21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праз мясцовыя «галовы» лепш не пераскокваць

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

НА ШТО СКАРДЗIМСЯ?

У Добрушскiм раёне адна з самых сур’ёзных праблем — вада, дакладней, павышанае ўтрыманне жалеза ў ёй. Варыянтаў вырашэння два: будаўнiцтва станцый абезжалезвання

ва ўсiх буйных населеных пунктах, або бурэнне глыбiнных свiдравiн (на 250—300 метраў). Натуральна, грошы для гэтага патрэбны немалыя. «Вялiкiя надзеi мы ўскладаем на аграгарадкi, адкрыццё якiх немагчыма без вырашэння пытання па вадзе, — гаворыць старшыня Добрушскага раённага Савета дэпутатаў Мiхаiл Кавуноў. — Летась ужо распачалiся работы па бурэнню дзвюх свiдравiн у новых аграгарадках. У перспектыве ва ўсiх 17 сельсаветах, у кожным з якiх будзе аграгарадок, павiнна з’явiцца глыбiнная свiдравiна цi станцыя абезжалезвання, бо праблема гэта актуальная для ўсяго раёна».

За мiнулы год у Добрушскi райвыканкам паступiла 2118 зваротаў грамадзян, у тым лiку 1794 — пiсьмовых. Гэта на 218 зваротаў больш, чым было ў 2004 годзе. Павелiчэнне адбылося ў першую чаргу з-за росту колькасцi просьбаў аб аказаннi матэрыяльнай дапамогi (на 102 звароты больш, чым год таму). Сярод тых, хто звяртаўся да раённых уладаў з такiм пытаннем, у асноўным ветэраны i iнвалiды Вялiкай Айчыннай вайны, шматдзетныя сем’i i асобы, якiя вярнулiся з месцаў пазбаўлення волi. Лiтаральна па ўсiх зваротах было прынята станоўчае рашэнне.

Акрамя райвыканкама, дабрушчане прыходзяць са сваiмi праблемамi i ў мясцовыя саветы дэпутатаў, непасрэдна да старшынi раённага Савета. За год Мiхаiл Афанасьевiч прымае 60—80 скаржнiкаў.

Больш чым на 60 працэнтаў за апошнi год павялiчылася колькасць скаргаў па пытаннях сацыяльнага забеспячэння. «У нас засталiся 2 гаспадаркi, дзе не газiфiкаваны цэнтральныя сядзiбы — «Чырвоны партызан» i «Кузьмiнiчы», — тлумачыць старшыня раённага Савета. — Iх жыхары звяртаюцца да нас са скаргамi, аднак на мясцовым узроўнi гэта пытанне не вырашыць: газiфiкацыя праводзiцца па лiнii Дзяржкамчарнобыля».

Скардзяцца людзi на зношанасць камунiкацый, на дрэнны стан дарог. «Хоць сацыяльны стандарт адносна асфальтавання (61 працэнт) у раёне выконваецца, — гаворыць Мiхаiл Афанасьевiч, — да цэнтральных сядзiб пад’езды ўпарадкаваны, але ж ёсць i другарадныя вулiцы, дзе таксама патрэбна зрабiць цвёрдае пакрыццё. Дарогi вясковых вулiц знаходзяцца на балансе сельскiх саветаў, аднак грошай на iх абслугоўванне ў апошнiх няма. Таму сёння мы ўзнiмаем пытанне аб перадачы такiх дарог спецыялiзаваным дарожным арганiзацыям, якiх у нашым раёне цэлых тры».

Сур’ёзна паўстала пытанне з будаўнiцтвам жылля ў горадзе Добрушы. Справа ў тым, што нягледзячы на дзяржаўныя субсiдыi i крэдыты, ёсць катэгорыi грамадзян, якiя не ў стане iх асвоiць.

Яшчэ адна тыповая для многiх невялiкiх гарадоў праблема, якая агучваецца ў многiх зваротах мясцовых жыхароў да ўлады, — працаўладкаванне. «Адным з выхадаў са складанага становiшча з пошукам працы бачыцца распрацоўка залежаў мелу, самых буйных у Еўропе, якiя знаходзяцца на тэрыторыi нашага раёна, — гаворыць старшыня Савета. — Аднак для таго, каб арганiзаваць прадпрыемства, наладзiць здабычу мелу, неабходны сур’ёзныя капiталаўкладаннi. Цiкавасць да Добрушскiх залежаў iнвестары праяўляюць, аднак гэтае пытанне, безумоўна, павiнна вырашацца на дзяржаўным узроўнi».

Нявырашанай пакуль застаецца ў раёне праблема аплаты працы малаказборшчыкаў. З 2003 года пастановай Савета Мiнiстраў была зацверджана дзяржаўная цана на закуп малака ад насельнiцтва ў памеры 55 тысяч за адну тону. А стаўка першага разраду з таго часу ўзнялася з 28 000 да 62 000 рублёў. Збор малака арганiзаваны праз сельскiя саветы, а яны не ў стане сёння павысiць заробак зборшчыкам: цана на малако фiксаваная, а сваiх грошай у саветаў няма. «Малаказборшчыкi звяртаюцца са скаргамi на нiзкую аплату працы, i скаргi гэтыя я лiчу абсалютна абгрунтаванымi, — ацэньвае сiтуацыю Мiхаiл Кавуноў, — аднак на мясцовым узроўнi праблему не вырашыць. Гэта трэба рабiць цэнтралiзавана, на ўзроўнi ўрада».

Сярод усяго аб’ёму зваротаў грамадзян у райвыканкам i да дэпутатаў часта трапляюцца просьбы аб вызначэннi межаў суседнiх зямельных участкаў, часам неабгрунтаваныя. «Гэта забiрае шмат часу i сiл, — прызнаецца Мiхаiл Кавуноў, — а да канца кожную такую спрэчку можна вырашыць толькi тады, калi знойдуць паразуменне абодва суседы».

Прыём грамадзян праходзiць згодна з устаноўленым графiкам, прычым там абавязкова прысутнiчае юрысконсульт (якi па сумяшчальнiцтву з’яўляецца намеснiкам старшынi раённага Савета дэпутатаў). «Гэта вельмi важна i зручна, бо мы адразу можам даць юрыдычную ацэнку кожнаму звароту i растлумачыць наведвальнiку, наколькi яго скарга абгрунтаваная», — адзначае Мiхаiл Афанасьевiч.

«Ёсць у раёне такiя аматары, якiя скардзяцца лiтаральна на ўсё i ва ўсе iнстанцыi, — пацвярджае старшыня. — Мы выязджаем па сiгналу, правяраем, парушэнняў не знаходзiм. Увогуле, падкрэслю, што звяртацца «праз галаву» ў вышэйстаячыя iнстанцыi не варта. Многiя пытаннi на мясцовым узроўнi вырашыць бывае прасцей. Звароты грамадзян разглядаюцца за 15 дзён, робiцца ўсё, каб дапамагчы кожнаму чалавеку справiцца з яго праблемай. Акрамя таго, увядзенне Кнiгi заўваг i прапаноў таксама дапамагло зняць пэўную сацыяльную напружанасць i незадаволенасць. У Добрушы паўгода працуе грамадская прыёмная, дзе паводле ўстаноўленага графiка дзяжураць дэпутаты раённага Савета i куды таксама можна прыходзiць са сваiмi пытаннямi».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Добрушскiм раёне адна з самых сур’ёзных праблем — вада, дакладней, павышанае ўтрыманне жалеза ў ёй. Варыянтаў вырашэння два: будаўнiцтва станцый абе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика