Рэальныя грашовыя даходы насельнiцтва: павелiчэнне — 20,4 працэнта
Iгар ГРЫШЫН
У Беларусi захоўваецца станоўчая дынамiка вытворчай i iнвестыцыйнай дзейнасцi ў ключавых галiнах эканомiкi, у вынiку чаго рост унутранага валавага прадукту ў студзенi—маi, паводле апошняй iнфармацыi Мiнiстэрства эканомiкi, склаў 110,3 працэнта да аналагiчнага леташняга перыяду.
Як адзначаюць у мiнiстэрстве, за гэты час у прамысловасцi выраблена прадукцыi на 12,4 працэнта больш, чым у студзені—маi 2005 года пры прагнозе прыросту за год на 6,5—8 працэнтаў. Вытворчасць спажывецкiх тавараў узрасла на 11,1 працэнта, у тым лiку харчовых — на 13,5, нехарчовых — на 9,4 працэнта. Стабiльны эканамiчны рост, якi назiраецца ў краiне, спрыяе i апераджальнаму росту рэальных даходаў насельнiцтва. Так, рэальныя грашовыя даходы беларусаў за студзень—красавiк гэтага года ў параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам павялiчылiся на 20,4 працэнта пры прагнозе росту на год на 7—8,5 працэнта. А рэальная налiчаная зарплата (зарплата, разлiчаная з улiкам росту спажывецкiх цэн на тавары i паслугi) павялiчылася на 20,5 працэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi захоўваецца станоўчая дынамiка вытворчай i iнвестыцыйнай дзейнасцi ў ключавых галiнах эканомiкi |
|