Мiльярдны тавараабарот — рэальная мэта
Леанiд ТУГАРЫН
Гэтая думка прагучала ўчора ў час правядзення ў Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi «круглага» стала на тэму развiцця эканамiчных адносiнаў памiж нашай краiнай i Турцыяй.
Характэрна, што ўпэўненасць у дасягненнi ў блiжэйшыя гады гандлёвага абароту ў адзiн мiльярд долараў ЗША была выказана кiраўнiком турэцкай дэлегацыi, кiраўнiком холдынга «Смiрна груп» Седатам Iгдзегджы. Аптымiзм у паспяховым развiццi беларуска-турэцкага супрацоўнiцтва ў сферы эканомiкi таксама выказала намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогii i прыродакарыстання Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Алена Скрыпко. Яна, у прыватнасцi, прыгадала паспяховае правядзенне першага «круглага» стала летась. Тады ён даў магутны iмпульс для развiцця эканамiчных стасункаў дзвюх краiн. Нагадаем, па вынiках 2005 года двухбаковы тавараабарот вырас на 62 працэнты, а Турцыя апынулася ў лiку 20 самых буйных гандлёвых партнёраў Беларусi. Ёсць усе ўмовы замацаваць поспех сёлета. Менавiта з гэтай мэтай прыехала да нас прадстаўнiчая група турэцкiх бiзнэсменаў, якая наведвае вядучыя беларускiя прадпрыемствы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтая думка прагучала ўчора ў час правядзення ў Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi «круглага» стала на тэму развiцця эканамiчных адносi |
|