Даглядаць за сваякамi... за грошы
Аляксандр ПУКШАНСКI
ВЫ СПЫТАЛI «Цi можна мне ажыццяўляць догляд за маёй старой мацi i атрымлiваць за гэта грошы?», — з такiм пытаннем у вiцебскi карпункт звярнуўся чытач нашай газеты, што жыве ў абласным цэнтры. Яно можа быць вельмi актуальным i для многiх iншых чытачоў, у якiх ёсць састарэлыя бацькi i г.д.Мужчына расказаў, што хацеў бы атрымлiваць фiнансавую дзяржаўную дапамогу. «Я доўгi час не магу працаўладкавацца. Маёй мацi ўжо за 70 гадоў, — гаворыць чытач, — зразумела, здароўе ў такiм паважаным узросце не самае лепшае... А мая знаёмая расказала, што яе сяброўка аформiла догляд за мацi i атрымлiвае за гэта грошы. Цi магу я так зрабiць? Куды для гэтага трэба звярнуцца, якiя неабходны дакументы?» Сiтуацыю мы папрасiлi пракаментаваць спецыялiстаў Камiтэта па працы i сацыяльнай абароне Вiцебскага аблвыканкама. Лiст з праблемным пытаннем чытача быў накiраваны на iмя старшынi вышэйназванага камiтэта М.А. Ляшчынскага. Даволi аператыўна прыйшоў вельмi дэталёвы i канкрэтны адказ. У iм намеснiк старшынi камiтэта Наталля Хваль паведамляе, што iснуе пастанова Савета Мiнiстраў ад 13.10. 1999 г. № 1577 «Аб дапамогах па догляду за iнвалiдамi 1-й групы або асобамi, якiя дасягнулi 80-гадовага ўзросту i маюць патрэбу па заключэнню медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй або ўрачэбна-кансультацыйных камiсiй у пастаянным доглядзе». У пастанове гаворыцца аб тым, што дапамогу па ажыццяўленню догляду за вышэйпералiчанымi асобамi маюць права атрымаць беспрацоўныя i працаздольныя людзi, якiя не займаюцца прадпрымальнiцкай дзейнасцю. Пры гэтым яны не павiнны атрымлiваць пенсii або дапамогi па беспрацоўю. Пры звароце за назначэннем спецыяльнай дапамогi па догляду ў органы па працы i сацыяльнай абароне прадстаўляюцца заява аб назначэннi дапамогi, дакумент, якi сведчыць асобу i працоўная кнiжка. Назначэнне дапамогi робiцца камiсiяй па назначэнню пенсiй рай(гар)выканкама (адмiнiстрацыi раёна). У працэсе назначэння дапамогi ўстанаўлiваюцца факты прызнання чалавека, якi звярнуўся па назначэнне дапамогi, непрацуючым i асобай, якая сапраўды ажыццяўляе догляд за iнвалiдам або састарэлым. Камiсiя такiм чынам усебакова i аб’ектыўна ацэнiць прадстаўленыя дакументы i праверыць усе даныя... У Камiтэце па працы i сацыяльнай абароне чытачу параiлi звярнуцца ў адмiнiстрацыю раёна, дзе ён жыве (у дадзеным выпадку Кастрычнiцкага).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Цi можна мне ажыццяўляць догляд за маёй старой мацi i атрымлiваць за гэта грошы?» |
|