Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Беларусь заўсёды будзе выступаць за развіццё інтэграцыйных працэсаў на постсавУчора ў Мiнску пад старшынствам прэзiдэнта Беларусi прайшлi самiты ЕўрАзЭС i АДКБ Паводле яго слоў, нагляднае таму пацвяржэнне — канкрэтныя прапановы аб развiццi ЕўрАзЭС, унесеныя кiраўнiкамi дзяржаў на самiце, якi прайшоў у пачатку гэтага года ў Санкт-Пецярбургу. Як падкрэслiў прэзiдэнт Беларусi, праведзеная за мiнулыя 5 месяцаў работа па рэалiзацыi iнiцыятыў краiн-удзельнiц прынесла ўжо свае вынiкi. Зроблены першыя важныя крокi па iнтэграцыi ЕўрАзЭС у сiстэму мiжнароднага супрацоўнiцтва, наладжваюцца адносiны з Шанхайскай арганiзацыяй супрацоўнiцтва i Арганiзацыяй Чарнаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва, падрыхтавана Канцэпцыя мiжнароднай дзейнасцi ЕўрАзЭС. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, пачата распрацоўка праграмы фармiравання Адзiнай транспартнай прасторы ЕўрАзЭС. Прэзiдэнт адзначыў, што ўрадамi ўжо разглядаюцца прапановы Беларусi аб распрацоўцы мiждзяржаўных праграм «Мiкраэлектронiка ЕўрАзЭС XXI стагоддзя» i «Бiятэхналогii». Пачынаецца падрыхтоўка мэтавай праграмы «Здароўе народаў ЕўрАзЭС». Паводле слоў беларускага лiдара, на сённяшнi дзень ёсць шэраг важных пытанняў у дзейнасцi ЕўрАзЭС, якiя выклiкаюць занепакоенасць. «Перш за ўсё, размова iдзе аб завяршэннi фармiравання паўнацэннага Мытнага саюза. Шчыра кажучы, гэты працэс iдзе не так хутка, як хацелася б. За год мы практычна не рушылi наперад, на жаль, i ў фармiраваннi агульнага мытнага тарыфу. Яго ўзгадненне па-ранейшаму знаходзiцца на ўзроўнi 62 працэнтаў. Здаецца, што ўрады дзяржаў — членаў Супольнiцтва ў гэтым пытаннi крыху не дапрацоўваюць», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама дадаў, што станаўленне Мытнага саюза ЕўрАзЭС у многiм залежыць ад каардынацыi перагаворных пазiцый дзяржаў — членаў Супольнiцтва аб далучэннi да СГА. Аднак поўнай згоды дзяржаў па пытанню ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганiзацыю няма, канстатаваў беларускi лiдар. Аляксандр Лукашэнка выказаўся ў падтрымку думкi прэзiдэнта Казахстана аб неабходнасцi стварэння Камiсii ЕўрАзЭС па кантролю за выкананнем заключаных краiнамi Супольнiцтва дагавораў i прынятых рашэнняў. Прэзiдэнт Беларусi заявiў аб важнасцi фармiравання агульнай энергетычнай палiтыкi ЕўрАзЭС. Беларускi лiдар нагадаў аб iнiцыятыве расiйскага боку па стварэнню ядзерна-энергетычнай базы ў ЕўрАзЭС. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што «сумесная зацiкаўленая работа экспертаў i кiраўнiкоў энергетычных галiн у хуткiм часе прынясе канкрэтныя вынiкi ў стварэннi шматаспектнай прававой базы па пытаннях доступу да энергарэсурсаў, а таксама транзiту, развiцця новых i аднаўляльных крынiц электраэнергii». Прэзiдэнт Беларусi адзначыў, што важна таксама паспяхова завяршыць распрацоўку Стратэгii развiцця палiўна-энергетычных комплексаў дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС на перыяд да 2020 года. Беларусь прапануе на наступным пасяджэннi заслухаць пытанне аб стане спраў у галiне агульнай энергетычнай палiтыкi, сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявiў аб тым, што «нязменна падтрымлiвае пазiцыю iншых дзяржаў аб забеспячэннi свабоднага перамяшчэння тавараў на прасторы ЕўрАзЭС». «ЕўрАзЭС на сённяшнi дзень з’яўляецца аб’яднаннем, якое найбольш дынамiчна развiваецца, па сутнасцi — лакаматывам эканамiчнай iнтэграцыi на прасторы СНД», заявiў у сваiм выступленнi прэзiдэнт Расii Уладзiмiр Пуцiн. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Мiнску адбудзецца таксама сесiя Савета калектыўнай бяспекi АДКБ. Прэзiдэнт Беларусi пазiтыўна ацанiў развiццё супрацоўнiцтва гэтай Арганiзацыi i ЕўрАзЭС, у першую чаргу, па пытаннях аховы знешнiх гранiц Супольнiцтва. На думку кiраўнiка беларускай дзяржавы, узаемадзеянне ў рамках гэтых структур з’яўляецца «вельмi важным ва ўмовах узрастаючых пагроз мiжнароднага тэрарызму, трансгранiчнай злачыннасцi, наркатрафiку i незаконнай мiграцыi». Менавiта гэтай праблематыцы была ўдзелена вялiкая ўвага ў час пасяджэння кiраўнiкоў дзяржаў у вузкiм складзе. На думку прэзiдэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, iнтэграцыйны патэнцыял ЕўрАзЭС выкарыстоўваецца не ў поўнай меры. Паводле яго слоў, нягледзячы на прыняцце неабходных рашэнняў аб пераходзе краiн-удзельнiц на адзiны транспартны тарыф, прагрэс у гэтай сферы па-ранейшаму адсутнiчае. Прэзiдэнт РФ Уладзiмiр Пуцiн перакананы ў тым, што «сур’ёзны пазiтыўны эфект прынясе злiццё ЕўрАзЭС i арганiзацыi Цэнтральна-Азiяцкага супрацоўнiцтва». Прэзiдэнт Расii Уладзiмiр Пуцiн падзякаваў кiраўнiку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку за значны ўклад у развiццё iнтэграцыйных працэсаў у ЕўрАзЭС. «Прымаючы эстафету старшынства ў Еўразiйскiм эканамiчным супольнiцтве, ад iмя ўсiх калег хачу падзякаваць Аляксандру Лукашэнку за праведзеную работу, яго вялiкi ўклад у развiццё iнтэграцыйных працэсаў на еўразiйскай прасторы», — падкрэслiў расiйскi лiдар. Уладзiмiр Пуцiн выказаўся за наладжванне больш цеснага супрацоўнiцтва памiж Еўразiйскiм эканамiчным супольнiцтвам i Арганiзацыяй Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Гэта дасць магчымасць абаранiць iнтэграцыйныя працэсы ад розных пагроз, перакананы прэзiдэнт Расii. Кiраўнiк расiйскай дзяржавы перакананы, што прыняцце праекта Канцэпцыi мiжнароднай дзейнасцi ЕўрАзЭС будзе важным крокам у паглыбленнi партнёрскiх адносiнаў Супольнiцтва з iншымi мiжнароднымi арганiзацыямi, у тым лiку СНД i ШАС. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўзнагароджаны Ганаровай граматай Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва. Гэту ўзнагароду пасля завяршэння пашыранага пасяджэння Мiждзяржсавета ЕўрАзЭС яму ўручыў цяперашнi старшыня Мiждзяржсавета Супольнiцтва прэзiдэнт Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiр Пуцiн. Гэтай узнагароды Аляксандр Лукашэнка ўдастоены за высокiя дасягненнi ў стварэннi Мытнага саюза ЕўрАзЭС i вялiкi ўклад у развiццё супрацоўнiцтва памiж дзяржавамi — членамi Супольнiцтва. Нагадаем, што прэзiдэнт Беларусi ўзначальваў Мiждзяржсавет ЕўрАзЭС з 1996 па 1998 год, а таксама з чэрвеня 2005 па чэрвень 2006 года. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на пасяджэннi Мiждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС уручыў мiнiстру замежных спраў Расii Сяргею Лаўрову ордэн Дружбы народаў. Такой узнагароды кiраўнiк знешнепалiтычнага ведамства ўдастоены за значны ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносiнаў i супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Расiяй, а таксама ў будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы. Пасля завяршэння падпiсання дакументаў кiраўнiкi дзяржаў—удзельнiц ЕўрАзЭС працягнулi сустрэчу ў нефармальнай абстаноўцы. Мiждзяржаўны Савет ЕўрАз-ЭС адобрыў у асноўным праект Канцэпцыi мiжнароднай дзейнасцi Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва. Чарговае пасяджэнне Мiждзяржаўнага Савета Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва на ўзроўнi кiраўнiкоў дзяржаў адбудзецца ў Маскве ў 2007 годзе. На перагаворах, якiя прайшлi ў беларускай сталiцы, прэзiдэнты закранулi пытаннi ўзаемадзеяння ў сацыяльнай i гуманiтарнай сферах. Па вынiках самiту прынята рашэнне аб правядзеннi Фестывалю культур народаў Еўразii ў 2009 годзе ў Беларусi, а таксама Еўразiйскiх спартыўных гульняў сярод юнакоў i дзяўчат у 2007 годзе ў нашай рэспублiцы. Адкрываючы пасяджэнне сесii Савета калектыўнай бяспекi АДКБ, прэзiдэнт Расii Уладзiмiр Пуцiн перадаў старшынства кiраўнiку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку. Як адзначыў генеральны сакратар АДКБ Мiкалай Бардзюжа, сёння трэба будзе разгледзець сiтуацыю ў зоне дзеяння Арганiзацыi i пытаннi, звязаныя з каардынацыяй знешнепалiтычнай дзейнасцi. Кiраўнiкi дзяржаў разгледзяць праект Дэкларацыi дзяржаў — членаў АДКБ аб далейшым удасканаленнi i павышэннi эфектыўнасцi дзейнасцi Арганiзацыi. Прадугледжваецца таксама абмеркаваць пытаннi па ўдасканаленню дзейнасцi Калектыўных сiл хуткага разгортвання Цэнтральна-Азiяцкага рэгiёну калектыўнай бяспекi. Усяго прапанавана да разгляду 13 пытанняў. Паводле слоў Мiкалая Бардзюжы, у парадак дня ўключаны толькi пытаннi, якiя прайшлi ўзгадненне ў поўным аб’ёме i па якiх няма нiводнай заўвагi дзяржаў — членаў АДКБ. Арганiзацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы выходзiць на больш высокi ўзровень узаемадзеяння з ААН. Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сесii Савета калектыўнай бяспекi АДКБ, якая праходзiць у вузкiм складзе. Паводле яго слоў, за час, што мiнуў пасля маскоўскай сесii АДКБ, зроблена шмат па ўмацаванню Арганiзацыi. Дзяржавы- удзельнiцы больш актыўна супрацоўнiчаюць у ваенна-палiтычнай сферы, пачала сваю работу Мiждзяржаўная камiсiя па ваенна-эканамiчнаму супрацоўнiцтву. «АДКБ становiцца прыкметным суб’ектам сiстэмы мiжнароднай бяспекi», — канстатаваў прэзiдэнт. Ён падкрэслiў, што прыкметна палепшылiся вынiкi работы дзяржаў — удзельнiц Арганiзацыi па процiдзеянню новым выклiкам i пагрозам. «Тым не менш, шмат праблем яшчэ трэба будзе вырашыць, у тым лiку ў ходзе гэтай мiнскай сесii», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Акрамя кiраўнiкоў дзяржаў — членаў АДКБ у пленарным пасяджэннi ўзялі ўдзел мiнiстры замежных спраў, абароны i дзяржаўныя сакратары саветаў бяспекi. На сесii абмеркаваны прыярытэтныя напрамкi дзейнасцi Арганiзацыi на блiжэйшы год, месца i роля АДКБ у архiтэктуры мiжнароднай бяспекi, перспектывы супрацоўнiцтва з iншымi арганiзацыямi, што працуюць у гэтай сферы. Кiраўнiкi дзяржаў далі ацэнку практычнай рэалiзацыi раней прынятых рашэнняў у рамках Арганiзацыi, магчымасцi АДКБ аператыўна i адэкватна рэагаваць на новыя выклiкi i пагрозы. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА. Фота БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Беларусь заўсёды будзе выступаць за развіццё інтэграцыйных працэсаў на постсав Учора ў Мiнску пад старшынствам прэзiдэнта Беларусi прайшлi самiты ЕўрАзЭС i АДКБ
|
|