Дарагiя юнакi i дзяўчаты!
Сардэчна вiншую вас з Днём моладзi.
Моладзь — гэта вялiзны патэнцыял нашай краiны. Вам давядзецца будаваць i развiваць дзяржаву. Вашы дасягненнi сёння — гэта стабiльнасць i працвiтанне Беларусi заўтра. Прыярытэтнымі накiрункамi дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi з’яўляюцца прадастаўленне кожнаму маладому чалавеку магчымасцi рэалiзаваць iнiцыятыву, атрымаць добрую адукацыю, знайсцi сябе ў працоўнай i грамадскай дзейнасцi. Уласцiвыя маладым людзям прагрэсiўныя погляды на будучыню Беларусi, сучасныя падыходы да кiравання, амбiцыйныя праекты нададуць паскарэнне развiццю нашага грамадства. Дзяржава бачыць у моладзi адказнага i самастойнага партнёра, якi разумее, што каштоўнасцi патрыятызму, сацыяльнай справядлiвасцi i талерантнасцi ў сучасным свеце непадзельныя. Перакананы, што ад вашай палiтычнай i грамадзянскай свядомасцi ў вырашальнай ступенi залежыць лёс роднай Айчыны. Ад усёй душы жадаю вам шчасця, здароўя, перамог i здзяйсненняў. Няхай ваша нацэленасць на поспех прынясе вынiк, якi пойдзе на карысць i моладзi, i ўсяму беларускаму народу. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна вiншую вас з Днём моладзi
|
|