21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чарадзейныя вушныя кропкi

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнфарм-укол

Цi ведаеце вы, што бадзёрасць, добры настрой i цудоўнае самаадчуванне хаваюцца ў... вушах? Дакладней, у кропках, размешчаных на вушных ракавiнах.

Стамiлiся? Дрэнна сябе адчуваеце? Сядзьце пазручней, паспрабуйце расслабiцца. Масiруйце абодва вухi адначасова, папярэдне добра разагрэўшы рукi. Калi вы хочаце падбадзёрыць сябе, масiруйце кропкi па гадзiннiкавай стрэлцы, заспакоiцца, зняць стрэс — супраць.

Вочы злiпаюцца, а вам трэба яшчэ папрацаваць? На працягу трох хвiлiн масiруйце мочкi вушэй i казялкi. Вы ўвесь дзень правялi на нагах i да вечара яны сталi быццам чугунныя? Памасiруйце верхнi край вушэй. Шмат часу сядзiце за камп’ютарам i цяпер слязяцца вочы? Нацiскайце на працягу двух хвiлiн на цэнтр мочкi вуха. Раптоўна забалеў зуб, а таблетак не аказалася пад рукой? На верхнiм краi вуха знайдзiце кропку абязбольвання. Для гэтага «складзiце» вушную ракавiну па вертыкалi, як бы закрыўшы яе. На версе згiбу i будзе размешчана патрэбная кропка. Масiруйце яе на працягу трох хвiлiн.

Пяць жыццёва важных фактаў

Калi вы скарацiце свой штодзённы рацыён усяго на 100 ккал, напрыклад, замест дзвюх цукерак, спынiцеся на адной, то атлусценне вам не пагражае. Да такога меркавання нядаўна прыйшлi мадрыдскiя вучоныя.

Калi будзеце есцi два яблыкi ў дзень, то знiзiце рызыку iнсульту. Дыетолагi з Нiдэрландаў правялi унiкальнае даследаванне i даказалi, што яблыкi асаблiва карысныя прадстаўнiкам моцнага полу — яны змяншаюць рызыку ўзнiкнення раку прастаты, лёгкiх i печанi.

Калi хочацца добра бачыць, нельга забываць пра вiтамiны. Амерыканскiя медыкi з Вiсконскага унiверсiтэта вынайшлi, што вiтамiны Е i С знiжаюць рызыку развiцця катаракты. Так што пiце штодня свежаадцiснуты апельсiнавы сок цi прымайце аскарбiнку.

Калi няма часу нармальна паабедаць, з’ешце крыху мiндаля. Вучоныя ЗША ўстанавiлi, што 75 г мiндальных арэхаў — неабходная кожнаму норма, каб лiтаральна праз месяц узровень халестэрыну ў арганiзме значна знiзiўся.

Калi будзеце гатаваць на алiўкавым алеi, абаронiце сябе ад раку яечнiкаў, а таксама прыведзяце ў норму артэрыяльны цiск. Да такой высновы прыйшлi iтальянскiя дыетолагi за час шматгадовых даследаванняў на трох тысячах добраахвотнiкаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi ведаеце вы, што бадзёрасць, добры настрой i цудоўнае самаадчуванне хаваюцца ў... вушах? Дакладней, у кропках, размешчаных на вушных ракавiнах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика