У моцную спякоту восы «збiваюцца» ў раi, а... у двары выпаўзаюць экзатычныя змеi
Сяргей ПАЛIНIН
З пачаткам гарачынi спецыялiсты сталiчнай службы МНС амаль штодзень прымаюць сiгналы ад гараджан, калi восы робяць жывы «шарык» на балконах, або будуюць гнёзды на тэрыторыi дзiцячых садкоў.
Ратавальнiкi ў гэтых выпадках збiраюць раi ў спецыяльныя скрынкi, а жыхарам дамоў раяць рабiць такую аперацыю самастойна даволi асцярожна. Праводзiць лiквiдацыю крылатых «тэрмiнатараў» лепш ранiцай цi ўвечары, калi актыўнасць насякомых мiнiмальная. Трэба, папярэдне схаваўшы твар i прыкрыўшы рукi, акуратна зняць гняздо i пакласцi ў полiэтыленавы пакет. А вось на сталiчнай вулiцы Чарвякова днямi ратавальнiкi знайшлi мятровую змяю, якая адпачывала на траўцы ў двары. Гэта аказаўся прыгожы маiсавы полаз, якi ў прыродзе сустракаецца на тэрыторыi Мексiкi i ЗША. Спецыялiсты лiчаць, што неядавiтая яркай афарбоўкi змяя, хутчэй за ўсё, збегла з мiнскай кватэры аматара жывой экзотыкi. Гаспадара шукаюць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачаткам гарачынi спецыялiсты сталiчнай службы МНС амаль штодзень прымаюць сiгналы ад гараджан, калi восы робяць жывы «шарык» на балконах, або будую |
|