напрамую залежыць ад стану стрававальнай сiстэмы, якасцi i колькасцi ўжытых прадуктаў, перыядычнасцi прыёму ежы, асаблiвасцяў ператраўлiвання i засваення. Пажыўныя рэчывы, якiя трапляюць у арганiзм, ператраўлiваюцца з дапамогай ферментаў, што выпрацоўваюцца ў ротавай поласцi, страўнiку, кiшэчнiку, падстраўнiкавай залозе i печанi. Паўнацэннае харчаванне клетак залежыць ад эфектыўнасцi работы ферментаў. Пераяданне сур’ёзна шкодзiць нармальнаму засваенню прадуктаў харчавання. Частка нерасшчэпленых ферментамi прадуктаў справакуе працэсы бражэння i гнiення. Рэчывы, якiя пры гэтым будуць выпрацоўвацца, пачнуць раздражняць сценкi кiшэчнiка, што можа прывесцi да дыярэi цi, наадварот, запору. Калi страўнiк не можа своечасова выслабанiцца, ён таксама раздражняецца, з павышанай нагрузкай функцыянуюць падстраўнiкавая залоза i жоўцевыводзячая сiстэма.

Зараз здаровым людзям рэкамендуецца ўжываць ежу не менш за 3—4 разы на дзень, а схiльным да павелiчэння вагi — нават часцей. Есцi трэба пакрысе, i памятаць, што сытным можа быць сняданак, а вячэра — лёгкай.

Пiць ваду лепей перад ежай, паколькi ў пустым страўнiку вада не затрымлiваецца. У запоўненым страўнiку вада знiжае канцэнтрацыю ферментаў ператраўлiвання i запавольвае страваванне. Памятайце, што мяса, асаблiва тлустае, знаходзiцца ў страўнiку на працягу 4—6 гадзiн, нятлустыя рыбныя стравы — 3—4, хлеб, садавiна, кашы — 2—3 гадзiны.

Лiчыцца, што здаровая печань дарослага чалавека здольна перапрацаваць за суткi без узнiкнення незваротных змяненняў 40 грамаў этылавага спiрту — 0,5 лiтра пiва, або 0,3 лiтра вiна, або 100 мiлiлiтраў гарэлкi цi каньяку. Аднак iндывiдуальная мяжа можа быць i больш нiзкай. Для жанчын i людзей ва ўзросце пасля 65 гадоў наогул iснуе абмежаванне 20 грамамi этылавага спiрту.

За адну гадзiну арганiзм у стане нейтралiзаваць толькi 7 грамаў спiрту, так што той, хто выпiў 2 лiтры пiва цi лiтр вiна, здольны працверазець не раней чым праз 10 гадзiн. Аматарам пiва варта ведаць, што гэты напой правакуе ўзнiкненне смагi, з-за чаго, як правiла, i перавышаюцца нормы яго ўжывання. Спiртныя напоi варта чаргаваць з вадой, натуральным сокам цi тонiкам.

Запiсала Святлана БАРЫСЕНКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iрына СЯРГЕЕВА, загадчыца гастраэнтэралагiчнага аддзялення 1-й клiнiчнай бальнiцы:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика