21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цяльцам трэба берагчы ногi...

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гараскоп здароўя

АВЕН. Тыдзень спрыяльны для лячэння зубоў, асаблiва — для пратэзавання. Вялiкая верагоднасць знайсцi «свайго» спецыялiста. Парады, якiя вы атрымаеце ад урачоў на гэтым тыднi, будуць як нiколi дарэчы.

ЦЯЛЕЦ. Беражыце ногi. Старайцеся паменш скакаць, асаблiва з вышынi, няхай нават самай невялiкай. Вялiкая верагоднасць зарабiць расцяжэнне, цi як мiнiмум разбiць калена. Уважлiва глядзiце пад ногi. На ўсякi выпадак пакладзiце ў сумку эластычны бiнт i зялёнку. Нават калi яны вам не спатрэбяцца, не выключана, што вы зможаце дапамагчы каму-небудзь.

БЛIЗНЯТЫ. Пазбягайце глядзець па баках, знаходзячыся за рулём, — вы вельмi лёгка можаце адцягнуць увагу на цiкавае вiдовiшча. Чым гэта можа закончыцца, здагадацца нескладана. Лепш ужо спынiцца, калi так хочацца паглядзець.

РАК. Тыдзень характарызуецца павышанай верагоднасцю пераломаў. Зараз лепш устрымацца ад падарожжаў у грамадскiм транспарце. Нi ў якiм разе не рызыкуйце пераходзiць праезную частку ў неўстаноўленых месцах. Пачакайце з перастаноўкай мэблi ў кватэры. Наогул вам зараз лепш не трымаць у руках нiчога цяжэйшага за кубак з кавай i пульт ад тэлевiзара.

ЛЕЎ. Калi ў блiжэйшыя днi вы будзеце адчуваць кiшачныя расстройствы, не спяшайцеся абвiнавачваць кухара i глытаць прэпараты, якiя стабiлiзуюць страваванне. Магчыма, гэтыя непрыемнасцi ў вас ад нерваў. Падумайце, цi не занадта моцна вы перажываеце. I абавязкова пастарайцеся супакоiцца. Парайцеся са спецыялiстам, ён прапiша вам спецыяльныя травяныя зборы, якiя хутка прывядуць у парадак i вашы нервы, i ваш страўнiк.

ДЗЕВА. Будзьце ўважлiвыя пры прыёме лекавых сродкаў. Магчыма атручванне няякаснымi таблеткамi цi пратэрмiнаванымi мiкстурамi. Калi ўсё ж такi давядзецца набываць лекi, абавязкова патрабуйце сертыфiкат — гэта абаронiць вас ад набыцця падробкi.

ШАЛI. Рызыкуеце трапiць у замкнёнае кола. Стомленасць, якая назапасiлася, выклiча жаданне спаць як мага больш. На здароўе, але неабходна памятаць аб тым, што вельмi працяглы сон не прынясе жаданай бадзёрасцi, а наадварот — выклiча санлiвасць. Так што лепш перасiлiць сябе i пастарацца ўставаць раней.

СКАРПIЁН. Можаце адчуць, што ў вас ацякаюць ногi. Прычын можа быць шмат. Напрыклад, празмернае ўжыванне солi. Цi нязручны абутак, у якiм даводзiцца шмат хадзiць. А магчыма, празмерная фiзiчная нагрузка на нетрэніраваныя ногi. На ўсякi выпадак мае сэнс увесь тыдзень пазбягаць занадта перасоленай ежы.

СТРАЛЕЦ. Можа прыпаднесцi сюрпрызы вестыбулярны апарат. Перажывяце! Парада: больш адпачывайце, як след высыпайцеся, нават калi прыспешваюць неадкладныя справы. I па магчымасцi не ператамляйцеся.

КАЗЯРОГ. Калi да гэтай пары абыходзiлiся адной парай акуляраў, тэрмiнова заказвайце яшчэ адну. Верагоднасць таго, што акуляры саслiзнуць з вашага носа, упадуць i разаб’юцца, вельмi вялiкая. Успомнiце аб такiм прыстасаваннi, як ланцужок для акуляраў.

ВАДАЛЕЙ. Паменш мiтуснi. Ваша пастаянная спешка прыводзiць да таго, што вы, прабачце, забываеце нават памыць рукi перад ядой. Пры такiх адносiнах да сябе не разлiчвайце, што кiшачныя iнфекцыi абыдуць вас бокам. I не забывайце есцi супы, вадкая ежа вам зараз неабходная.

РЫБЫ. Вас могуць проста змучыць прышчы, якiя выскокваюць на скуры. Яны могуць з’яўляцца па розных прычынах, але на ўсякi выпадак лепш звярнуцца да спецыялiстаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика