Будаўнiцтва тэлевежы «замарожана»
Iгар ГРЫШЫН
Будаўнiцтва тэлевежы ў Мiнску наўрад цi будзе весцiся: вырашана, што гэта немэтазгодна.
Адпаведнае рашэнне, паводле iнфармацыi Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi, прынята з-за адсутнасцi сродкаў на рэалiзацыю праекта. Паводле ацэнак спецыялiстаў, кошт на ўзвядзенне тэлевежы разам з iнфраструктурай складае каля 170 мiльёнаў долараў ЗША, аднак знайсцi гэтыя грошы пакуль не ўдалося нi ў сваiх iнвестараў, нi ў замежных. Нагадаем, што зараз эфiрная трансляцыя на Мiнск i Мiнскую вобласць ажыццяўляецца станцыяй з Калодзiшчаў, якая была задзейнiчана ў 1970 годзе. Зразумела, што частка яе абсталявання не адпавядае сучасным тэлекамунiкацыйным патрабаванням, чым i тлумачылася неабходнасць будаўнiцтва новай тэлевежы ў сталiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будаўнiцтва тэлевежы ў Мiнску наўрад цi будзе весцiся: вырашана, што гэта немэтазгодна |
|