21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З любоўю да «вострава скарбаў»

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ТУГАРЫН

У канцы мiнулага года ў Беларускiм таварыстве дружбы з замежнымi краiнамi адбылася прэзентацыя маляўнiчага альбома «Браслаўшчына. Дзённiк мастакоў», якi стварылi Наталля i Георгiй Паплаўскiя.

Iдэя гэтага мастацкага выдання была падказана Аляксандрам Лукашэнкам у час яго наведвання персанальнай выстаўкi народнага мастака Беларусi Георгiя Паплаўскага ў Нацыянальным мастацкiм музеi. Тады прэзiдэнта, паводле слоў жонкi мастака Наталлi Мiкалаеўны, зацiкавiлi яе расказ i работы пра Браслаўшчыну. Аляксандр Рыгоравiч параiў Паплаўскiм падрыхтаваць асобнае выданне, у якое ўвайшлi б iлюстрацыi iх малюнкаў i карцiн, успамiны i думкi пра гэты край. Iдэя спадабалася Паплаўскiм. Сапраўды, чаму б i не? З Браслаўшчынай звязаны лепшыя гады iх жыцця, ёй прысвечаны цiкавыя i самабытныя творы гэтай творчай сямейнай пары. I яны ўзялiся за работу.

Дзённiк — жанр звычайна асабiсты, нават iнтымны, якi ствараецца па гарачых слядах для ўласнага карыстання. Але колькi цiкавага пасля публiкацый дзённiкаў, вядома, са згоды аўтараў цi iх сваякоў, мы даведвалiся пра светапогляд, думкi i назiраннi знакамiтых людзей. У гэтым сэнсе своеасаблiвы падарунак зрабiлi чытацкай публiцы Наталля i Георгiй Паплаўскiя. У альбоме «Браслаўшчына. Дзённiкi мастакоў» сабраны iх творы i разважаннi аб прыродзе i людзях гэтага азёрнага краю.

Няма нiчога дзiўнага ў тым, што вядомыя беларускiя лiтаратары, мастакi праз усё жыццё пранеслi любоў да «малой радзiмы» i пастаянна звярталiся да яе ў сваiх творах. Дастаткова ўспомнiць коласаўскiя радкi «Мой родны кут, як ты мне мiлы...». Пранiкнёныя таленавiтыя вершы прысвяцiў любiмай Нарачы Максiм Танк, якi шмат часу праводзiў у сваiм домiку на беразе гэтага цудоўнага возера.

З Паплаўскiмi зусiм iншая гiсторыя. Яны, так бы мовiць, не тутэйшыя. Наталля Мiкалаеўна з Расii, нарадзiлася ў Саратаве. З 1946 года жыве ў Беларусi. Яе фальклору яна прысвяцiла сваю творчасць. Георгiй Георгiевiч — украiнец. Нарадзiўся ў мястэчку Роўна Кiраваградскай вобласцi. У 1932 годзе яго сям’я пераязджае ў Бабруйск.

У Мiнску Георгiй i Наталля пазнаёмiлiся, ажанiлiся, закончылi Беларускi тэатральна-мастацкi iнстытут. Недзе ў сярэдзiне 60-х мiнулага стагоддзя Паплаўскiя набываюць у Браслаўскiм раёне «домiк у вёсцы». З таго часу i працягваецца iх «раман» з Браслаўшчынай.

Георгiй Георгiевiч, паводле слоў яго дачкi Кацярыны, таксама мастачкi, паступова стварае з кампазiцый, партрэтаў, нацюрмортаў, пейзажаў, альбомных замалёвак суцэльную эпапею аб Браслаўшчыне i яе людзях. Наталля Мiкалаеўна ў сваiх творах адлюстроўвае той асаблiвы хатнi свет, якi заўсёды быў характэрны для правiнцый усiх краiн i народаў. Гэта тое, што кожны чалавек называе сваiм Домам.

Браслаўшчына скарыла Паплаўскiх. Гэты запаведны край азёр i пагоркаў стаў невычэрпнай тэмай для iх пейзажных замалёвак i кампазiцый. Акварэль, лiта-графiя i афорт аказалiся найбольш падыходзячым матэрыялам для перадачы характару прыроды, пiшуць мастакi ў дзённiку. Браслаў i яго наваколле, хаткi вяскоўцаў з абавязковай лазняй на беразе, гармонiя зямлi i вады ўяўлялася iм як адзiнае цэлае. Потым сярод асфальту i ў каменных каробках позняй восенню i зiмой Браслаўшчына нiбы магнiт цягнула да сябе, успамiнаюць Паплаўскiя. I яны з надыходам вясны зноў i зноў вярталiся ў сваю майстэрню на хутары Руцяны. Вырывалiся яны сюды на тыдзень-другi i зiмой.

Увогуле, зiмнi Браслаў асаблiва ўражваў мастакоў. Для iх гэты маленькi гарадок быў яшчэ адной праявай стану прыроды, якi па прыгажосцi падобны на казку. Звычайныя вясковыя дамы раптам ператваралiся ў хаткi лясных троляў. Усё вакол зiхацiць пад сонечнымi промнямi. У гарадку iдзе сваё асаблiвае жыццё, якое нагадвае маленькую вясковую Галандыю з часоў Брэйгеля: усе кудысьцi спяшаюцца, нешта нясуць, вязуць на саначках, вакол чароды птушак, хатнiя сабакi...

Некрануты снег, казачны iней на дрэвах, звонкае ад марозу паветра з празрыстым блакiтным небам i бледным сонцам — гэта было момантам, якi трэба было «лавiць» як цвiценне сакуры ў Японii, узнёсла пiшуць мастакi.

Шмат шчырых i цёплых слоў у дзённiку прысвечана мясцовым сялянам, якiх Паплаўскiя называюць азёрнымi жыхарамi. Цiкавыя i трапныя назiраннi за iх побытам, ладам жыцця, традыцыямi, безумоўна, бясспрэчная перавага выдання. Як i роздум над сённяшнiм днём i будучыняй гэтай цудоўнай зямлi, па ацэнцы Паплаўскiх, нашага «вострава скарбаў».

Адзiн экзэмпляр альбома яны даслалi прэзiдэнту як аўтару iдэi. Неўзабаве атрымалi лiст. У iм, у прыватнасцi, Аляксандр Лукашэнка выказваў шчырую ўдзячнасць за гэты цудоўны падарунак. На яго думку, кнiга аб Браслаўскiм краi ўвабрала ў сябе дарагiя сэрцу вобразы аднаго з найпрыгажэйшых куткоў беларускай зямлi. Прэзiдэнт адзначыў, што Паплаўскiя — сапраўдныя мастакi, глыбока прыстойныя людзi, якiя не шукалi лёгкiх шляхоў у мастацтве. Ён таксама выказаў надзею, што iх работы зоймуць дастойнае месца ў залах новай Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцы мiнулага года ў Беларускiм таварыстве дружбы з замежнымi краiнамi адбылася прэзентацыя маляўнiчага альбома «Браслаўшчына. Дзённiк мастакоў», я
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика