21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Асцярожна, у вадзе цыркарыi

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШАЎКО

Пачаўся купальны сезон. Але плёхканне ў цёплых рэчках, сажалках i азёрах не заўсёды прыносiць асалоду. У вадзе плыўцоў могуць падпiльноўваць нябачныя воку iстоты з мудрагелiстай назвай «цыркарыi». Як правiла, летам па некалькi соцень чалавек звяртаюцца ў медыцынскiя ўстановы са скаргамi на чырвоныя пухiры, якiя з’явiлiся пасля купання i свярбяць. Аб тым, што гэта за немач такая, нам расказаў урач-паразiтолаг Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Андрэй ВЕДЗЯНЬКОЎ.

Гэты сверб не што iншае, як паразiтарнае захворванне — шасцiсаматызны цыркарыёз, вядомы ў народзе як «водны сверб» цi «сверб купальшчыка». Хвароба выклiкаецца лiчынкамi некаторых вiдаў глiстоў вадаплаўных птушак. Крынiцай iх могуць быць i малюскi. Выйшаўшы з цела птушкi цi рачнога смаўжа, цыркарыi свабодна плаваюць у вадзе ў пошуках цеплакроўных гаспадароў, у тым лiку i чалавека, якi заседзеўся ў вадаёме. А потым актыўна пранiкаюць у скурнае покрыва. Сiмптомы захворвання праявяцца на працягу першай паўгадзiны: у месцах, куды трапiлi цыркарыi, скура чырванее, адчуваецца паколванне, смыленне, сверб. Праз некалькi гадзiн, нягледзячы на тое, што самi лiчынкi ўжо загiнулi, з’яўляецца высыпка, пухiркi памерам з гарошыну, можа ўзнiкнуць таксама слабасць, галавакружэнне, парушэнне сну, павышэнне тэмпературы, часам сухi кашаль. Праз 7—10 сутак клiнiчныя праявы аслабнуць, а пiгментацыя на месцы высыпкi i лёгкi сверб застаюцца яшчэ 2—3 тыднi. Абвастрэннi цi ўскладненнi могуць наступiць у сувязi з паўторнымi заражэннямi. Пры наяўнасцi лёгачнага сiндрому захворванне працякае больш цяжка i патрабуе ўрачэбнага ўмяшання.

Ёсць даныя, што пры некаторых умовах цыркарыi могуць пранiкаць у крывяносную сiстэму i потым у лёгкiя, дзе гiнуць, але выклiкаюць пры гэтым цяжкi лёгачны сiндром.

Пры лячэннi цыркарыёзаў для змяншэння запаленчых з’яў у скуры прызначаюць ахаладжальныя прымочкi, процiсвербавыя ўзвесi, мазi i працiраннi ўчасткаў скуры 70-працэнтным спiртам. Калi неабходна, прызначаецца спецыяльная сiмптаматычная тэрапiя.

Цыркарыёзы — сезоннае захворванне, паражэннi найбольш верагодныя ў летнiя месяцы, аднак магчымыя i ў асенне-вясеннi перыяд. Гэтыя лiчынкi добра кантактуюць з вадой нават пры яе тэмпературы плюс 5 градусаў. Аж да самага кастрычнiка варта iх асцерагацца, бо заразiцца можна не толькi падчас купання, але i пры мыццi бялiзны, лоўлi рыбы.

Як адзначае А. Ведзянькоў, усе вадаёмы могуць быць небяспечнымi для купальшчыкаў. Аднак зоны павышанай рызыкi — вадаёмы са стаячай вадой, забруджаныя арганiчнымi i бытавымi адходамi, з вялiкай воднай раслiннасцю, дзе водзяцца рачныя смаўжы i па паверхнi якiх плаваюць птушкi.

Апошнiм часам найбольш неспрыяльнай па гэтаму захворванню з’яўляецца тэрыторыя возера Нарач. Гэтаму садзейнiчае некалькi ўмоў: мелкаводдзе, вада добра праграецца, на возеры шмат птушак.

Невыпадкова на дзяржаўным узроўнi ўзнята пытанне аб экалагiчным аздараўленнi Нарачы. У лютым мiнулага года прынята дзяржаўная праграма, разлiчаная да 2008 года. Яна заклiкана ператварыць нарачанскi курорт у здраўнiцу еўрапейскага ўзроўню. Мерапрыемствы, накiраваныя на аздараўленне курортнага месца, уключаюць вывучэнне заражанасцi цыркарыямi вадаплаўных птушак, якiя з’яўляюцца крынiцай iнфекцыi, даследаванне колькасцi малюскаў у вадаёме, плануецца ўвесцi ў рацыён птушак спецыяльныя прэпараты, якiя знiшчаюць гельмiнтаў цыркарыяў, эпiдэмiялагiчная служба рэспублiкi праводзiць аналiз захворваемасцi людзей на цыркарыёз.

Не застаюцца без увагi эпiдэмiялагiчных службаў i iншыя вадаёмы, якiя ўяўляюць небяспеку па цыркарыёзу. Аднак i самi купальшчыкi могуць пазбегнуць заражэння, калi будуць прытрымлiвацца нескладаных правiлаў.

 Пры купаннi, мыццi бялiзны, гульнях у вадзе, рыбнай лоўлi трэба пазбягаць зарослых мелкаводных участкаў. Купацца на спецыяльна абсталяваных пляжах, лавiць рыбу больш бяспечна з берага, лодкi, моста. Не варта рабiць заплывы ў месцах, дзе водзяцца рачныя смаўжы, i там, дзе адпачываючыя падкормлiваюць вадаплаўных птушак. У вадзе трэба знаходзiцца не больш за 5—10 хвiлiн. Пасля купання ў падазроным вадаёме неабходна старанна выцерцi скуру ручнiком i хутка змянiць адзенне, якое прамокла.

 Калi вы пахадзiлi басанож па мелкаводдзю цi па мокрай траве каля рэчкi, рэкамендуецца iнтэнсiўна працiраць ногi праз кожныя 2—3 хвiлiны (лiчынкi цыркарыяў укараняюцца ў эпiдэрмiс на працягу прыкладна 3—4 хвiлiн, i iх можна паспрабаваць проста выдалiць механiчна).

 Пры неабходнасцi працяглага знаходжання ў вадзе (напрыклад, работа ў сажалкавых гаспадарках i iнш.) абавязкова прымяняюць ахоўнае адзенне i абутак.

 Акрамя таго, варта выкарыстаць рэпеленты (дыметылфталат, дыэтылталуамiд i iнш.) або прыгатаваныя на iх аснове крэмы i мазi. Гэтыя сродкi, нанесеныя на скуру, прыкладна на працягу 1,5—2 гадзiн засцерагаюць ад лiчынак цыркарыяў. Тым жа, каму не ўдалося пазбегнуць цыркарыёзнага дэрматыту, пазбавiцца ад свербу дапамогуць ментолавая i дымедролавая мазi, в’етнамскi бальзам, прамыванне содавым растворам. У цяжкiх выпадках трэба абавязкова звяртацца да ўрача.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачаўся купальны сезон. Але плёхканне ў цёплых рэчках, сажалках i азёрах не заўсёды прыносiць асалоду. У вадзе плыўцоў могуць падпiльноўваць нябачныя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика