Дзе гэта вулiца, дзе гэты клуб
Вiкторыя ЗАХАРАВА
Падзея Клубнае жыццё рэспублiкi выходзiць з ценю — дакладней, з ночы, калi звычайна праходзяць усе клубныя мерапрыемствы. 17 чэрвеня ў сталiчным Доме афiцэраў будуць названы лепшыя клубныя праекты краiны. Арганiзатарам цырымонii «Nidht Club Awards 2006» выступiла кампанiя «Plaza Media».Спаборнiцтва памiж начнымi забаўляльнымi ўстановамi Беларусi праходзiць па 30 намiнацыях, сярод якiх «лепшае казiно», «лепшае спорт-кафэ» (вельмi актуальна падчас чэмпiянату свету па футболу), «лепшы арт-дырэктар», «лепшы дыджэй», «лепшая клубная вечарынка» i г.д. У конурсе ўдзельнiчаюць клубы Мiнска, Брэста, Магiлёва, Гродна, Гомеля; Вiцебская вобласць прадстаўлена Наваполацкам. Назваць найлепшых з лепшых павiнны самi наведвальнiкi клубаў i найбольш актыўныя тусоўшчыкi з лiку «гламурных» персанажаў. Як лiчыць генеральны прадзюсар прэмii Аляксандр Нiкалайчук, вядомы, напрыклад, па арганiзацыi вечарынак знаёмстваў «Флiртанiка» i праектаў «Ноч паглынальнiкаў рэкламы», практыка ўручэння прэмii «Night Club Awards» павiнна паспрыяць развiццю клубнага жыцця ва ўсёй рэспублiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Клубнае жыццё рэспублiкi выходзiць з ценю — дакладней, з ночы, калi звычайна праходзяць усе клубныя мерапрыемствы |
|