21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iнстытут прызнаны iнтэлектуалам

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

Ведай нашых!

У калектыву Iнстытута механiкi металапалiмерных сiстэм iмя Белага Нацыянальнай акадэмii навук прыемная навiна: на мiжнароднай канферэнцыi «Актуальныя пытаннi адукацыi ў сферы iнтэлектуальнай уласнасцi», што праводзiлася ў Мiнску, iнстытуту быў уручаны сертыфiкат Сусветнай арганiзацыi iнтэлектуальнай уласнасцi i прысуджаны прыз за актыўнае прасоўванне запатэнтаваных вынаходак i новых тэхналогiй. Значнасць падзеi ў тым, што ў нашай рэспублiцы такога ўручэння яшчэ нiколi не праводзiлася, i яно было першым з часу заснавання вышэйзгаданай сусветнай арганiзацыi.

У сувязi з гэтым мы папрасiлi дырэктара iнстытута, члена-карэспандэнта НАН Беларусi Мiкалая Мышкiна расказаць, за якiя заслугi атрымана такая ўзнагарода. I вось што ён паведамiў. Высокая вынаходнiцкая актыўнасць характэрная для iнстытута з моманту яго стварэння ў Гомелi ў 1959 годзе, i ўжо ў 1975 годзе калектыў прыняў рашэнне працаваць пад дэвiзам «Кожную навуковую распрацоўку — на ўзровень вынаходнiцтва, кожны навуковы супрацоўнiк — вынаходца». Гэту iнiцыятыву адобрылi абласны, рэспублiканскi i цэнтральны саветы Усесаюзнага таварыства вынаходцаў i рацыяналiзатараў, i яна атрымала падтрымку ў дзесятках арганiзацый i ўстаноў Савецкага Саюза. Усе навуковыя тэмы калектыў штогод выконваў на ўзроўнi вынаходак i неаднаразова ўзнагароджваўся за вялiкi ўклад у выкананне абавязацельстваў па стварэнню фонду эканомii матэрыялаў, рэсурсаў i г.д. у вынiку ўкаранення ў вытворчасць вынаходак i рацыяналiзатарскiх прапаноў. А першую лiцэнзiю за мяжу калектыў прадаў у 1990 годзе.

Вынаходнiцкая актыўнасць iнстытута пастаянна расце. Сёння яго распрацоўкi абаронены больш як дзвюма тысячамi аўтарскiх пасведчанняў СССР, а з 1992 года — трымастамi патэнтамi Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi, узнагароджаны медалямi i дыпломамi мiжнародных выстаў.

Iнстытуту належыць адно з трох адкрыццяў у галiне трэння, зносу, змазкi, зарэгiстраваных за час iснавання СССР i СНД, ён прымае ўдзел у выкананнi праграмы Саюзнай дзяржавы «Космас-СГ», i за апошнiя дзесяць гадоў на яго распрацоўках арганiзавана каля трыццацi заводаў, цэхаў i ўчасткаў, дзе вырабляюцца палiмерныя матэрыялы, карпусныя i паганажныя вырабы, абсталяванне для вытворчасцi дэталяў машын пад цiскам, лiнii для здрабнення i перапрацоўкi валокнаў, гумы i адходаў пластмас i металаапрацоўкi i г.д. Запатэнтаваныя аб’екты прамысловай уласнасцi выкарыстоўваюцца на многiх буйных прадпрыемствах Расii i Беларусi i даюць вялiкi эканамiчны эфект.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У калектыву Iнстытута механiкi металапалiмерных сiстэм iмя Белага Нацыянальнай акадэмii навук прыемная навiна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика