21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Накiраваць на кансультацыю можа i ўчастковы ўрач

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Патлумачце, калi ласка, цi можа жыхар невялiкага населенага пункта, не маючы на руках накiравання, трапiць на кансультацыю ў Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр «Кардыялогiя» або яму трэба прайсцi ўвесь ланцужок: спачатку раённы ўзровень, абласны i толькi затым рэспублiканскi?

А.I. РАК, Крупскi раён.

Паводле слоў намеснiка дырэктара РНПЦ «Кардыялогiя» па кардыётэрапii Iрыны Карнялюк, з нядаўняга часу прытрымлiвацца такой жорсткай iерархii (горад–раён—вобласць—рэспублiка) няма неабходнасцi. Згодна з зацверджанай Мiнiстэрствам аховы здароўя ў лiстападзе мiнулага года Iнструкцыяй аб парадку накiравання хворых на абследаванне i лячэнне ў арганiзацыi аховы здароўя, даць пацыенту накiраванне ў арганiзацыю аховы здароўя рэспублiканскага падпарадкавання можа нават участковы ўрач, калi, канешне, палiчыць гэта неабходным. Але нават калi ўрач не бачыць падстаў, каб адпраўляць свайго пацыента адразу на рэспублiканскi ўзровень, пацыент мае права самастойна звярнуцца ў РНПЦ «Кардыялогiя». У гэтым выпадку ён пiша заяву з просьбай яго прыняць, якая падклейваецца ў медыцынскую картку хворага.

— Хачу запэўнiць, што мы цалкам даступныя для пацыентаў, — падкрэслiла Iрына Карнялюк. — Але мне хацелася б растлумачыць, у чым заключаецца сэнс накiраванняў. Калi пацыент звяртаецца да нас па накiраванню ўрача, ён, як правiла, ужо мае на руках стос дакументаў з вынiкамi пройдзеных даследаванняў, што дазваляе зрабiць нашу кансультацыю максiмальна эфектыўнай. А калi хворы прыязджае, так бы мовiць, з пустымi рукамi, даць яму вычарпальную кансультацыю бывае вельмi праблематычна. Пэўныя абследаваннi ён можа прайсцi i ў нас, а штосьцi яму ўсё роўна давядзецца рабiць па месцу жыхарства. Хачу звярнуць увагу на тую акалiчнасць, што дыягнастычная апаратура ёсць сёння ў многiх арганiзацыях аховы здароўя, i для таго, каб зрабiць, скажам, УГД сэрца, зусiм неабавязкова ехаць для гэтага ў Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр «Кардыялогiя» ў Мiнск.

Галоўная наша перавага — гэта вопытныя спецыялiсты-кансультанты. Усе чатыры штатныя кансультанты маюць ступень кандыдатаў навук.Мы прыцягваем да кансультацыйнай работы таксама i навуковых супрацоўнiкаў, якiя спецыялiзуюцца па больш вузкiх праблемах у кардыялогii, напрыклад, адзiн раз у тыдзень паралельна са штатным супрацоўнiкам дзяжурыць i спецыялiст па парушэннях сардэчнага рытму. Дарэчы, летась колькасць пацыентаў, пракансультаваных у РНПЦ «Кардыялогя», павялiчылася ўдвая: кансультацыю прайшлi 14 тысяч супраць 7 тысяч у 2004 годзе.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патлумачце, калi ласка, цi можа жыхар невялiкага населенага пункта, не маючы на руках накiравання, трапiць на кансультацыю ў Рэспублiканскi навукова-п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика